Аляксандар Гутар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Гутар
Аляксандар Гутар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 красавіка 1989 (33 гады)
Менск, Беларусь
Рост 190 см
Вага 83 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Берасьце
Нумар 30
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2012
2013—2016
2016—2017
2017
2017
2018—
БАТЭ Барысаў
Дынама Менск
Арэнбург
Тосна
Чарнаморац
Дынама Берасьце
41 (0)
87 (0)
12 (0)
0 (0)
12 (0)
39 (0)
Зборныя
2013— Беларусь 12 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 жніўня 2019.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 чэрвеня 2019.

Алякса́ндар Гу́тар (нарадзіўся 18 красавіка 1989 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, брамнік берасьцейскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст году Беларусі (2011)[1]. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[2].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы СДЮШАР «Дынама» гораду Менску.

У 2006 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе выступаў за дублюючы склад. З 2011 году, пасьля пераходу ва ўкраінскі «Севастопаль» Сяргея Верамко, стаў асноўным галкіпэрам клюбу. Дзякуючы добрай гульні быў уключаны БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў найлепшым гульцом Беларусі ў 2011 годзе. Нягледзячы на гэта, на наступны сэзон БАТЭ ўзмацніўся брамнікам гарадзенскага «Нёману» Андрэем Гарбуновым, які амаль адразу выцясьніў са складу Аляксандра.

22 сьнежня 2012 году брамнік, з-за незадаволенасьці колькасьцю выступаў у матчах клюбу, накіраваў у БФФ ліст з просьбай скасаваць разьлічаны да 2015 году кантракт з БАТЭ ў аднабаковым парадку[3]. Пасьля паседжаньня па справе Гутара бакі атрымалі магчымасьць мірным шляхам урэгуляваць канфлікт[4]. 22 студзеня Аляксандар атрымаў дазвол на скасаваньне кантракту з БАТЭ з выплатай кампэнсацыі клюбу ў памеры 180 тысячаў даляраў. Згодна з рашэньнем кампэнсацыю можа таксама выплаціць клюб, які набудзе гульца[5]. БАТЭ выказаў сваю пазыцыю з нагоды вэрдыкту БФФ, падаўшы апэляцыю па рашэньні камітэту фэдэрацыі ў футбольны арбітраж, выступаючы за перагляд суммы кампэнсацыі[5][6][7]. 30 студзеня футбаліст афіцыйна звольніўся з БАТЭ, атрымаўшы статус умоўна вольнага агента. У лютым 2014 году спартовы арбітражны суд у Лязане адмяніў рашэньне футбольнага арбітражу БФФ і абавязаў Гутара выплаціць БАТЭ каля 230 тысячаў даляраў[8].

З 1 лютага 2013 году трэніраваўся ў складзе менскага «Дынама»[9], зь якім 19 лютага падпісаў кантракт на тры гады[10]. У канцы чэрвеня 2016 году перайшоў у клюб «Арэнбург»[11]. У чэрвені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Тосна»[12], але не правёў за яго ніводнага матча і пакінуў каманду ў верасьні 2017 году[13], пасьля чаго падпісаў кантракт з «Чарнаморцам»[14]. Пакінуў «Чарнаморац» у сьнежні 2017 году[15]. У лютым 2018 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама»[16].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар зьяўляецца бронзавым прызэрам моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году, а таксама браў удзел у Алімпійскіх гульнях 2012 году ў Лёндане. У студзені 2012 году брамнік быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі на таварыскую сустрэчу супраць зборнай Вугоршчыны[17]. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 25 сакавіка 2013 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Канады.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар сустракаецца са сьпявачкай гурту «Las Vegas» Марынай Някрасавай. Іхная сустрэча адбылася на урачыстасьці ўшаноўваньня БАТЭ з нагоды чарговай перамогі ў чэмпіянаце краіны, дзе «Las Vegas» была запрошана ў якасьці гасьцей[18].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Найвышэйшая ліга 22 –10
2016 Найвышэйшая ліга 14 –16
Дынама Берасьце 2018 Найвышэйшая ліга 24 –25

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Александр Гутор — лучший футболист Беларуси 2011 года. Прессбол
  2. ^ Тур 16. Попурри. Гутор: номер 15-й!(рас.)
  3. ^ Гуторские страсти. Уйти нельзя остаться. Прессбол
  4. ^ Дело Гутора. Семь дней отмерь. Прессбол
  5. ^ а б Чистый развод. Запасной инстинкт. Прессбол
  6. ^ ФК БАТЭ подаст апелляцию(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт БАТЭ
  7. ^ ФК БАТЭ: Гутора ожидают месяцы или годы разбирательств. Эўрарадыё
  8. ^ Спортивный суд в Лозанне обязал Александра Гутора выплатить БАТЭ порядка 230000 долларов(рас.)
  9. ^ Гутор присоединился к «Динамо». Афіцыйны сайт «Дынама»
  10. ^ Минское «Динамо» подписало контракт с Александром Гутором на 3 года(рас.)
  11. ^ Александр Гутор стал игроком «Оренбурга»(рас.)
  12. ^ Александр Гутор подписал контракт с «Тосно»(рас.)
  13. ^ Александр Гутор покинул «Тосно»(рас.)
  14. ^ Александр Гутор стал игроком «Черноморца»(рас.)
  15. ^ Александр Гутор покинул «Черноморец»(рас.)
  16. ^ Брестское «Динамо» подписало Александра Гутора и словенского полузащитника Желько Филиповича(рас.)
  17. ^ Кондратьев вызвал Гутора на товарищеский матч с Венгрией. Эўрарадыё
  18. ^ Марина Некрасова и Александр Гутор(недаступная спасылка). relax.by

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Аляксандар Гутарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў