Перайсьці да зьместу

Людас Румбуціс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людас Румбуціс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 лістапада 1955(1955-11-24)[1] (69 гадоў)
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1974—1975 Жальгірыс Вільня 55 (0)
1976—1986 Дынама Менск 187 (6)
1992—1993 Менск-2 38 (4)
Трэнэрскія клюбы
1987—1990 Дынама Берасьце
1991—1993 Менск
1994—1995 Маладэчна-2018
1996—1998 Дынама-93
1998—1999 Белшына
2000—2002 Маладэчна-2018
2003 Белшына
2004—2006 Дарыда
2007—2008 Нёман Горадня
2009—2012 Партызан Менск
2017—2018 Беларусь (да 21)

Лю́дас Румбу́ціс (па-летувіску: Liudas Rumbutis; нар. 24 лістапада 1955 году) — савецкі футбаліст летувіскага паходжаньня. Быў паўабаронцам, а пасьля працаваў трэнэрам.

Нарадзіўся 24 лістапада 1955 году ў горадзе Цельшы. Займацца футболам пачаў у мясцовай ДЮСШ (першы трэнэр — Міндаўґас Сабецкас), якую скончыў у 1971 годзе. Першым прафэсійным клюбам для Румбуціса стаў «Жальгірыс Вільня» (1974—1975), затым ён перайшоў у менскае «Дынама» (1976—1986), у якім і скончыў сваю кар’еру гульца.

За часамі СССР дасягнуў званьня майстра спорту. Стаў чэмпіёнам СССР у 1982 годзе, атрымаў бронзу ў 1983 годзе. У вышэйшай лізе чэмпіянатаў СССР правёў 137 гульняў, забіў 3 галы. У 1983 годзе Румбуціс скончыў БДУФК.

З 1999 да ліпеня 2000 году Румбуціс працаваў другім трэнэрам нацыянальнай зборнай Летувы. У розныя часы выконваў функцыі спартовага дырэктара ў менскіх клюбах «Дынама» й «Партызан».

У лютым 2017 году зацьверджаны на пасадзе галоўнага трэнэра моладзевай зборнай Беларусі[2], якую ўзначальваў да сьнежня 2018 году[3]. У лістападзе 2018 году пакінуў пасаду трэнэра зборнай.