Леанід Кучук
Леанід Кучук | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 жніўня 1959 (65 гадоў) | |
Рост | 176 см[1] | |
Вага | 70 кг[1] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1979 | Дынама Менск | 0 (0) |
1980—1988 | Гомель | 249 (6) |
1989—1991 | Віцебск | 101 (1) |
1992—1994 | Маладэчна-2018 | 61 (2) |
1995—1997 | Атака Менск | 51 (0) |
1998 | Дынама-93 | 3 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
1998 | Маладэчна-2018 | |
2004—2010 | Шэрыф Тыраспаль | |
2010 | Салют Белгарад[d] | |
2011—2012 | Арсэнал Кіеў | |
2013 | Кубань Краснадар | |
2013—2014 | Лякаматыў Масква | |
2014—2015 | Кубань Краснадар | |
2017 | Сталь Каменскае | |
2017 | Растоў | |
2019 | Рух Львоў | |
2020—2021 | Дынама Менск | |
2021—2023 | Рух Львоў |
Леанід Станіслававіч Кучук (нар. 27 жніўня 1959 году, Менск) — беларускі футбаліст, футбольны трэнэр. Найлепшы трэнэр Беларусі 2013 году. Апошнім местам працы быў украінскі клюб «Рух».
Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў футбольную кар’еру ў менскім «Тарпэда», затым у «Дынама». У 1979 годзе знаходзіўся ў складзе «бела-блакітных» на чэмпіянаце СССР, але не згуляў за клюб аніводнага матча. З 1980 па 1988 гады гуляў за гомельскі «Гомсельмаш» у Другой лізе. З 1989 году па 1991 год гуляў у клюбе КІМ зь Віцебску. За каманду згуляў 101 матч і забіў 1 гол. У 1990 годзе працаваў трэнэрам у клюбе. З 1992 году выступаў у чэмпіянаце Беларусі. З 1992 па 1994 гады бараніў колеры «Маладэчна», у 1995—1997 гадах быў футбалістам «Атакі-Аўры». Завяршыў кар’еру ў клюбе «Дынама-93» у 1998 годзе.
Трэнэрская кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1998 годзе ў 2 гульнях кіраваў менскім «Дынама-93», але ў абедзьвюх гэтых гульнях зазнаў паразу з агульным лікам 0:8. У тым жа годзе ачольваў «Маладэчна», які ў выніку заняў у чэмпіянаце перадапошняе 14-е месца. У 2003 годзе працаваў старэйшым трэнэрам у менскім «Лякаматыве».
«Шэрыф»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2004 па 2010 гады быў галоўным трэнэрам малдоўскага «Шэрыфу», зь якім стаў уладальнікам шматлікіх тытулаў. У сэзоне 2009—2010 гадоў «Шэрыф» выступаў у Лізе чэмпіёнаў і Лізе Эўропы. У першым турніры клюб дакрочыў да раўнду плэй-оф, прайграўшы «Алімпіякосу» ў двух матчах. У Лізе Эўропы «Шэрыф» гуляў у групе H, заняў трэцяе месца, перамогшы ў адзіным матчы, двойчы згуляўшы ўнічыю і тройчы прайграўшы. У студзені 2010 году пакінуў сваю пасаду[2].
«Салют»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 траўня 2010 году быў прызначаны галоўным трэнэрам белгарадзкага «Салюта», зьмяніўшы на гэтай пасадзе Міраслава Рамашчанку[3]. У першым жа матчы пры Кучуку клюб перамог «Жамчужыну-Сочы» зь лікам 1:0. Пры Леанідзе клюб не меў выбітных вынікаў. Пры новым трэнэры «Салют» перамог у трох матчах, двойчы згуляў унічыю і дзевяць разоў зазнаў паразу. 23 жніўня ён падаў у адстаўку з сваёй пасады[4]. Пасьля 25-га тура «Салют» займаў перадапошняе месца ў чэмпіянаце.
«Арсэнал» Кіеў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У чэрвені 2011 году быў прызначаны галоўным трэнэрам кіеўскага «Арсэналу»[5]. У сэзоне 2011—2012 гадоў упершыню ў гісторыі клюб здабыў права ўдзелу ў эўракубках. Да канца 2012 году «Арсэнал» страціў двух спонсараў клюбу, і было пастаноўлена аб скарачэньні бюджэту. Клюб выказаў намер скасаваць кантракты зь пяцьцю гульцамі клюбу з найбольшым заробкам. 1 студзеня 2013 году клюб і Кучук скасавалі кантракт на ўзаемную згоду.
