Фёдар Лапавухаў
| Фёдар Лапавухаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 чэрвеня 2003[1] (22 гады) | |
| Рост | 190 см[1] | |
| Вага | 84 кг[1] | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | ЦСКА Сафія | |
| Нумар | 21 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2024 | Дынама Менск | 48 (0) |
| 2021 | → Ліда | 10 (0) |
| 2025— | ЦСКА Сафія | 16 (0) |
| Зборныя | ||
| 2023 | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
| 2024— | Беларусь | 11 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Фёдар Лапаву́хаў (нар. 20 чэрвеня 2003 году) — беларускі футбаліст, брамнік баўгарскага клюбу ЦСКА і зборнай Беларусі. Найлепшы футбаліст Беларусі 2024 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец акадэміі менскага «Дынама». Першым трэнэрам футбаліста быў Уладзімер Лук’яненка. У менскім клюбе футбаліст выступаў за юнацкія каманды 2003 году нараджэньня ў рамках юнацкага першынства. У ліпені 2021 году гулец на правах арэнды далучыўся да «Ліды» да канца сэзону[2]. Дэбютаваў за клюб 25 жніўня 2021 году ў матчы супраць гомельскага «Лякаматыва»[3]. Цягам сэзону футбаліст быў адным з асноўных гульцоў у лідзкім клюбе, двойчы вызначыўшыся «сухімі» матчамі. Па заканчэньні арэнднай дамовы пакінуў клюб.
У пачатку 2022 году футбаліст выправіўся выступаць за дублюючы склад менскага «Дынама». У студзені 2023 году брамнік пачаў трэнавацца з асноўнай камандай клюбу[4]. Запачаткаваў выстуры за клюб 2 красавіка 2023 году ў матчы супраць мазырскай «Славіі»[5]. Трапіў у сымбалічную зборную 2-га тура Найвышэйшай лігі[6]. Таксама стаў найлепшым брамнікам 4 тура чэмпіянату[7]. У матчы 29 красавіка 2023 году супраць гарадзенскага «Нёмана» атрымаў чырвоную картку, зьбіўшы з ног Алімардона Шукурава, пасьля чаго той страціў прытомнасьць і пакінуў поле на самаходзе хуткай дапамогі[8]. У ліпені 2023 году разам з клюбам выправіўся на кваліфікацыйныя матчы Лігі канфэрэнцыяў УЭФА[9]. Першы матч у эўракубкавых турнірах згуляў 13 ліпеня 2023 году супраць басьнійскага клюбу «Жалезьнічар»[10]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году гулец стаў пераможцам чэмпіянату.
У 2024 годзе заставаўся асноўным брамнікам каманды. Цягам сэзону бараніў колеры клюбу ў розных турнірах, у чэмпіянаце краіны прапусьціў толькі два матчы. Паводле вынікаў сэзону зноў стаў чэмпіёнам краіны і быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі[11]. Брамнікам цікаваліся гішпанскі «Вальядалід» і бэльгійскі «Гент»[12], але ён абраў баўгарскі ЦСКА[13]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 8 лютага ў матчы баўгарскага чэмпіянату супраць сталічнай «Славіі»[14].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У чэрвені 2021 году разам з зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану[15], аднак застаўся на лаўцы запасных, гэтак і не дэбютаваўшы за зборную. У сакавіку 2023 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 21 году). Запачаткаваў кар’еру за зборную 15 чэрвеня 2023 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі[16].
У сакавіку 2024 года футбаліст атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі замест Андрэя Кудраўца дзеля ўдзелу ў таварыскіх матчах[17], аднак у браме не зьяўляўся. Першы матч за зборную згуляў 11 чэрвеня 2024 году ў таварскім матчы супраць зборнай Ізраілю, замяніўшы на 80-й хвіліне Сяргея Ігнатовіча[18].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/fiodar-lapavuhau
- ↑ Футболисты минского "Динамо" уходят в аренду (рас.) Афіцыйны сайт «Дынама» Праверана 2023-11-29 г.
- ↑ LOKOMOTIV GOMEL VS. LIDA 4 - 0 (рас.) ru.soccerway.com Праверана 2023-11-29 г.
- ↑ Приступили к двухразовым тренировкам (рас.) Афіцыйны сайт «Дынама» Праверана 2023-11-29 г.
- ↑ "Сухой" дебют Федора Лапоухова (рас.) Афіцыйны сайт «Дынама» Праверана 2023-11-29 г.
- ↑ Морозов, Хусанов и Калачев в сборной 2-го тура высшей лиги по версии Football.by (рас.) Football.by Праверана 2023-11-29 г.
- ↑ Лапоухов, Тихоновский и Мельников в сборной 4-го тура по версии Football.by (рас.) Football.by Праверана 2023-11-29 г.
- ↑ Шукурова увезли со стадиона на скорой помощи после столкновения с вратарем минского "Динамо" Лапоуховым (рас.) Football.by Праверана 2023-11-29 г.
- ↑ 24 игрока минского "Динамо" отправились в Сараево на матч с "Железничаром" в Лиге Конференций (рас.) Football.by Праверана 2023-11-29 г.
- ↑ Минское "Динамо", оказавшись слабее "Железничара", первым из белорусских клубов прекратило борьбу в еврокубках (рас.) Football.by Праверана 2023-11-29 г.
- ↑ Федор Лапоухов — лучший футболист Беларуси 2024 года (рас.) Football.by Праверана 2025-02-09 г.
- ↑ Источник: Лапоухов может перейти в «Гент», «Вальядолид» вышел из переговоров (рас.) Football.by Праверана 2025-02-09 г.
- ↑ Федор Лапоухов — игрок софийского ЦСКА (рас.) Football.by Праверана 2025-02-09 г.
- ↑ Лапоухов не смог остаться «сухим» в первом матче за ЦСКА (рас.) Sport5.by Праверана 2025-02-09 г.
- ↑ Товарищеский матч против Азербайджана (рас.) Сайт Футбольного клуба Динамо-Минск Праверана 2023-11-29 г.
- ↑ Молодежная сборная Беларуси разгромила российскую команду U-20 в товарищеском матче, Егор Карпицкий оформил хет-трик (рас.) Football.by Праверана 2023-11-29 г.
- ↑ «В составе сборной Беларуси произошли изменения» (рас.). bel.football.
- ↑ Ни уму, ни сердцу. Сборная Беларуси, как и четыре дня назад, опять проиграла 0:4 (рас.) Прессбол Праверана 2025-02-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway