Ларн (футбольны клюб)
| Ларн | |
| Заснаваны | 1889 |
|---|---|
| Горад | Ларн, Паўночная Ірляндыя |
| Стадыён | Інвэр-Парк Умяшчальнасьць: 3000[1] |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
| · 2025—2026 | 1 месца |
| larnefc.com (анг.) | |
«Ларн» (па-ангельску: Larne) — паўночнаірляндзкі футбольны клюб з Ларну з Паўночнай Ірляндыі. Быў закладзены 1889 году. Свае хатнія матчы ладзяць на стадыёне Інвэр-Парк, які здольны зьмясьціць 3 тысячы гледачоў[1]. Трохразовы чэмпіён Паўночнай Ірляндыі (2023, 2024, 2026).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў заснаваны ў 1889 годзе пасьля таго, як група людзей паглядзелі футбольны матч паміж «Лісбэр Дыстылеры» палком брытанскай арміі, і такім чынам натхніліся футболам. Каманда паўстала 14 кастрычніка 1889 году. На тле росту цікавасьці да футболу на мяжы стагодзьдзяў клюб дасягнуў адноснага посьпеху на юніёрскім узроўні, узяўшы Юніёрскі кубак Ірляндыі ў 1901 годзе, а таксама некалькі рэгіянальных кубкаў да пачатку Першай сусьветнай вайны. «Ларн» упершыню трапіў у футбол найвышэйшай клясы ў Ірляндыі ў 1923 годзе, двойчы дасягнуўшы фіналаў Ірляндзкага кубку ў 1920‑я і 1930‑я гады, перш чым справы пагоршыліся ў выніку Другой сусьветнай вайны. Наступныя дзесяцігодзьдзі прынесьлі клюбу адносны посьпех. Гэтак у 1950 годзе клюб узяў Кубак Ольстэру, а таксама змагаўся цягам наступных 20-ці гадоў на паўпрафэсійным узроўні.
З 1972 па 2008 гады клюб меў прафэсійную мужчынскую каманду, але апасьля каманда ня здолела атрымаць месца ў паўночнаірляндзкім чэмпіянаце. Прафэсійны статус дружына вярнула ў 2016 годзе. У сэзоне 2019—2020 гадоў клюб пачаў у найвышэйшым дывізіёне. У 2023 годзе клюб здабыў сваё першае гістарычнае чэмпіёнства, пераадолеўшы ў красавіку клюб «Крузэйдэрз» зь лікам 2:0[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (анг.)