Перайсьці да зьместу

Энэргетык-БДУ Менск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Энэргетык-БДУ
Поўная назва Зорка
Зорка-ВА-БДУ
Зорка-БДУ
Энэргетык-БДУ
Заснаваны 1996
Горад Менск, Беларусь
Стадыён РЦАП-БДУ
Умяшчальнасьць: 1500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023 Найвышэйшая ліга, 14 месца (паніжэньне)
Афіцыйны сайт

«Энэргетык-БДУ» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Заснаваны ў 1996 годзе. У 2002—2005 гадах выступаў у Найвышэйшай лізе. Клюб мае сярод сваіх выхаванцаў такіх футбалістаў, як Аляксандар Быліна, Аляксей Сквярнюк, Валеры Апанас і некаторых іншых. У 2018 годзе каманда заняла другое месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і атрымала права на ўдзел у Найвышэйшай лізе. Паводле вынікаў сэзону 2023 году каманда страціла месца ў элітным дывізіёне, вярнуўшыся ў Першую лігу.

Клюб быў заснаваны ў 1996 годзе і заявіўся ў другую лігу, адкуль празь некалькі гадоў падвысіўся спачатку да Першай, а потым і да Найвышэйшай лігі. У эліце беларускага футболу клюб правёў чатыры гады, увесь час знаходзіўся ў зоне вылету і нарэшце вярнуўся ў Першую, а потым і ў другую лігу, дзе выступаў з 2008 па 2013 гады. У сэзоне 2013 году клюб вёў барацьбу за выхад у Першую лігу, але ў канцы сэзону саступіў другі радок мастоўскаму «Нёману», а сам апынуўся на трэцім месцы. Тым ня менш, пасьля адмовы «Нёману» ад павышэньня ў лютым 2014 году менчукі ўсё ж такі атрымалі магчымасьць выступіць у Першай лізе[2]. У сакавіку 2014 году «Зорка-БДУ» афіцыйна атрымала месца ў другім па ранзе дывізіёне[3].

У сэзоне 2014 году склад каманды амаль не зьмяніўся ў параўнаньні з папярэднім. Стаўка рабілася на ўласных маладых выхаванцаў. Калі не лічыць капітана каманды, дасьведчанага Валерыя Апанаса, то ўзрост гульцоў не пераўзыходзіў 27 гадоў, а пасьля зыходу ўлетку 2014 году з каманды лідэраў, Сяргея Русецкага і Аляксея Хадневіча, якія адправіліся ў магілеўскі «Дняпро», увогуле 23 гадоў. Доўгі час каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы. Але, набраўшыся вопыту, маладыя гульцы бліжэй да канцу чэмпіянату сталі набіраць усё больш пунктаў, і ў выніку каманда скончыла сэзон на 9 месцы. Пры гэтым, паводле колькасьці забітых галоў (50 у 30 турах) «Зорка-БДУ» апынулася на другім месцы ў лізе пасьля мазырскай «Славіі».

На сэзон 2015 году ў каманду зноўку вярнуліся Сяргей Русецкі і Аляксей Хадневіч. Таксама, клюб дапоўнілі дасьведчаныя гульцы Аляксандар Быліна, які выступаў за клюб яшчэ ў часы знаходжаньня «Зоркі-БДУ» ў Найвышэйшай лізе, і найлепшы бамбардзір у гісторыі Першай лігі Юры Мархель, які таксама раней выступаў за менскі клюб. Дзякуючы такому ўзмацненьню «Зорка-БДУ» на старце сэзону разглядаецца спэцыялістамі як адзін з асноўных прэтэндэнтаў на падвышэньне ў клясе[4]. Новы сэзон каманда пачала зь перамогі на родным стадыёне РЦАП-БДУ над клюбам «Баранавічы» зь лікам 4:2.

