Перайсьці да зьместу

Партызан-2002 Менск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Партызан-2002 Менск
Поўная назва Футбольны клюб Партызан-2002 Менск
Заснаваны 2001
Горад Менск, Беларусь
 · 2014 Другая ліга, 22 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
partizan-minsk.by

«Партызан-2002» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2005, 2008).

Клюб заснаваны ў 2001 годзе[1]. Да студзеня 2010 году быў вядомы пад назвай МТЗ-РІПА[2]. У сьнежні 2011 году перамог у стыкавых гульнях «Віцебск» і атрымаў права гуляць у вышэйшай лізе ў сэзоне 2012 году[3], але ў студзені 2012 году праз адсутнасьць фінансаваньня клюб адмовіўся ад удзелу ў вышэйшай лізе[4]. Сэзон 2012 году каманда правяла ў чэмпіянаце Менску, дзе заняла 5 месца. Сэзон 2013 году каманда распачала ў другой лізе чэмпіянату Беларусі[5] пад назвай «Партызан»-МТЗ[6]. З 2014 году мае назву «Партызан-2002»[7]. Пасьля 14 гульняў чэмпіянату Беларусі 2014 году клюб адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў другой лізе празь фінансавыя цяжкасьці, у астатніх 8 матчах клюбу былі залічаныя тэхнічныя паразы[8].

Хатнім стадыёнам «Партызану» падчас выступленьняў у вышэйшай лізе зьяўляўся стадыён «Трактар». «Трактар» — стадыён у Менску, раней вядомы як стадыён ДСО «Чырвоны сьцяг». Другі па зьмяшчальнасьці стадыён у Менску пасьля стадыёну «Дынама» — 17 600 чалавек. Пабудаваны ў 50-я гады ХХ стагодзьдзя. У 1976 годзе Абласны савет «Чырвоны Сьцяг» перадаў стадыён на балянс МТЗ. У тым жа годзе пачалася першая рэканструкцыя стадыёну. Яна пачалася з будаўніцтва верхняга ярусу з адначасовым узьвядзеньнем насыпных земляных трыбун, устаноўкай электраасьвятленьня і дрэнажу футбольнага поля. Было закладзена запасное поле.

У 1978 пасьля закрыцьця стадыёну «Дынама» на капітальны рамонт першынство СССР па футболе пачалі праводзіць на «Трактары», у тым ліку і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Падчас Алімпіяды 1980 году «Трактар» стаў алімпійскай рэзэрвовай арэнай.

У такім выглядзе стадыён праіснаваў да другой рэканструкцыі, якая пачалася ў 1997 годзе й скончылася ў траўні 2000 году. Стадыён набыў сучасны выгляд. Былі ўстаноўлены плястыкавыя сядзеньні, замест земляных трыбун зьявіліся жалезабэтонныя, падтрыбунным памяшканьні сталі адпавядаць эўрапейскім стандартам.

З 2012 каманда праводзіць матчы на стадыёне спартыўна-аздараўленчага комплексу «Алімпійскі».

Фанаты клюбу — першая на тэрыторыі краін СНД арганізаваная фанацкая групоўка, якая адкрыта заявіла аб непрыманьні любых формаў дыскрымінацыі, расізму, нацызму і ўльтраправых ідэяў. У траўні 2014 году фанаты «Партызану» сарвалі мерапрыемства расейскіх нацыяналістаў у Менску[9].

Папярэднія назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 2002—2009: МТЗ-РІПА
  • 2010—2012: «Партызан»
  • 2013: «Партызан-МТЗ»
  • з 2014: «Партызан-2002»

Чэмпіянат Беларусі (2002—2014)

Кубак Беларусі (2002—2014)

Эўракубкі

Статыстыка выступленьняў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэзон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2002Другая (Д3)1242220102-21681/16 фінала Выхад у першую лігу
2003Першая (Д2)2311224564-17701/8 фінала Выхад у вышэйшую лігу
2004Вышэйшая (Д1)1431²791536-5730Пераможца
2005Вышэйшая (Д1)326161943-30491/8 фіналу
2006Вышэйшая (Д1)426163754-2451Чвэрцьфінал
2007Вышэйшая (Д1)526119632-2542Пераможца
2008Вышэйшая (Д1)330176765-3757Чвэрцьфінал
2009Вышэйшая (Д1)1126861234-3830Чвэрцьфінал
2010Вышэйшая (Д1)1233582024-7023Чвэрцьфінал Вылет у першую лігу
2011Першая (Д2)230205559-26651/8 фіналу
Пераходныя матчы³21013-23 Выхад у вышэйшую лігу
2012Чэмпіянат Менску (Д4)51464417-1722
2013Другая (Д3)1124571226-46221/32 фіналу
2014Другая (Д3)2222531421-4418[a]1/16 фіналу
  • 1 З улікам дадатковай гульні за 1 месца (паражэньне 1-2) супраць віцебскага «Лякаматыву».
  • 2 З улікам дадатковай гульні за 14 месца (перамога 4-1) супраць віцебскага «Лякаматыву».
  • 3 Пераходныя матчы за месца ў вышэйшай лізе супраць ФК «Віцебск», перадапошняй каманды вышэйшай лігі 2011 году.

Міжнародныя кубкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэзон Спаборніцтва Раўнд Клюб Дома У гасьцях
2005—2006 Кубак УЭФА 1 к/р Сьцяг Вугоршчыны Фэрэнцвараш Будапэшт 1-2 2-0
2 к/р Сьцяг Чэхіі Тэпліцы 1-1 1-2
2006 Кубак УЭФА Інтэртота 1 раўнд Сьцяг Казахстану Шахтар Караганда 1-3 5-1
2 раўнд Сьцяг Расеі Масква 0-1 0-2
2008—2009 Кубак УЭФА 1КР Сьцяг Славаччыны Жыліна 2-2 0-1
2009—2010 Ліга Эўропы 1 к/р Сьцяг Чарнагорыі Сут’еска Нікшыч 2-1 (д.ч.) 1-1
2 к/р Сьцяг Украіны Мэталюрг Данецк 1-2 0-3

Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вядомыя гульцы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Каманда зьнялася з чэмпіянату пасьля 14 тураў, ва ўсіх астатніх гульнях клюбу былі залічаныя паразы зь лікам 0:3
  1. «Партизан» Минск: История (рас.)
  2. Футбол. МТЗ-РИПО переименован в «Партизан» (рас.) «Прессбол», 26 студзеня 2010
  3. Футбол. Чемпионат Беларуси. «Партизан», обыграв по сумме двух матчей «Витебск», завоевал путевку в сильнейший дивизион (рас.) «Прессбол», 4 сьнежня 2011
  4. Чемпионат Беларуси. «Партизан» не выйдет на старт высшей лиги (рас.) «Прессбол», 31 студзеня 2012
  5. 2 лига (рас.). ФК Партизан Минск Сайт (3 красавіка 2013).
  6. "Партизан" во второй лиге выступит под новым названием (рас.). football.by (10 красавіка 2013).
  7. 2-я лига. Анонс. «Красный партизан» Гуренко и «белый крумкач» Грабовский (рас.)
  8. Минский «Партизан» официально отказался от дальнейшего участия в чемпионате Беларуси (рас.)
  9. Фанаты «Партызана» сарвалі мерапрыемства рускіх нацыяналістаў у Мінску
  10. Лаврик возглавил «Партизан» (рас.)
  11. Andrey Lavrik - Manager profile (анг.). Transfermarkt. Праверана 25 студзеня 2026 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]