Дынама Бухарэст
| Дынама | |||||
| Поўная назва | Fotbal Club Dinamo Bucureşti | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 14 траўня 1948 | ||||
| Горад | Бухарэст, Румынія | ||||
| Стадыён | Дынама Умяшчальнасьць: 15 302 | ||||
| Галоўны трэнэр | |||||
| Чэмпіянат | Ліга 1 | ||||
| · 2025—2026 | 4 месца | ||||
| |||||
dinamo1948.ro (рум.) | |||||
«Дына́ма» (па-румынску: FC Dinamo Bucureşti) — румынскі футбольны клюб з гораду Бухарэсту. Заснаваны ў 1949 годзе. 18-разовы чэмпіён Румыніі, 13-разовы ўладальнік Кубка Румыніі і двухразовы ўладальнік Супэркубка Румыніі. Першы румынскі клюб, які дасягнуў паўфіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1984 годзе. Традыцыйны колер — чырвоны. Клюб зьяўляецца даўнім супернікам іншага сталічнага клюбу «Сьцяўа», іхняе дэрбі завецца «румынскай клясыкай». Таксама прынцыповыя матчы адбываюцца з клюбамі «Рапід» і «Ўнівэрсытаця» (Краёва).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]14 траўня 1948 году клюб «Уныра-Трыкалёр», які ў студзені 1948 году быў улучаны пад апеку Міністэрства ўнутраных справаў камуністычнага рэжыму, аб’яднаўся з «Чаканулам». У выніку ўтварыўся спартовы клюб «Дынама», які адразу трапіў пад кіраваньне румынскага МУС[2]. Асобамі, што спрыялі заснаваньню клюбу, былі міністар унутраных справаў Тэахары Джарджэску і браты-жыды Александру і Туры Воглы[3][4][5][6].

11 ліпеня 1948 году «Дынама» згуляла свой першы міжнародны матч супраць чэхаславацкіх «Жыдэніцаў» і перамагло зь лікам 4:1[7]. 22 жніўня застаецца знакавай датай у гісторыі футбольнага «Дынама», бо менавіта ў той дзень каманда задэбютавала ў найвышэйшым нацыянальным дывізіёне. Той сэзон румынскага першынства за каманду згуляў Анджэлё Нікулеску, аднак пасьля завяршыў кар’еру і цалкам засяродзіўся на трэнэрскай працы ў клюбе. Пад ягоным кіраўніцтвам у 1955 годзе «Дынама» здабыла свой першы тытул чэмпіёна Румыніі. Увосень 1956 году каманда дэбютавала ў Кубку чэмпіёнаў, які быў створаны за год да гэтага. «Дынама» фактычна стала першым румынскім клюбам у гісторыі гэтага спаборніцтва. Дэбютны матч быў згуляны 26 жніўня 1956 году ў прысутнасьці трох дзясяткаў сотняў гледачоў. Бухарэсцкія футбалісты перамаглі турэцкі «Галатасарай» зь лікам 3:1. Не зважаючы на паразу зь мінімальным лікам 1:2 у матчы ў адказ, «Дынама» пракрочыла ў наступны раўнд, дзе саступіла баўгарскаму клюбу ЦДНВ.

1960-я гады былі вельмі пасьпяховымі для клюбу. У 1962 годзе сталічная каманда ў другі раз у гісторыі стала чэмпіёнам краіны. Настпупныя два сэзоны таксама аказаліся чэмпіёнскімі для каманды. У дадатак у сэзоне 1963—1964 гадоў таксама ўзяў Кубак Румыніі, адолеўшы ў вырашальным матчы «Сьцяўу» зь лікам 5:3. У Кубку чэмпіёнаў «Дынама» супрацьстаяла мадрыдзкаму «Рэалу», але ў Бухарэсьце «дынамаўцы» саступілі зь лікам 1:3. Той матч у румынскай сталіцы ладзіўся на стадыёне 23 жніўня, на якім быў усталяваны новы рэкорд наведвальнасьці, які павялічыўся да 100 тысячаў гледачоў[8]. Увосень 1964 году ў рамках галоўнага эўрапейскага турніру румыны сустрэліся з італьянскім «Інтэрнацыянале», саступіўшы ім у двух матчах. У 1965 годзе «Дынама» здабыў свой чацьверты запар тытул (пяты агулам) з такімі гульцамі, як то Мірча Лучэску, Раду Нунвайлер і Георге Эне. Каманда зноў кваліфікавалася ў Кубак чэмпіёнаў, дзе яшчэ раз сустрэлася з «Інтэрнацыянале». Гэтым разам «Дынама» выгуляла італьянцаў у хатнім матчы зь лікам 2:1, але параза ў Міляне зь лікам 2:0 перакрыла футбалістам з Бухарэсту шлях далей.

Клюб заваяваў свой шосты чэмпіёнскі тытул у краіне ў 1971 годзе. У эўрапейскай кампаніі сэзону 1971—1972 гадоў «Дынама» выбіла трнаўскі «Спартак», але прагуляла нідэрляндзкаму «Фэеноорду» два разы з сухім лікам. Сёмы тытул чэмпіёнаў Румыніі быў здабыты праз два гады, у 1973 годзе, калі «Дынама» выйшла пераможцам у матчы супраць клужаўскага ЧФР з патрэбнай розьніцай галоў, што дало мажлівасьць абыйсьці краёўскую «Ўнівэрсытацю» ў турнірнай табліцы[9]. У Кубку чэмпіёнаў 1973—1974 гадоў румыны перамаглі паўночнаірляндзкі «Крузэйдэрз» у першым раўндзе. Пры гэтым хатняя перамога зь лікам 11:0 застаецца найбуйнейшай перамогай у румынскага клюбу ў Кубку чэмпіёнаў. Далей «Дынама» не дало рады ў паядынку супраць гішпанскага «Атлетыка». Праз год «Дынама» выступіла ў Кубку УЭФА, але адтуль іх выбіў нямецкі «Кёльн».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.facebook.com/photo/?fbid=1582307993898675&set=a.150983050364517&locale=ro_RO
- ↑ O POVESTE MEREU FRUMOASA. fcdinamo.ro. Архіўная копія ад 21.12.2008 г.
- ↑ Dinamo, nume blestemat! Decăderea unui brand din Europa de Est: retrogradări, uitare, dezamăgiri!. Fanatik.ro (13.05.2020). Архіўная копія ад 26.07.2023 г.
- ↑ Editorial Cornel Dinu. Tristeți istorice de ziua lui Dinamo. Paralelă dureroasă cu statul Israel, fondat la aceeași dată, 14 mai 1948. Fanatik.ro (14.05.2021). Архіўная копія ад 22.09.2022 г.
- ↑ Zbuciumatul început de an 1990. Wesport.ro (24.02.2021). Архіўная копія ад 20.05.2021 г.
- ↑ "I-am scris o scrisoare lui Florentino Perez!" Cornel Dinu, dezvaluiri despre super-parteneriatul dintre Dinamo si Real Madrid. Sport.ro (15.04.2021). Архіўная копія ад 06.05.2021 г.
- ↑ Primul meci din istoria echipei Dinamo București (11 iulie 1948) // Tikitaka.ro
- ↑ Istorie stadion Național. sportm.ro. Архіўная копія ад 14.11.2012 г.
- ↑ CFR Cluj a schimbat macazul titlului din 1973. gds.ro. Архіўная копія ад 29.06.2008 г.