Перайсьці да зьместу

Андрэй Зыгмантовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Зыгмантовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 сьнежня 1962(1962-12-02)[1][2] (61 год)
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1981—1991 Дынама Менск 262 (20)
1991—1992 Гронінген 29 (2)
1992 Дынама Менск 8 (0)
1993—1996 Расінг Сантандэр 87 (1)
Зборныя
1984—1990 СССР 36 (3)
1992—1995 Беларусь 9 (0)
Трэнэрскія клюбы
2014 Беларусь
2017—2019 Рух Берасьце
2020 Беларусь (да 19)[d]

Андрэ́й Зыгманто́віч (нарадзіўся 2 сьнежня 1962 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. У 2014 годзе выконваў абавязкі галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы футбаліст Беларусі (1992, 1994). Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў.

У якасьці футбаліста

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскай дзіцяча-юнацкай школы СДЮШАР-5. Паўабаронца выступаў за менскае «Дынама», «Гронінген» (Нідэрлянды) і «Расінг» (Гішпанія). Двойчы ў 1992 і 1994 гадах быў прызнаны найлепшым футбалістам Рэспублікі Беларусь.

Правёў дзевяць матчаў за нацыянальную каманду Беларусі, а таксама 36 матчаў за нацыянальную СССР, у складзе якой узяў удзел у фінальным турніры чэмпіянату сьвету 1990 году.

У якасьці трэнэра працаваў у «Нафтане», менскім «Дынама», МТЗ-РІПА, «Коўна», «Сібіры-2» і «Руху». З 27 кастрычніка да 4 сьнежня 2014 год выконваў абавязкі галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Беларусі[3], перад гэтым Зыгмантовіч быў асыстэнтам галоўнага трэнэра зборнай Георгія Кандрацьева. Перад сэзонам узначаліў клюб другой лігі «Рух» зь Берасьця[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]