Перайсьці да зьместу

Дынама Масква (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дынама Масква
Заснаваны 18 красавіка 1923
Горад Масква, Расея
Стадыён Арэна Хімкі, Хімкі
Умяшчальнасьць: 18 636
КіраўнікДынама[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Дына́ма» (па-расейску: Динамо) — расейскі футбольны клюб з гораду Масква. Заснаваны ў 1923 годзе. Уладальнік Кубка Расеі (1995). 11-разовы чэмпіён СССР, шасьціразовы ўладальнік Кубка СССР. Адзін з двух клюбаў, разам з кіеўскім «Дынама», які прыняў удзел ва ўсіх розыгрышах чэмпіянату СССР.

Савецкі пэрыяд

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

18 красавіка 1923 году на ўстаноўчым сходзе паводле ініцыятывы Фэлікса Дзяржынскага было створана першае ў Савецкім Саюзе ведамаснае спартовае таварыства «Дынама»[2]. У кнізе Ўладзімера Верхалашына «Дынамаўцы» апісана, як першым энтузіястам стварэньня пралетарскага спартовага таварыства «Дынама» — працоўным штабу войскаў ДПУ Паўлу Ўральцу, Міхаілу Лаўрэнцьеву, Дзьмітрыю Іванову, Кірылу Кузьміну й начальніку палітаддзела войскаў ДПУ Леаніду Нядолю-Ганчарэнку прыйшла ў лютым ідэя стварэньня спартовага таварыства чэкістаў, і як была абрана назва таварыства[3].

Футбол быў адным зь любімых відаў спорту чэкістаў. У пачатку 1920-х гадоў у частках ДПУ й сярод супрацоўнікаў гэтага ведамства былі створаны футбольныя калектывы, якія сабралі многіх здольных гульцоў і якія ўдзельнічалі ў першынствах сярод частак і злучэньняў. Савет зноў створанага Маскоўскага пралетарскага спартовага таварыства «Дынама» й ягоны вучэбна-спартовы аддзел паставілі пытаньне аб стварэньні новай, «інструктарскай», паказальнай каманды, якая павінна была стаць на адзін узровень з наймацнейшымі маскоўскімі камандамі таго часу. Яна павінна была служыць узорам для астатніх камандаў ведамства, шукаць свой асаблівы стыль і манеру, перадаваць іх іншым дынамаўскім камандам ў нізавых арганізацыях.

Трэба было знайсьці энэргічнага чалавека, які добра ведае футбол, які здолеў бы запрасіць у шэрагі новай каманды адораных футбалістаў і зьяднаць іх. Выбар упаў на Фёдара Чулкова, які служыў у тыя гады ў войсках ДПУ. Уладзімер Кузьмін, загадчык вучэбнай часткай грамадзтва, даведаўся, што Фёдар да прызыву ў войска гуляў за КФС брамнікам і добра ведае шматлікіх футбалістаў Масквы, і пасьля размовы зь ім вырашыў даручыць яму працэс фармаваньня каманды. Чулкоў быў выкліканы для грунтоўнай размовы на Савет. Кандыдатура Чулкова як чалавека, якому даручалася фармаваньне каманды, не выклікала пярэчаньняў. Такім чынам, у пачатку красавіку 1923 году перад Чулковым была пастаўлена задача на працягу месяца сфармаваць каманду, якая магла б супернічаць з тагачаснымі лепшымі камандамі сталіцы. Астатнія тры каманды, якія патрабавалі для дэбюту ў групе наймацнейшых, было вырашана сфармаваць зь лепшых футбалістаў воінскіх частак і цэнтральнага апарату ведамства.

