Перайсьці да зьместу

Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Краіна Беларусь
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1992
Колькасьць камандаў 16
Вылет у Першая ліга
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Беларусі, Супэркубак Беларусі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў
Ліга канфэрэнцыяў
Дзейны чэмпіён МЛ Віцебск — 1-ы тытул
Найбольш пасьпяховы клюб БАТЭ — 15 тытулаў
ТБ-партнэры Беларусь 5
Вэб-сайт abff.by
Сэзон 2025 году

Найвышэ́йшая лі́га чэмпіяна́ту Белару́сі па футбо́ле — спаборніцтва паміж найлепшымі прафэсійнымі футбольнымі клюбамі Беларусі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе. Пераможца вышэйшай лігі аб’яўляецца чэмпіёнам Беларусі па футболе.

Першы чэмпіянат Беларусі быў разыграны ў 1992 годзе. У ім удзельнічалі прадстаўнік БССР у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР менскае «Дынама», яшчэ пяць камандаў, якія гулялі ў іншых лігах саюзнага чэмпіянату, і дзесяць камандаў з чэмпіянату БССР. Паколькі было прынята рашэньне аб тым каб перайсьці ад прынятага ў СССР футбольнага календара, калі чэмпіянат пачынаўся ўвесну, а сканчаўся восеньню на «эўрапейскую» сыстэму «восень-вясна», то першы чэмпіянат быў разыграны ў адно кола. Розыгрыш чэмпіянату такім чынам працягваўся да сэзону 1994—1995 гадоў, пасьля чаго зноў перайшлі на «вясну-восень».

Колькасьць камандаў, якія гулялі ў лізе вагалася паміж 14 і 16 (у сэзоне 1992—1993 гадоў іх было 17), пакуль у 2010 годзе ліга не была скарочана да 12 клюбаў. У сэзонах 2010—2012 гадоў кожны клюб гуляў з кожным іншым тры разы: на полі якога суперніка будзе праходіць адзін матч з трох, а на якім два вырашаецца падчас лёсаваньня. У сэзоне 2013 году фармат спаборніцтваў быў зьменены на двухэтапны. У першых дзьвюх колах 12 камандаў гулялі два разы кожная з кожнай, пасьля чаго падзяляліся на дзьве шасьцёркі (6 найлепшых і 6 найгоршых), у якіх яшчэ ў два колы разыгрывалі месцы з 1 па 6 у першай шасьцёрцы і з 7 па 12 у другой. За кожную перамогу клюбу налічваюцца тры пункты, за нічыю — адзін, за паразу — нуль. У канцы сэзону клюб з найменшай колькасьцю пунктаў пераходзіў у першую лігу, а яе пераможца пераходзіў у вышэйшую лігу. З 2010 году некалькі клюбаў з вышэйшай і першай ліг гулялі ў турніры за права выступаць у наступным годзе ў вышэйшай лізе. Пасьля сэзону 2014 году вышэйшая ліга ізноў была пашыраная да 14 камандаў, якія згулялі паміж сабой у два колы, а з сэзону 2016 году ліга была пашыраная да 16 камандаў.

З 2004 году для атрыманьня права на ўдзел у вышэйшай лізе клюбы павінныя прайсьці працэс ліцэнзаваньня ад БФФ. Пераможца лігі атрымлівае залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі па футболе і права прадстаўляць у наступным сэзоне Беларусь у Лізе чэмпіёнаў. Прызэры гуляюць у Лізе Эўропы. Клюб, які стаў чэмпіёнам лігі пяць разоў (не абавязкова запар), мае права зьмясьціць выяву залатой зоркі на сваёй эмблеме.

11 траўня 2023 году Камітэт кантрольна-дысцыплінарных і этычных пытаньняў Беларускай фэдэрацыі футболу пазбавіў футбольны клюб «Шахцёр» залатых мэдалёў, а «Энэргетык-БДУ» — срэбраных. На падставе зьвестак Сьледчага камітэту Беларусі і апытаньня 20 асобаў выявілі ладжаньне кіраўніцтвам салігорскага клюбу «Шахцёр» дамоўных гульняў у ходзе першынства Беларусі 2022 году праз подкуп каманды «Энэргетык-БДУ» ў Найвышэйшай лізе. За гэта «Энэргетык-БДУ» і «Шахцёр» таксама адхілілі ад удзелу ў эўрапейскіх кубкавых турнірах 2023—2024 гадоў[1].

