Перайсьці да зьместу

Арсэнал Койданаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арсэнал Койданаў
Заснаваны 2019
Горад Койданаў, Беларусь
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 1100
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2025 11 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Арсэна́л» — беларускі футбольны клюб з Койданава. Клюб хутка прайшоў шлях ад найніжэйшых дывізіёнай да Найвышэйшай лігі, у якой дэбютаваў у сэзоне 2022 году. Па выніках першага году ў элітным дывізіёне клюб страціў сваё месца, прагуляўшы ў пераходных матчах рагачоўскаму «Макслайну». З 2024 году клюб зноў спаборнічае ў Найвышэйшай лізе.

Заснаваны ў 2019 годзе беларускім бізнэсоўцам Аляксеем Меляшэвічам разам з Алексам Русгальмам, прэзыдэнтам швэдзкай «Эскільстуны»[2]. Аб стварэньні новага клюбу стала вядома ў студзені 2019 году[3].

Каманда, складзеная ў асноўным зь нядаўніх дублёраў клюбаў найвышэйшай лігі, а таксама зь некалькіх дасьведчаных вэтэранаў і мясцовых гульцоў, адразу заявілася ў Другую лігу. Дружына пасьпяхова прайшла дыстанцыю, выйграла барацьбу з «Ашмянамі-БДУФК» за першы радок і стала чэмпіёнам Другой лігі.

У 2020 годзе каманда працягвала камплектавацца маладымі футбалістамі, а таксама некалькімі дасьведчанымі выканаўцамі. Празь неадпаведнасьць стадыёну ў Койданаве патрабаваньням хатнія матчы «Арсэнал» ладзіў на стадыёне РЦАР-БДУ ў Менску. Каманда добра пачала выступы ў Першай лізе, доўгі час вёў барацьбу за высокія месцы і магчымае прасоўваньне ў Найвышэйшую лігу, але пазьней стаў саступаць канкурэнтам і ў выніку стаў чацьвертым. У верасьні пасаду галоўнага трэнэра пакінуў Сяргей Ясковіч, замест яго кіраваць камандай стаў абаронца Павал Кірыльчык. У сэзоне 2021 году камандай працягваў кіраваць Павал Кірыльчык. Хатнія матчы «Арсэнал» стаў праводзіць на стадыёне «Гарадзея». Каманда хутка захапіла лідэрства ў табліцы і, не зважаючы на шэраг няўдалых адрэзкаў, захавала першы радок да канца турніру і выйшла ў найвышэйшую лігу.

У сэзоне 2022 году клюб захаваў асноўных гульцоў. У найвышэйшай лізе клюб стаў адным з аўтсайдэраў і доўгі час рухаваў у зоне вылету, аднак пасьпяховы фініш дазволіў скончыць чэмпіянат на 14 месцы з 16. У пераходных матчах за месца ў найвышэйшай лізе на наступны сэзон «Арсэнал» саступіў рагачоўскаму «Макслайну» (3:2, 1:3) і выбыў у першую лігу.

У пачатку 2023 году новым трэнэрам каманды быў прызначаны Сяргей Паўлюковіч, якога ў ліпені замяніў Аляксандар Бразевіч. «Арсэнал» выдатна пачаў сэзон у Першай лізе, здабыўшы перамогі ў першых дзесяці турах, і ў далейшым захаваў першы радок да канца турніру. За тры туры да фінішу забясьпечыўшы вяртаньне ў Найвышэйшую лігу. У канцы сьнежня зьявіліся зьвесткі, што клюб можа ня даць рады ў фінансавым складніку, каб узяць удзел у розыгрышы Найвышэйшай лігі[4]. У наступныя месяцы стала вядома, што па дапамогу клюб зьвярнуўся да маскавіцкага «Лякаматыва», які склаў дамову аб супрацы з койданаўскім клюбам[5]. Новым галоўным трэнэрам быў прызначаны расеец Вячаслаў Вашкевіч[6].

Актуальны на 21 сакавіка 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Беларусі Бр Іван Санько 1999
5 Сьцяг Беларусі Аб Дзяніс Палякоў 1991
6 Сьцяг Расеі ПА Вадзім Ткачэнка Edit this on Wikidata 2003
7 Сьцяг Беларусі Нап Іван Таўкачоў Edit this on Wikidata 2004
8 Сьцяг Беларусі ПА Даніель Вольскі (ар. Фартуна) 2007
9 Сьцяг Расеі Нап Ільля Васін Edit this on Wikidata (ар. Факел) 2006
10 Сьцяг Беларусі ПА Сяргей Сазончык 2000
11 Сьцяг Беларусі ПА Юры Лавец (капітан) 1996
13 Сьцяг Беларусі Аб Іван Арашкевіч 2005
14 Сьцяг Беларусі Аб Андрэй Залескі 1991
16 Сьцяг Беларусі Бр Арцём Вашчанка 2008
17 Сьцяг Беларусі Нап Марк Мокін Edit this on Wikidata (ар. Балтыка) 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Беларусі ПА Павал Катляроў Edit this on Wikidata (ар. Славія) 2004
25 Сьцяг Беларусі ПА Іван Вараб’ёў 2001
30 Сьцяг Беларусі Бр Арцём Сарока 1992
46 Сьцяг Расеі Аб Уладзіслаў Васільеў Edit this on Wikidata 2004
55 Сьцяг Беларусі ПА Мікіта Капленка 1995
77 Сьцяг Беларусі ПА Мікалай Сотнікаў Edit this on Wikidata 2005
78 Сьцяг Беларусі Аб Эдуард Акунец Edit this on Wikidata 2008
88 Сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Луцік Edit this on Wikidata 2002
90 Сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Анцілеўскі 1997
99 Сьцяг Беларусі Аб Ягор Бажко Edit this on Wikidata (ар. МЛ) 2006
Сьцяг Беларусі Нап Валеры Гарбачык 1995
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2019Другая1 282512119–14761/16
2020Першая426137641–28461/4
2021Першая1 33208559–22681/8
2022Найвышэйшая14 30581718–42231/8
2023Першая1 32263386–30811/8
2024Найвышэйшая10301081229–36381/8
2025Найвышэйшая11307121127–35331/4