Перайсьці да зьместу

Мікіта Дземчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікіта Дземчанка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 верасьня 2002(2002-09-06)[1] (23 гады)
Рост 175 см[2]
Вага 60 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Візэла[d]
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2025 Дынама Менск 81 (4)
2020 Смалявічы 12 (0)
2024 Дынама-2[d] 1 (0)
2026—4 Візэла[d] 1 (0)
Зборныя
2019 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)
2022—2023 Беларусь (да 21) 9 (0)
2024—4 Беларусь 9 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 студзеня 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2025.

Мікі́та Дзе́мчанка (нар. 6 верасьня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца партугальскага клюбу «Візэла».

Выхаванец менскага «Дынама». З 2018 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, дэбютаваўшы ў першым складзе 26 чэрвеня 2019 году ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніту» (2:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 11 ліпеня 2019 году выйшаў у пачатковым складзе каманды ў матчы Лігі Эўропы супраць латвійскай «Ліепаяй» (1:1). У далейшым працягваў гуляць за дубль.

У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3]. 10 ліпеня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Іслачы» (3:1). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сьнежні 2020 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Смалявічы»[4]. У пачатку 2021 году трэнаваўся разам з рэзэрвовай камандай «Дынама» ды праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне». У выніку пачаў сэзон 2021 году ў складзе дынамаўскага дубля, у далейшым зрэдку зьяўляўся ў асноўнай камандзе. У 2022 годзе пачаў часьцей прыцягвацца да асноўнага складу, у тым ліку нярэдка выходзіў у першай адзінаццатцы. У наступных сэзонах жалезным гульцом асноўнага складу ня стаў. На пачатку 2026 году пакінуў клюб і далучыўся да партгульскай «Візэлы».

У кастрычніку 2019 года выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 26 лютага 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у пачатковым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2023 году супраць зборнай Кіпру (1:0) і быў заменены ў другім тайме. 15 лістапада 2024 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў матчы Лігі нацыяў супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі.

«Дынама» Менск:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]