Перайсьці да зьместу

Ваяводзіна Новы Сад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ваяводзіна Нові Сад»)
Ваяводзіна
Поўная назва Fudbalski klub Vojvodina
Заснаваны 6 сакавіка 1914
Горад Новы Сад, Сэрбія
Стадыён Караджорджэ
Умяшчальнасьць: 15 000[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fkvojvodina.rs (сэрб.)​ (анг.)

«Ваяводзіна» (па-сэрбску: Vojvodina) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Новы Сад. Заснаваны ў 1914 годзе. Двухразовы чэмпіён Югаславіі, уладальнік Кубка Сэрбіі (2014). Улічваючы, што каманда базуецца ў другім паводле велічыні горадзе краіны, «Ваяводзіна» ёсьць адным з самых папулярных клюбаў краіны. Без уліку сталічнага «Партызана» і «Црвены Зьвезды» дружына з Новага Сада ёсьць самай пасьпяховых у Сэрбіі. У склад клюбу ўваходзіць ня толькі футбольная каманда, але яшчэ баскетбол ьная, валейбольная, гандбольная дружыны ды іншыя каманды іншых відаў спорту.

Клюб паўстаў 6 сакавіка 1914 году дзякуючы намаганьням вучнам сэрбскай праваслаўнай сярэдняй школы і інтэлектуалаў. Стварэньне арганізацыі было пад сакрэтам, бо аўстра-вугорскія ўлады забаранялі праводзіць вялікія сходы моладзі у рэгіёне Ваяводзіны, якая насялялася ў асноўным сэрбамі[3]. Клюб пераняў назву «Ваяводзіна» ў гонар назвы колішняй сэрбскай аўтаноміі Сэрбскай Ваяводзіны, дзе, прынамсі, на паперы, сэрбы атрымалі тыя ж правы, што і ўсе іншыя грамадзяне імпэрыі Габсбургаў. Самая ж назва Ваяводзіна паходзіць ад слова ваявода.

Сярод фундаратараў клюбу былі будучы тэкстыльны прамысловец Міленка Ш’якаў, будучы прафэсар Уладзімер Мілічавіч, будучы хімік Міленка Хініч, будучыя праўнікі Радэнка Ракіч і Камэнка Чырыч, будучы лекар Яў Коста Хаджы, а таксама Гойка Тошыч, Джорджэ Жыванаў і Бранка Гаспаджыначкі. Новаствораны клюб свой першы матч згуляў у вёсцы Ковіль супраць мясцовага клюбу «Шайкаш». «Ваяводзіна» выступала ў блакітных кашулях і белых шортах, і перамагла зь лікам 5:0. Гульцы дружыны ў большасьці былі студэнтамі, якія прыехалі на летні адпачынак з Прагі, таму згулялі толькі адзін матч. Неўзабаве пачалася Першая сусьветная вайна і аўстра-вугорскія ўлады забаранілі ўсе сэрбскія арганізацыі ў Новым Садзе, у тым ліку і скасавала дзейнасьць «Ваяводзіны»[4].

Па вайне «Ваяводзіна» аднавіла сваю дзейнасьць дзякуючы энтузіязму сэрбскіх студэнтаў Прагі. Клюб фінансаваўся выключна ўнёскамі сябраў і шчодрымі ўкладаньнямі, якія зрабілі Макс Грын, Дака Попавіч, браты Новакавічы, Ілія Балабушыч і сям’я Дунджэрскіх. Частка гульцоў і кіраўніцтва «Ваяводзіны», якія вучыліся ў Празе, таксама былі сябрамі футбольнага клюбу «Славія». Чэскі клюб падтрымаў сяброў ваяводзінскага клюбу ў цяжкія часы да і падчас Першай сусьветнай вайны і зрабіў важкі ўнёсак у разьвіцьцё сэрбскае каманды. У 1920 годзе быў прывезены з Прагі першы пакунак чырвона-белых кашуляў. На пасяджэньні клюбнае рады, якая ладзілася 23 ліпеня 1922 году, было пастаноўлена, што чырвоныя і белыя колеры мусяць быць прысутнымі на кашулях каманды ў гонар праскай «Славіі».

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Сэрбіі Бр Матыя Гочманац Edit this on Wikidata 2003
2 Сьцяг Камэруну ПА Кюфр Эта 2004
4 Сьцяг Сэрбіі ПА Марка Палятанавіч Edit this on Wikidata 1993
5 Сьцяг Сэрбіі Аб Джорджэ Црнамаркавіч Edit this on Wikidata 1993
6 Сьцяг Сэрбіі Аб Сініша Таньга Edit this on Wikidata 2004
8 Сьцяг Чарнагорыі ПА Вукан Савічавіч Edit this on Wikidata 1994
9 Сьцяг Сэрбіі Нап Алекса Вуканавіч Edit this on Wikidata 1992
10 Сьцяг Сэрбіі ПА Ураш Нікаліч Edit this on Wikidata 1993
11 Сьцяг Сэрбіі ПА Марка Младэнавіч Edit this on Wikidata 2005
12 Сьцяг Сэрбіі Бр Драган Росіч Edit this on Wikidata 1996
16 Сьцяг Румыніі Аб Міхай Буцян Edit this on Wikidata 1996
17 Сьцяг Ганы Нап Ібрагім Мустафа Edit this on Wikidata 2000
18 Сьцяг Сэрбіі ПА Негаш Петравіч Edit this on Wikidata 1999
20 Сьцяг Сэрбіі ПА Драган Коканавіч Edit this on Wikidata 2002
21 Сьцяг Сэрбіі Нап Мілан Коларавіч 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Сэрбіі Аб Лазар Нікаліч Edit this on Wikidata 1999
23 Сьцяг Бразыліі Аб Лукас Барус Edit this on Wikidata 1999
24 Сьцяг Сэрбіі ПА Марка Велічкавіч Edit this on Wikidata 2004
27 Сьцяг Сэрбіі Нап Петар Сукачаў 2005
28 Сьцяг Камэруну Нап Джон Мэры Edit this on Wikidata 1993
29 Сьцяг Кеніі Аб Колінз Сычэнджэ Edit this on Wikidata 2003
30 Сьцяг Сэрбіі Аб Стэфан Букінац Edit this on Wikidata 2005
34 Сьцяг Сэрбіі ПА Слабадан Медоевіч Edit this on Wikidata (капітан) 1990
36 Сьцяг Сэрбіі Нап Дам’ян Джоканавіч 2008
55 Сьцяг Сэрбіі ПА Мілуцін Відасаўлевіч Edit this on Wikidata 2001
77 Сьцяг Сэрбіі Нап Лазар Ранджэлавіч Edit this on Wikidata 1997
Сьцяг Сэрбіі Бр Бранка Нікаліч 2004
Сьцяг Сэрбіі Бр Віктар Маціч 2006
Сьцяг Сэрбіі Аб Уладзімер Мічунавіч 2006
Сьцяг Сэрбіі ПА Нікала Нінкавіч 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]