Перайсьці да зьместу

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2016 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2016 году — 26-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі праходзіў з красавіка да лістападу. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах.

У 2016 годзе вышэйшая ліга вярнулася да спаборніцтваў 16 камандаў. Вышэйшую лігу па выніках сэзону пакінулі дзьве каманды, чые месцы занялі дзьве найлепшыя каманды першай лігі[1]. Зь першай лігі ў другую апусьцілася адна каманда, а яе заменяць тры найлепшыя каманды другой лігі[2].

У вышэйшай лізе прымалі ўдзел 16 камандаў: 13 найлепшых па выніках сэзону 2015 году, а таксама тры пераможцы першай лігі — «Іслач», «Гарадзея» і «Крумкачы». Кожная каманда згуляла з кожнай двойчы, такім чынам усе клюбы згулялі па 30 матчаў. Чэмпіянат у вышэйшай лізе праходзіў з 2 красавіка па 27 лістапада[3].

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1БАТЭ30224473–2570Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2017—2018 гадоў
2Шахцёр30178546–2059Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы 2017—2018 гадоў
3Дынама Менск301510546–2855
4Менск30158749–2453
5Тарпэда-БелАЗ30139847–3348
6Віцебск301261230–2642
7Іслач301181133–3941
8Дынама Берасьце301171238–3840
9Гарадзея30814836–3938
10Славія30981333–4935
11Крумкачы30961524–3933
12Слуцак306121222–3430
13Нафтан30781525–4629
14Нёман30781521–3629
15Белшына305101534–4525Паніжэньне ў першую лігу
16Граніт305101520–5625

У першай лізе прымалі ўдзел 14 камандаў, якія згулялі ў два колы[4]. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Іслач», «Гарадзея» і «Крумкачы» выйшлі ў вышэйшую лігу, а зь яе ў першую апусьціўся «Гомель». Клюб «Рэчыца-2014» заняў апошняе месца ў 2015 годзе і вылецеў у другую лігу, замест яго права выступіць у першай лізе атрымалі «Прамень», «Узда» і «Тарпэда» (Менск). У лютым 2016 году быў ліквідаваны клюб «Бяроза-2010»[5][6]. У красавіку «Кобрынь» і «Ўзда» адмовіліся ад удзелу ў першай лізе, а клюб «Ашмяны», які заняў 5 месца ў другой лізе ў 2015 годзе, атрымаў ліцэнзію на выступленьне ў першай лізе[7]. Спаборніцтвы ў першай лізе распачаліся 16 красавіка[8] і завершыліся 5 лістапада.

У лістападзе 2016 году Беларускай фэдэрацыяй футболу ў межах расьсьледаваньня справы пра дагаворныя гульні былі ануляваныя вынікі наступных матчаў: «Прамень» — «Гомельчыгункатранс» (3:1, «Праменю» прысуджаная тэхнічная параза зь лікам 0:3), «Ашмяны» — «Прамень» (3:3, пункты не налічаныя ніводнай з камандаў), «Ашмяны» — «Баранавічы» (1:1, «Ашмянам» прысуджаная тэхнічная параза зь лікам 0:3)[9].

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1Гомель26196148–1163Выйшлі ў вышэйшую лігу
2Дняпро Магілёў26204261–1963[a]
3Гомельчыгункатранс26128633–2444
4Прамень Менск26125938–2841
5Смаргонь26108840–3938
6Ліда261151026–3338
7Ворша26910743–3437
8Смалявічы-СТІ26971038–2934
9Тарпэда Менск26961135–3633
10Зорка-БДУ Менск26961133–4133
11Слонім26661436–4924
12Хімік Шацілавічы26651526–4923
13Баранавічы26571435–5122
14Ашмяны26212315–647Вылецелі ў другую лігу

У другой лізе прымалі ўдзел 13 камандаў, якія згулялі ў два колы. Каманда ДБК падала заяўку на ўдзел у другой лізе, але ў апошні момант яна была адкліканая[11]. У параўнаньні з папярэднім чэмпіянатам у другой лізе прымалі ўдзел чатыры новыя каманды: ДЮСШ-ДБК, «Забудова-Строй», «Мантажнік», «Нёман-Агра».

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1Хваля Пінск24193287–2060Выйшлі ў першую лігу
2Асіпавічы24136550–2945
3Клецак24136568–3445
4Нёман-Агра Стоўпцы24136555–3245
5Маладэчна-ДЮСШ-424134760–2243
6Забудова-Строй Чысьць2496937–3733
7Вэртыкаль Каленкавічы24951040–3832
8Мантажнік Мазыр24861033–3730
9Вікторыя Мар’іна Горка24841249–6328
10Тарпэда Магілёў24751241–5926
11Рагачоў-МК24741326–4925
12ДЮСШ-ДБК Гомель24661235–4524
13ЮАС Жыткавічы2401238–1241
  1. З «Дняпра» зьняты адзін пункт[10]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]