«Кубань»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 студзеня 2013 году быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці новага галоўнага трэнэра «Кубані»[6], якая ішла перад зімовай паўзай у чэмпіянаце на чацьвертым месцы. Пад кіраўніцтвам Кучука каманда набрала 19 пунктаў у 11 матчах (пры гэтым не зазнала аніводнай паразы), чаго хапіла дзеля ўтрыманьня пятага месца ў чэмпіянаце Прэм’ер-лігі і першаму ў гісторыі клюбу трапленьня ў эўракубкі — у Лігу Эўропы. Перад пачаткам новага сэзону кіраўніцтва каманды прапанавала трэнэру новы трохгадовы кантракт, і заявіла на афіцыйным сайце, што кантракт з Кучуком падоўжаны на тры гады. Аднак, празь нейкі час Кучук абвесьціў, што супрацоўніцтва з «Кубаньню» скончанае 31 траўня, а ягоныя ўмовы дзеля новага пагадненьня кіраўніцтвам не былі прынятыя.
«Лякаматыў» Масква
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
16 чэрвеня 2013 году зьявілася інфармацыя аб ягонай прысутнасьці на трэнаваньні расейскага «Лякаматыва». 17 чэрвеня правёў першае трэнаваньне «Лякаматыва», а 19 чэрвеня быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці галоўнага трэнэра каманды. Па заканчэньні сэзону 2013—2014 гадоў клюб фінішаваў на трэцім месцы, стаўшы бронзавым прызэрам упершыню з 2006 году. Перад сэзонам 2014—2015 гадоў лідэры каманды Мубарак Бусуфа і Лясана Дыяра праз канфлікт з Кучуком, самавольна пакінулі каманду. З пачаткам сэзону сытуацыя ў камандзе працягвала пагаршацца, трэнэр адкрыта канфліктаваў з усімі футбалістамі каманды, у тым ліку праз прэсу. Згасіць канфлікт не атрымалася і на тле рэзкага падзеньня вынікаў. 15 верасьня 2014 году Леанід Кучук быў адхілены ад працы на пасадзе галоўнага трэнэра «Лякаматыва»[7]. 10 кастрычніка 2014 году, не жадаючы плаціць кампэнсацыю, «Лякаматыў» у аднабаковым парадку скасаваў кантракт з трэнэрам праз пропуск трэнаваньня. Кучук прадставіў відэазапіс, зь якога вынікае, што на трэнаваньне яго не пусьціла ахова[8]. Верагоднасьць запісу выклікала вялікія сумневы, а прэзыдэнтка «Лякаматыва» Вольга Смародзкая назвала яе пастановай. Пасьля звальненьня Кучук падаў скаргу ў РФС з патрабаваньнем у кампэнсацыі яму 4,86 млн эўра[9]. Палата РФС па вырашэньні спрэчак у выніку пастанавіла кампэнсаваць трэнэру суму ў памеры 1,8 млн эўра[10].
Вяртаньне ў «Кубань»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 лістапада 2014 году Кучук зноў стаў галоўным трэнэрам «Кубані», падпісаўшы кантракт на два гады[11]. Аднак, пад кіраўніцтвам беларускага спэцыяліста вынікі каманды значна пагоршыліся, і з зоны эўракубкаў яна апусьцілася ў ніжнюю частку турнірнай табліцы. Разам з «Кубаньню» Кучук здолеў прабіцца да фіналу Кубка Расеі, дзе саступіў свайму былому клюбу «Лякаматыву» (1:3). Пасьля гэтага «Кубань» скасавала кантракт з Кучуком на ўзаемную згоду[12].
«Сталь», «Растоў» і «Рух»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасьля зыходу з «Кубані» Кучук цягам 1,5 гадоў заставаўся бяз працы. У сьнежні 2016 году быў адным з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Беларусі, аднак у студзені 2017 году ачоліў украінскі клюб «Сталь»[13]. Разам са «Стальлю» заняў 8-е месца ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе 2016—2017 гадоў. У канцы траўня 2017 году цікавасьць да Кучука выявіў расейскі «Растоў», і 6 чэрвеня было абвешчана аб зыходзе Кучука з «Сталі»[14].