Сэзон Пераможца Агульная
колькасьць
перамог
Другое месца Трэцяе месца
2025 МЛ Віцебск 1 Дынама Менск Славія Мазыр
2024 Дынама Менск 9 Нёман Горадня Тарпэда-БелАЗ Жодзін
2023 Дынама Менск 8 Нёман Горадня Тарпэда-БелАЗ Жодзін
2022 БАТЭ Барысаў
2021 Шахцёр Салігорск 3 БАТЭ Барысаў Дынама Менск
2020 Шахцёр Салігорск 2 БАТЭ Барысаў Тарпэда-БелАЗ Жодзін
2019 Дынама Берасьце 1 БАТЭ Барысаў Шахцёр Салігорск
2018 БАТЭ Барысаў 15 Шахцёр Салігорск Дынама Менск
2017 БАТЭ Барысаў 14 Дынама Менск Шахцёр Салігорск
2016 БАТЭ Барысаў 13 Шахцёр Салігорск Дынама Менск
2015 БАТЭ Барысаў 12 Дынама Менск Шахцёр Салігорск
2014 БАТЭ Барысаў 11 Дынама Менск Шахцёр Салігорск
2013 БАТЭ Барысаў 10 Шахцёр Салігорск Дынама Менск
2012 БАТЭ Барысаў 9 Шахцёр Салігорск Дынама Менск
2011 БАТЭ Барысаў 8 Шахцёр Салігорск Гомель
2010 БАТЭ Барысаў 7 Шахцёр Салігорск Менск
2009 БАТЭ Барысаў 6 Дынама Менск Дняпро Магілёў
2008 БАТЭ Барысаў 5 Дынама Менск МТЗ-РІПА Менск
2007 БАТЭ Барысаў 4 Гомель Шахцёр Салігорск
2006 БАТЭ Барысаў 3 Дынама Менск Шахцёр Салігорск
2005 Шахцёр Салігорск 1 Дынама Менск МТЗ-РІПА Менск
2004 Дынама Менск 7 БАТЭ Барысаў Шахцёр Салігорск
2003 Гомель 1 БАТЭ Барысаў Дынама Менск
2002 БАТЭ Барысаў 2 Нёман Горадня Шахцёр Салігорск
2001 Белшына Бабруйск 1 Дынама Менск БАТЭ Барысаў
2000 Славія Мазыр 2 БАТЭ Барысаў Дынама Менск
1999 БАТЭ Барысаў 1 Славія Мазыр Гомель
1998 Дняпро-Трансмаш Магілёў 1 БАТЭ Барысаў Белшына Бабруйск
1997 Дынама Менск 6 Белшына Бабруйск Лякаматыў-96 Віцебск
1996 МВКЦ Мазыр 1 Дынама Менск Белшына Бабруйск
1995 Дынама Менск 5 МВКЦ Мазыр Дынама-93 Менск
1994—1995 Дынама Менск 4 Дзьвіна Віцебск Дынама-93 Менск
1993—1994 Дынама Менск 3 Дынама-93 Менск КІМ Віцебск
1992—1993 Дынама Менск 2 КІМ Віцебск Беларусь Менск
1992 Дынама Менск 1 Дняпро Магілёў Дынама Берасьце

Агульная табліца ўсіх часоў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Зьвесткі па заканчэньні чэмпіянату 2017 году.

КамандаУГВНПРМПкт
Дынама Менск287934741741451449-6641596
БАТЭ Барысаў21612410122801212-4651352
Шахцёр Салігорск287933751962221136-8041321
Нёман Горадня28794288207299882-9551071
Дынама Берасьце28793273194326960-10481013
Дняпро Магілёў25707261176270913-889959
Гомель23655255144256796-811909
Віцебск23643244162237746-776894
Белшына Бабруйск20578219128231787-770785
Тарпэда-БелАЗ Жодзін19543200139204629-623739
Нафтан Наваполацак21615190131294716-945701
Славія Мазыр1645017095185640-663605
Тарпэда Менск15413157112144477-457583
Менск1132811582131391-387427
Дынама-93 Менск6181994339296-157340
Маладэчна-2000123238080163339-490320
Партызан Менск7198804276288-281282
Тарпэда-Кадзіна Магілёў102716476131266-444268
Ведрыч-97 Рэчыца82084644118167-327182
Слуцак5148463765130-168175
Дарыда Менскі раён6168443886165-252170
Бабруйск5122443444119-145166
Ліда7182384698144-289160
Граніт Мікашэвічы4112313546112-161128
Гарадзея390253530104-107110
Іслач Менскі раён39029214080-122108
Атака Менск37529163086-93103
Лякаматыў Менск4112232564100-18794
Лякаматыў Віцебск410722275882-18193
Зорка-БДУ Менск4112212368106-22886
Смаргонь38218263858-11480
Камунальнік Слонім38915175766-19162
Будаўнік Старыя Дарогі37714184548-11760
Крумкачы Менск26014163050-8658
Трансмаш Магілёў130841830-5228
Прамень Менск1304121424-4424
Смалявічы130591621-3924
Савіт Магілёў130561928-6121
Сьвіслач-Дах Асіпавічы130442224-7416

Тоўстым шрыфтам вылучаныя каманды, якія гралі ў вышэйшай лізе ў сэзоне 2018 году.

Клюб Чэмпіён Другое месца Трэцяе месца
БАТЭ1572
Дынама Менск997
Шахцёр 3 6 8
Славія22
Белшына112
Гомель112
Дняпро111
Дынама Берасьце 1 1
Нёман3
Віцебск22
Дынама-9313
Партызан2
Тарпэда-БелАЗ Жодзін 3
Менск1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]