Перад пачаткам сэзону 2017 году назва «Зорка»-БДУ была зьмененая на «Энэргетык»-БДУ[5]. Пасьля няўдалага пачатку каманда стала набіраць пункты, першую палову чэмпіянату «Энэргетык-БДУ» скончыў на пятым месцы. Пазьней справы пайшлі горш, і клуб апусьціўся ў сярэдзіну табліцы, аднак пасьпяховы фініш дазволіў атрымаць выніковы шосты радок.

У сэзоне 2018 году каманда працягвала рабіць стаўку на ўласных выхаванцаў, хоць некаторыя зь іх і былі запрошаныя ў клюбы Найвышэйшай лігі. З самага пачатку турніру «Энэргетык-БДУ» ўпэўнена ішоў па дыстанцыі і месьціўся сярод лідэраў. Барацьба з мазырскай «Славіяй» і бабруйскай «Белшынай» скончылася для сталічнага клюбу другім месцам і вяртаньнем у Найвышэйшую лігу праз трынаццаць гадоў. Перад пачаткам сэзону ў Найвышэйшай лізе «Энэргетык-БДУ» захаваў асноўных гульцоў, запрасіўшы таксама шэраг маладых футбалістаў, а таксама легіянэраў. Каманда гуляла ў атакуючы футбол, забівала шмат галоў, аднак пры гэтым яшчэ больш прапускала. Доўгі час «Энэргетык-БДУ» знаходзіўся ў канцы табліцы, змагаючыся за захаваньне месца ў элітным дывізіёне, аднак пасьпяховы фініш дазволіў камандзе заняць выніковае дванаццатае месца. Нападнік «Энэргетыка-БДУ» Ільля Шкурын зь дзевятнаццаццю галамі стаў найлепшым бамбардзірам лігі. Паколькі стадыён РЦАП-БДУ не падыходзіў, то свае матчы дружына ладзіла на гарадзкім стадыёне ў Маладэчне. Каманда добра пачала сэзон, ішла сярод лідэраў турніру. Летам каманду пакінулі лідэры, Жасурбэк Яхшыбоеў і Дэйвід Твэ, якія перайшлі ў салігорскі «Шахцёр» і берасьцейскае «Дынама» адпаведна. У другой палове сэзону «Энэргетык-БДУ» стаў часьцей атрымліваць паразы, у выніку трапіў у сярэдзіну табліцы і скончыў сэзон на 10-м месцы, якое тым ня менш стала найлепшым у гісторыі.

У сьнежні 2020 году памёр заснавальнік і нязьменны кіраўнік клюбу Ўладзімер Пігулеўскі. У сэзоне 2021 году каманда працягвала рабіць стаўку на іншаземных (пераважна ўзбэцкіх і афрыканскіх), а таксама маладых беларускіх гульцоў. З траўня хатнія матчы клюб праводзіў на гарадзкім стадыёне ў Барысаве. Большую частку сэзону «Энэргетык-БДУ» знаходзіўся ў ніжняй палове табліцы, у канцы нават трапляў у зону вылету, але скончыў сэзон на 13-м месцы. У пачатку 2022 году клюб пакінулі лідэры, якіх замянілі маладыя выканаўцы, таксама былі запрошаныя футбалісты з Узбэкістану. У лютым клюб пакінуў галоўны трэнэр Уладзімер Бяляўскі, на ягонае месца заступіў Павал Раднёнак, але пры гэтым фактычна падчас матчаў гульнёй кіраваў Аляксандар Паўлаў, а агулам за трэніравальным працэсам працягваў наглядаць Анатоль Юрэвіч. У чэмпіянаце клюб выступаў пасьпяхова і хутка стаў аднім зь лідэраў, да канца сэзона змагаючыся за першы радок. У выніку «Энэргетык-БДУ» сэнсацыйна здабыў срэбраныя мэдалі, а нападнік клюбу Бабур Абдыхалікаў з 26 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.