9 чэрвеня 2017 году быў афіцыйна прызначаны галоўным трэнэрам «Растова»[15]. Пасьля пасьпяховага пачатку «Растоў» пачаў выступаць горш, ня маючы перамог у 11 матчах Прэм’ер-лігі запар. 6 сьнежня 2017 году было абвешчана аб адстаўцы Кучука з растоўскага клюбу[16].
1 лютага 2019 году было афіцыйна абвешчана аб прызначэньні Кучука на пасаду галоўнага трэнэра ўкраінскага «Руха»[17]. У ліпені таго ж году клюб пераехаў у Львоў. Сэзон 2018—2019 гадоў каманды скончыла на 11-м месцы ў Першай лізе, а ў сэзоне 2019—2020 гадоў ішла на першым радку табліцы. У сьнежні 2019 году Кучук пакінуў «Рух» паводле пагадненьня бакоў[18].
«Дынама» і зноў «Рух»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 красавіка 2020 году было афіцыйна абвешчана аб прызначэньні Кучука галоўным трэнэрам менскага «Дынама»[19]. У траўні 2021 году ён падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнэра пасьля паразы ад берасьцейскага «Руха» (0:1)[20], у чэрвені афіцыйна пакінуў клюб[21].
У жніўні 2021 году зноў стаў галоўным трэнэрам львоўскага «Руха», які на гэты час ужо прабіўся ў Прэм’ер-лігу[22]. Пакінуў пасаду ў сакавіку 2023 году[23]. Аднак 19 сакавіка 2023 году кантракт паміж трэнэрам і клюбам быў скасаваны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г https://www.teams.by/-/player-3119/
- ^ Кучук покинул пост главного тренера «Шерифа». Чемпионат.ру. Праверана 2010-07-25 г. Архіўная копія ад 6 студзеня 2010 г.
- ^ Леонид Кучук назначен главным тренером «Салюта». Чемпионат.ру. Праверана 2010-07-25 г. Архіўная копія ад 22 мая 2010 г.
- ^ Кучук подал в отставку с поста главного тренера «Салюта». Чемпионат.ру. Праверана 2010-08-23 г. Архіўная копія ад 25 жніўня 2010 г.
- ^ Кучук — новый тренер Арсенала
- ^ Леонид Кучук представлен команде. Официальный сайт ФК «Кубань». Праверана 2013-1-9 г. Архіўная копія ад 10 студзеня 2013 г.
- ^ championat.com (15.09.2014) Смородская отстранила Кучука от работы в должности главного тренера «Локомотива»
- ^ «Локомотив» уволил Леонида Кучука за прогул
- ^ Председатель Палаты по разрешению споров РФС: «Кучук хочет получить от „Локомотива“ 4,86 млн евро»
- ^ «Локомотив» выплатит Кучуку 1,8 млн евро компенсации
- ^ Леонид Кучук возглавил «Кубань»
- ^ «Кубань» подтвердила расторжение контракта с Кучуком
- ^ Леонид Кучук официально возглавил «Сталь» (рас.)
- ^ «Сталь» объявила об уходе Кучука
- ^ Леонид Кучук официально возглавил «Ростов» (рас.)
- ^ «Ростов» подтвердил отставку Кучука (рас.)
- ^ Леонид Кучук официально возглавил украинский «Рух» (рас.)
- ^ Украинский «Рух» подтвердил отставку Кучука
- ^ Официально: Леонид Кучук - главный тренер минского "Динамо"
- ^ Футбол. Леонид Кучук подал в отставку с поста главного тренера минского "Динамо"
- ^ Минское "Динамо" сообщило, что контракт с Леонидом Кучуком расторгнут по соглашению сторон
- ^ Футбол. Леонид Кучук вновь возглавил львовский "Рух"
- ^ Львовский "Рух" уволил Леонида Кучука с поста главного тренера (рас.) Праверана 2023-03-21 г.
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Футбалісты клюбу «Атака» Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама-93» Менск
- Футбалісты клюбу «Шэрыф» Тыраспаль
- Футбалісты клюбу «Салют» Белгарад
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Кіеў
- Футбалісты клюбу «Кубань» Краснадар
- Футбалісты клюбу «Лякаматыў» Масква
- Футбалісты клюбу «Растоў» Растоў-на-Доне
- Футбалісты клюбу «Рух» Львоў
- Беларускія футбалісты
- Беларускія футбольныя трэнэры