Чулкоў, адкінуўшы такія варыянты, як фармаваньне каманды з маладых камсамольцаў, якія служылі ў ДПУ, і спробы запрашэньня вядомых футбалістаў зь вядучых камандаў, вырашыў запрасіць у «Дынама» былых партнэраў па КФС, кар’ера большасьці зь якіх падыходзіла да канца й якія валодалі вопытам і майстэрствам. Ён разьлічваў, што ў іх будзе вучыцца моладзь. У клюб былі запрошаны Васіль Жытароў (экс-гулец зборнай Расейскай імпэрыі, удзельнік Алімпіяды 1912 году; быў абраны капітанам каманды), Міхаіл Дзянісаў, Мікалай Троіцкі й іншыя. Аднак у каманды не было свайго стадыёну, на якім можна было б праводзіць паўнавартасную вучэбна-трэніровачную работу. Былі праблемы й са спартовым рыштункам — таварыства не магло забясьпечыць каманды бутцамі й формай. На першыя матчы дынамаўцы выходзілі ў форме КФС — белыя футболкі з чорным каўнерыкам і чорныя трусы.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Уругваю Аб Нікаляс Марычаль Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Парагваю Аб Хуан Хасэ Касэрэс Edit this on Wikidata 2000
5 Сьцяг Сэрбіі Аб Мілан Майстаравіч Edit this on Wikidata 2005
6 Сьцяг Парагваю Аб Рабэрта Фэрнандэс Edit this on Wikidata 2000
7 Сьцяг Расеі Аб Дзьмітры Скопінцаў Edit this on Wikidata 1997
10 Сьцяг Бразыліі ПА Бітэльлю Edit this on Wikidata 2000
11 Сьцяг Бразыліі Нап Артур Гомэс Edit this on Wikidata 1998
13 Сьцяг Камэруну Нап Мумі Нгамалё Edit this on Wikidata 1994
14 Сьцяг Марока Нап Эль-Мэгдзі Маўгуб Edit this on Wikidata 2003
15 Сьцяг Расеі ПА Даніл Глебаў Edit this on Wikidata 1999
17 Сьцяг Расеі Нап Ульві Бабаеў Edit this on Wikidata 2004
19 Сьцяг Казахстану Аб Бахтыяр Зайнутдынаў Edit this on Wikidata 1998
21 Сьцяг Расеі ПА Антон Міранчук Edit this on Wikidata 1995
24 Сьцяг Мэксыкі ПА Люіс Чавэс Edit this on Wikidata 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
30 Сьцяг Расеі ПА Дзьмітры Аляксандраў Edit this on Wikidata 2006
31 Сьцяг Расеі Бр Ігар Ляшчук Edit this on Wikidata 1996
33 Сьцяг Расеі Нап Іван Сяргееў Edit this on Wikidata 1995
44 Сьцяг Бразыліі Аб Рубэнс Дыяс Edit this on Wikidata 2001
47 Сьцяг Беларусі Бр Андрэй Кудравец 2003
50 Сьцяг Расеі ПА Аляксандар Куціцкі Edit this on Wikidata 2002
55 Сьцяг Расеі Аб Максім Асіпенка Edit this on Wikidata 1994
56 Сьцяг Расеі Аб Леон Зайдэнзаль Edit this on Wikidata 2004
70 Сьцяг Расеі Нап Канстанцін Цюкавін Edit this on Wikidata 2002
74 Сьцяг Расеі ПА Данііл Фамін Edit this on Wikidata (капітан) 1997
77 Сьцяг Расеі Нап Дзяніс Макараў Edit this on Wikidata 1998
88 Сьцяг Расеі ПА Віктар Акішор Edit this on Wikidata 2006
91 Сьцяг Расеі Нап Яраслаў Гладышаў Edit this on Wikidata 2003
99 Сьцяг Расеі Бр Андрэй Лунёў Edit this on Wikidata 1991
  1. https://www.transfermarkt.com/dinamo-moskau/mitarbeiterhistorie/verein/121
  2. Журнал «Великие клубы». «Динамо» № 10 (22) 2007 г., стр. 4
  3. Футбольный клуб Летопись. Официальный сайт «Динамо».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]