Уладзіслаў Калінін
| Уладзіслаў Калінін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 студзеня 2002[1] (24 гады) | |
| Рост | 185 см[2] | |
| Вага | 76 кг[3] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Менск | |
| Нумар | 26 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021— | Дынама Менск | 59 (0) |
| Зборныя | ||
| 2022—2023 | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
| 2025— | Беларусь | 2 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Уладзісла́ў Гена́дзевіч Калі́нін (нар. 14 студзеня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Дынама».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў займацца футболам на Чашніччыне, але юнаком патрапіў у структуру менскага «Дынама». З 2019 году пачаў гуляў за клюбны дублюючы склад, дзе хутка замацаваўся. У 2021 годзе стаў трэнавацца разам з асноўнай камандай. Дэбютаваў за «Дынама» 23 чэрвеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (3:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў. 4 ліпеня 2021 году ўпершыню згуляў у найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену напрыканцы сустрэчы супраць мазырскай «Славіі» (4:0), аднак у далейшым працягваў гуляць за дубль.
Пачынаючы з жніўня 2022 году замацаваўся ў пачатковым складзе асноўнай каманды. У траўні 2023 году выбыў праз траўмы, вярнуўся да шыхтаў у кастрычніку 2023 году. У наступным месяцы падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да сканчэньня 2024 году[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2018 году гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным матчы, а ў сакавіку 2019 году ў элітных раўндах чэмпіянату Эўропы. 27 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Казахстану (1:1).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дынама» Менск:
- Чэмпіён Беларусі: 2023, 2024
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2025