У пачатку 2023 году клюб пакінула значная колькасьць гульцоў, якія былі лідэрамі каманды ў мінулым годзе. Яны перайшлі ў больш статусныя клюбы. Сэзон каманда пачала няўпэўнена і хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. 11 траўня 2023 году Камітэт кантрольна-дысцыплінарных і этычных пытаньняў Беларускай фэдэрацыі футболу пазбавіў футбольны клюб «Энэргетык-БДУ» срэбраных мэдалёў. На падставе зьвестак Сьледчага камітэту Беларусі і апытаньня 20 асобаў выявілі ладжаньне кіраўніцтвам салігорскага клюбу «Шахцёр» дамоўных гульняў у ходзе першынства Беларусі 2022 году на падставе подкупу каманды «Энэргетык-БДУ» ў Найвышэйшай лізе. За гэта «Энэргетык-БДУ» і «Шахцёр» таксама адхілілі ад удзелу ў эўрапейскіх кубкавых турнірах 2023—2024 гадоў[6].

Клюб страціў на вырак 20 пунктаў у чэмпіянаце 2023 года і 10 пунктаў у чэмпіянаце 2024 году, а таксама атрымаў грашовы штраф. У дадатак дыскваліфікацыі і штрафы таксама атрымалі прадстаўнікі клюбу, як то Анатоль Юрэвіч і Арам Абд-аль-Маджыд[7]. 22 траўня 2023 году «Энэргетык-БДУ» быў пазбаўлены яшчэ 3 пунктаў у чэмпіянаце 2023 году[8]. У выніку штрафаў каманда апынулася ў канцы табліцы, дзе змагалася зь іншымі аштрафаванымі клюбамі — салігорскім «Шахцёрам» і бабруйскай «Белшынай». Прапусьціўшы наперад «Шахцёр», сталічны клюб пэўны час знаходзіўся на апошнім радку, і толькі перамога ў апошнім туры дазволіла «Энэргетыку-БДУ» абысьці «Белшыну» і заняць перадапошняе месца. Пасьля паразы ў стыкавых матчах ад «Віцебска» каманда апусьцілася ў Першую лігу.

Актуальны на 11 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Канстанцін Вератынскі 2006
4 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ільля Казакоў 2005
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сьцяпан Гоманаў 2005
6 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Іван Агееў 2005
7 Сьцяг Узбэкістана Нап Амірбэк Бакаеў 2004
8 Сьцяг Расеі ПА Іван Сёмін 2002
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Даніла Чуль (капітан) 2005
10 Сьцяг Расеі ПА Магамедэмін Рабаданаў 2002
12 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Яўген Война 2000
13 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Дзяніс Селядцоў 2003
14 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікіта Бабчонак 1999
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Артур Старавойтаў 2004
18 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Дуброў 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ягор Лукашэнка 2005
20 Сьцяг Расеі ПА Магамед Тагаеў 2003
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Воўкаў 2001
22 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Вадзім Казлоўскі 2005
23 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Арцём Глацько 2004
24 Сьцяг Расеі ПА Арсень Вайнер 2001
27 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Мікіта Салановіч (ар. Белшына) 2005
28 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ягор Кананчук 2004
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Мацьвей Барысевіч 2003
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Максім Казюрэнка 2000
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Арсень Сокал 2005
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Даніла Гаўрыльчук 2005
Сьцяг Расеі ПА Аляксей Саўчанка 2000
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Другая 7 36 18 4 14 54–41 58 1/16
2013 Другая 3 24 14 7 3 45–16 49 1/16
2014 Першая 9 30 12 4 14 50–48 40 1/8
2015 Першая 10 30 10 10 10 47–47 40 1/32
2016 Першая 10 26 9 6 11 33–41 33 1/16
2017 Першая 6 30 12 8 10 39–30 44 1/32
2018 Першая 2 28 21 4 3 69–24 67 1/16
2019 Найвышэйшая 12 30 8 9 13 52–66 33 1/8
2020 Найвышэйшая 10 30 11 5 14 43–46 38 1/8
2021 Найвышэйшая 13 30 8 9 13 35–42 33 1/8
2022 Найвышэйшая 30 18 6 6 50–27 60 1/8
2023 Найвышэйшая 14 28 7 6 15 25–42 4 1/16

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]