Арцём Быкаў
Арцём Быкаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 кастрычніка 1992 (28 гадоў) Менск, Беларусь | |
Рост | 182 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Берасьце | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010 2011—2018 2012 2015 2018— |
Зорка-БДУ Менск Дынама Менск → Бяроза-2010 → Менск Дынама Берасьце |
29 (6) 126 (10) 12 (2) 10 (1) 20 (2) |
Зборныя | ||
2012—2013 2014—2017 |
Беларусь (да 21) Беларусь |
17 (4) 9 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Арцём Генадзевіч Быкаў (нарадзіўся 19 кастрычніка 1992 году, Менск, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабронца берасьцейскага «Дынама». У 2014—2017 гадах правёў 9 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаў кар’еру ў «Зорцы-БДУ», а ў 2011 годзе перайшоў у менскае «Дынама», дзе спачатку выступаў за дубль. Першую палову 2012 году правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», а пасьля вяртаньня стаў зьяўляцца ў асноўным складзе «Дынама».
У сэзоне 2013 году замацаваўся на пазыцыі апорнага паўабаронцы, дзе нярэдка стаў зьяўляцца ў стартавым складзе. 22 верасьня 2013 году ў канцы матча супраць «Нёману» здарыўся канфлікт паміж Быкавым і Гі Стэфанам Эсамэ[1], з-за якога Арцём быў на некаторы час адхілены ад асноўнага складу. Адразу пасьля вяртаньня, 26 кастрычніка 2013 году, забіў свой першы гол у чэмпіянаце, з далёкай адлегласьці паразіўшы браму «Гомелю».
У сэзоне 2014 году заставаўся асноўным апорным паўабаронцам менчукоў, часам гуляў як флянгавы паўабаронца. 20 ліпеня 2014 году падчас матчу зь берасьцейскім «Дынама» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненьні зь Любенам Нікалавым, вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014 году. У жніўні 2015 году аддадзены ў арэнду клюбу «Менск» да канца сэзону[2].
У жніўні 2018 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама»[3].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
18 траўня 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірану.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014, 2017
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2013, 2016
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2019
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 12 | 1 |
Менск | 10 | 1 | ||
Дынама Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 20 | 3 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 29 | 2 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 15 | 1 | |
Дынама Берасьце | 12 | 2 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Ги Эссаме: «Быков попросил у меня прощения». By.Tribuna.com(рас.)
- ^ Артем Быков до конца сезона на правах аренды будет играть в «Минске»(рас.)
- ^ Артем Быков перешел в брестское «Динамо»(рас.)