Перайсьці да зьместу

Відзэў Лодзь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Відзэў Лодзь
Поўная назва па-польску: Widzew Łódź Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1910
Горад Сьцяг Лодзі Лодзь,
Сьцяг Польшчы Польшча
Стадыён Відзэў
Умяшчальнасьць: 10 500
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2024—2025 13 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
widzew.com (пол.)

«Ві́дзэў» (па-польску: Widzew) — польскі футбольны клюб з гораду Лодзі. Заснаваны ў 1910 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Польшчы, уладальнік Кубка Польшчы (1985). Праз свае чырвона-белыя колеры мае мянушку «Чырвоная армія».

Футбалісты «Відзэва» ў 1911 годзе.

Клюб быў заснаваны ў 1910 годзе як таварыства аматараў фізычнага разьвіцьця «Відзэў». Назва клюбу паходзіць ад назвы раёну Лодзі. Заклалі клюб польскія рабочыя і нямецкія прамыслоўцы, якія займаліся тэкстыльнымі мануфактурамі. На сёньня ў назьве клюбу ўсё яшчэ прысутны прыметнік «рабочы», але цікава, што на момант стварэньня расейскімі ўладамі было забаронены карыстаць такі прыметнік у назвах асацыяцыяў. На момант стварэньня клюбу Лодзь уваходзіў у склад Расейскае імпэрыі. Па Першай сусьветнай вайне і здабыцьці Польшчаю незалежнасьць клюб здолеў перайначыць імя, дадаўшы прыметнік «рабочы» ў сваю назву.

«Відзэў» станавіўся чэмпіёнам Польшчы ў сэзоне 1981—1982 і 1982—1983 гадах, а ў 1985 годзе стаў уладальнікам Кубка Польшчы. У розыгрышы Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў 1982—1983 гадоў польскі клюб пасьлядоўна выбіваў з турніру мальтыйскі «Гібэрніянз», аўстрыйскі «Рапід» і ангельскі «Лівэрпул», але ў паўфінале ня здолеў пераадолець італьянскі «Ювэнтус». Пасьля выяздной паразы 2:0, гульцы «Відзэва» згулялі з турынцамі ўнічыю 2:2, дзякуючы двум галам Кшыштафа Сурліта. За год да гэтага ў розыгрышы Кубка УЭФА 1980—1981 гадоў лодзкі клюб таксама быў выкінуты з турніру «Ювэнтусам», але перад гэтым у першым раўндзе палякі выбілі ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд». Наступным залатым часам для клюбу стаў канец 1990-х гадоў. «Відзэў» стаў чэмпіёнам Польшчы паводле вынікаў сэзону 1996—1997 гадоў. Галоўнай перавагай клюбу стала моцная абарона, а таксама бліскучая гульня брамніка Анджэя Возьняка[3]. За 34 матчы першынства ладзяне толькі 22 разы атрымлівалі гол у сваю браму, а за ўвесь сэзон Экстраклясы аніводнага разу клюб не атрымліваў паразу. У наступны год «Відзэў» абараніў свой тытул, прапусьціўшы яшчэ менш галоў — 21.

У 2015 годзе празь фінансавыя чыньнікі клюб быў ліквідаваны, а на ягоным месцы паўстаў новы клюб, які ў тым жа годзе заявіўся ў Чацьвертую лігу. У 2020 годзе каманда вярнулася ў Першую лігу, а яшчэ праз два гады дасягнула Экстраклясы.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Рафал Гікевіч Edit this on Wikidata 1987
3 Сьцяг Славаччыны Аб Самуэл Козлаўскі Edit this on Wikidata 1999
4 Сьцяг Польшчы Аб Матэвуш Жыра 1998
5 Сьцяг Кіпру Аб Стэліяс Андрэў Edit this on Wikidata 2002
6 Сьцяг Альбаніі ПА Юльян Шэху Edit this on Wikidata 1998
7 Сьцяг Польшчы Нап Марыюш Фарнальчык Edit this on Wikidata 2003
8 Сьцяг Харватыі ПА Тоніё Тэкліч Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Швайцарыі Нап Андзі Зэкірі Edit this on Wikidata 1999
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Фран Альварэс Edit this on Wikidata 2002
13 Сьцяг Косава Аб Дыён Галапэні Edit this on Wikidata 2004
14 Сьцяг Гішпаніі Аб Рыкарда Вісус Edit this on Wikidata 2001
16 Сьцяг Даніі Аб Пэтэр Тэркільдсэн Edit this on Wikidata 1998
18 Сьцяг Альбаніі ПА Ліндан Сэлагі Edit this on Wikidata 1999
19 Сьцяг Польшчы ПА Бартломей Паўлоўскі Edit this on Wikidata (капітан) 1992
20 Сьцяг Канады Нап Антоні Клюкоўскі 2007
24 Сьцяг Грэцыі Аб Палідэукіс Балянакіс 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Чэхіі ПА Марэк Ганаўсэк Edit this on Wikidata 1991
27 Сьцяг Сэнэгалу Нап Пап Мэйса Ба Edit this on Wikidata 1997
30 Сьцяг Сэрбіі Бр Велька Іліч Edit this on Wikidata 2003
33 Сьцяг Польшчы Бр Ян Кжыванскі 2003
41 Сьцяг Польшчы Бр Антоні Блоцкі 2008
42 Сьцяг Польшчы Нап Каміль Анджайкевіч 2005
43 Сьцяг Польшчы ПА Леон Мадэй 2005
46 Сьцяг Польшчы ПА Куба Наўроцкі 2007
55 Сьцяг Польшчы ПА Шыман Чыж Edit this on Wikidata 2001
57 Сьцяг Нігерыі Нап Сэм’юэл Акерэ Edit this on Wikidata 2004
77 Сьцяг Гішпаніі Нап Анхэль Баэна Edit this on Wikidata 2000
78 Сьцяг Польшчы Нап Каміль Цыбульскі Edit this on Wikidata 2005
91 Сьцяг Польшчы Аб Марцэль Краеўскі 2004
98 Сьцяг Польшчы Бр Мацей Кікольскі Edit this on Wikidata 2004
99 Сьцяг Польшчы Нап Сэбастыян Бэргер Edit this on Wikidata 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]