Юры Курненін
| Юры Курненін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 чэрвеня 1954 | |
| Памёр | 30 ліпеня 2009[1] (55 гадоў) | |
| Рост | 171 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1971—1975 | Дынама Масква | 17 (2) |
| 1976—1987 | Дынама Менск | 315 (26) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 1991—1992 | Дынама Берасьце | |
| 1994 | Югра Ніжнявартаўск[d] | |
| 1999—2000 | Дынама Менск | |
| 2006—2009 | Беларусь (да 21) | |
Юры Анатолевіч Курненін (14 чэрвеня 1954, Арэхава-Зуева, РСФСР — 30 ліпеня 2009, Менск, Беларусь) — беларускі футбаліст і трэнэр. Выступаў у некалькіх амплюа — крайні нападнік, левы паўабаронца і абаронца. Майстар спорту. Памёр 30 ліпеня 2009 году ў сьне. Пахаваны на Паўночных могілках у Менску.
Кар’ера гульца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнай школы «Сьцяг працы». З 1972 выступаў за маскавіцкае «Дынама». У 1976 перайшоў у менскае «Дынама», дзе выступаў да завяршэньня кар’еры ў 1987 годзе. У 1982 годзе ў складзе «Дынама» стаў чэмпіёнам СССР. У тым сэзоне ў хатнім матчы супраць «Кайрату» ў кастрычніка адзначыўся хет-трыкам, зафіксаваўшы канчатковыя лічбы 3:2. Пазьней, у 1983 годзе, стаў аўтарам першага гола беларускіх клюбаў у эўракубках, улучыўшы мяч у браму швайцарскага «Грасгопэра». Быў капітанам менскай каманды ў 1983—1984 гадах.
Тройчы (1982, 1983, 1984) трапляў у сьпіс 33 найлепшых футбалістаў СССР.
Кар’ера трэнэра
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1983 годзе скончыў БДІФК. З 1989 году перайшоў на трэнэрскую працу. Ачольваў віцебскі КІМ, берасьцейскае «Дынама». Апошняе прывёў да бронзавых мэдалёў чэмпіянату Беларусі 1992 году. Пазьней працаваў у расейскім «Саматлоры», у 1996 годзе быў галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Сырыі.
У 1999 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе трэнаваў менскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр». У 2003 годзе ўвайшоў у трэнэрскі штаб зборнай Беларусі, дзе дапамагаў свайму былому таварышу па «Дынама» Анатолю Байдачнаму. У лютым 2006 году ачоліў моладзевую зборную Беларусі. Вывеў яе ў фінальны этап моладзевага чэмпіянату Эўропы 2009 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласьці
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Менску
- Футбалісты клюбу «Дынама» Масква
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты
- Савецкія футбалісты
- Беларускія футбольныя трэнэры
- Пахаваныя на Паўночных могілках