Перайсьці да зьместу

Пяст Глівіцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пяст
Поўная назва па-польску: Gliwicki Klub Sportowy "Piast" Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1945
Горад Глівіцы, Польшча
Стадыён Пяст
Умяшчальнасьць: 10 037
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2024—2025 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
piast.gliwice.pl (пол.)

«Пяст» (па-польску: Piast) — польскі футбольны клюб з гораду Глівіцы. Заснаваны ў 1945 годзе. Двухразовы фіналіст Кубка Польшчы (1978, 1983).

Клюб быў зарэгістраваны ў гарадзкой радзе 18 чэрвеня 1945 году як спартовая арганізацыя пад назвай «Пяст», у гонар выбітнай польскай каралеўскай дынастыі. Галоўнымі ініцыятарамі стварэньня клюбу былі палякі, які былі выгнаныя з Львову.

У польскай футбольнай структуры «Пяст» дэбютаваў у 1957 годзе, калі каманда пачала выступы ў Другой лізе, у якой яны правялі 35 сэзонаў. У гэты пэрыяд галоўныя посьпехі прыпалі на 1975—1983 гады. Клюб некалькі разоў амаль атрымліваў права на прасозваньне ў лігу вышэй. Акрамя таго, гульцы «Пясту» двойчы ў 1978 і 1983 гадох выходзілі ў фінал Кубка Польшчы, але двойчы і саступалі супернікам, першы раз сасноўскаму «Заглембе» зь лікам 0:2, а другім разам гданьскай «Лехіі» зь лікам 1:2. Палітычныя зьмены за час падзеньня камуністычнага рэжыму ўскладнілі арганізацыйнае і фінансавае становішча клюбу, у выніку чаго ўвесну 1993 году «Пяст» зьняў галоўную каманду з спаборніцтваў. Адраджэньне клюбу адбылося толькі ў 1997 годзе, калі глівіцкі клюб зноўку пачаў выступы ў айчынным чэмпіянаце.

24 траўня 2008 году «Пяст», пасьля 63 гадоў існаваньня, атрымаў гістарычную павышэньне ў Экстраклясу пасьля перамогі ў гасьцёх у Варшаве ў матчы супраць мясцовай «Палёніі» зь лікам 1:0[4]. 9 жніўня 2008 году «Пяст» атрымаў перамогу ў першым матчы ў эліце, стаўшы мацней за «Краковію» зь лікам 2:0. Першы сэзон клюб скончыў на 11 радку ў турнірнай табліцы. Адразу, улетку 2009 году клюб быў рэарганізаваны, то бок было створанае акцыянэрнае таварыства, дзе горад набыў 51% акцыяў, а ў клюбу застаўся 49% акцыяў. У 2008 годзе ненадоўга спонсарскае дапамогі далучыўся канцэрн Opel.

Адной з прычынай акцыянаваньня сталася неабходнасьць мадэрнізацыі стадыёну клюбу дзеля задавальненьня ліцэнзійных патрабаваньняў. Увосень сэзону 2008—2009 гадоў «Пяст» прымаў супернікаў у горадзе Вадзіслаў Сьлёнскі, на стадыёне мясцовага клюбу. У красавіку 2009 году пасьля мадэрнізацыі «Пясту» дазволілі прымаць супернікаў у родным горадзе, і першым госьцем клюбу стаў «Гурнік» Забжэ. Дзякуючы голу Марыюша Мушаліка «Пяст» атрымаў перамогу зь лікам 1:0. Нажаль у сэзоне 2009—2010 гадоў клюб заняў апошняе месца ў табліцы і выбыў у Першую лігу. Апошняя сустрэча сэзону адбылася 15 траўня 2010 году ў Глівіцах, дзе «Пяст» саступіў «Краковіі» зь лікам 0:1.

«Пяст» мае сяброўства з заўзятарамі барысаўскага клюбу БАТЭ з 2011 году. Сяброўства пачалося, калі беларускія заўзятары на шляху да матчу Лігі чэмпіёнаў у Капэнгагене спыніліся ў Глівіцах, дзе наведвалі матч «Пясту» супраць клюбу «ГКС Катавіцы». Затым заўзятары «Пясту» адправіліся ў Алькмаар, каб падтрымаць БАТЭ ў матчы супраць АЗ. Пасьля чарговага візыту на гульню Лігі чэмпіёнаў супраць грацкага «Штурма», сяброўства паміж заўзятараў сталася афіцыйным і абедзьве заўзятарскія суполцы рэгулярна наведваюць матчы адзін аднаго[5].

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Альбаніі Аб Элтан Фікай 2005
4 Сьцяг Польшчы Аб Якуб Чарвінскі Edit this on Wikidata (капітан) 1991
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуандэ Рывас Edit this on Wikidata 1999
6 Сьцяг Польшчы ПА Міхал Храпэк 1992
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Хорхэ Фэлікс Edit this on Wikidata 1991
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Адрыян Дальмаў Edit this on Wikidata 1994
10 Сьцяг Польшчы ПА Патрык Дзічак 1998
11 Сьцяг Партугаліі Нап Леандру Санка Edit this on Wikidata 2000
12 Сьцяг Польшчы Бр Якуб Грэліх 2008
16 Сьцяг Польшчы ПА Матэвуш Капчынскі 2007
17 Сьцяг Францыі ПА Кентэн Буагар Edit this on Wikidata 1997
18 Сьцяг Польшчы ПА Олівер Мазяж 2006
20 Сьцяг Польшчы ПА Гжэгаж Тамасевіч 1996
22 Сьцяг Польшчы Аб Томаш Моква Edit this on Wikidata 1993
23 Сьцяг Польшчы ПА Шчэпан Муха 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
26 Сьцяг Славаччыны Бр Францішак Плах Edit this on Wikidata 1992
27 Сьцяг Польшчы ПА Юстын Даніель 2005
28 Сьцяг Польшчы Аб Філіп Бароўскі Edit this on Wikidata 2003
29 Сьцяг Польшчы Аб Ігар Драпінскі Edit this on Wikidata 2004
31 Сьцяг Польшчы ПА Оскар Лесьняк 2004
33 Сьцяг Польшчы Бр Караль Шыманскі Edit this on Wikidata 1993
36 Сьцяг Польшчы Аб Якуб Лявіцкі Edit this on Wikidata 2005
55 Сьцяг Ганы Аб Эма Твумасі Edit this on Wikidata 1997
63 Сьцяг Беларусі Нап Герман Баркоўскі (ар. Пушча) 2002
70 Сьцяг Кіпру Нап Андрэас Кацантоніс Edit this on Wikidata 2000
79 Сьцяг Польшчы Бр Давід Рыхта 2006
80 Сьцяг Гішпаніі Нап Уга Вальеха Edit this on Wikidata 2000
98 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Джэйсан Лякілё Edit this on Wikidata 1998
Сьцяг Партугаліі Нап Іван Ліма Edit this on Wikidata 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]