Перайсьці да зьместу

Міхаіл Вергеенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Вергеенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 студзеня 1950(1950-01-12)
Памёр 16 ліпеня 2024(2024-07-16)[1] (74 гады)
Рост 183 см[2]
Вага 82 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1970 Гомель 0 (0)
1971—1983 Дынама Менск 280 (1)
Трэнэрскія клюбы
1991—1994 Дынама Менск
1992—1994 Беларусь
1997—1999 Беларусь

Міхаіл Вергеенка (12 студзеня 1950 году — 16 чэрвеня 2024, Менск) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Брамнік. У 1992—1994 і 1997—1999 гадах — галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі.

Выступаў за ФК «Дынама-Менск» з 17 верасьня 1968 году па верасень 1983 году. Правёў 281 матч у межах чэмпіянату СССР (забіў 1 гол: 17 чэрвеня 1982, бакінскаму «Нэфтчы», з пэнальці) і 28 гульняў у Кубку СССР. На працягу многіх гадоў быў капітанам каманды!

У 1972 годзе ў складзе моладзевай зборнай СССР ён стаў срэбным прызёрам першага ў гісторыі маладзёжнага чэмпіянату Эўропы.

З верасьня 1983 па травень 1991 году працаваў трэнэрам і начальнікам каманды ў менскім «Дынама». З чэрвеня 1991 па травень 1994 году быў галоўным трэнэрам ФК «Дынама-Менск». Пад яго кіраўніцтвам клюб выйграў свае першыя ўзнагароды ў чэмпіянатах Беларусі: чэмпіянат і Кубак Беларусі 1992 году.

Галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі (чэрвень 1992 — травень 1994, лістапад 1996 — верасень 1999). З 1998 па 2000 год быў генэральным дырэктарам ФК «Дынама-Мінск»[3].

Апошнія гады ён быў намесьнікам старшыні Беларускай фэдэрацыі футболу.

Памёр 16 ліпеня 2024 году ў Менску[4].

Палітычныя погляды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзейную ўладу Беларусі пасьля жорсткіх падаўленьняў народных пратэстаў у 2020 годзе[5][6]. .

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]