Перайсьці да зьместу

Патрык Мадыяно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Патрык Мадыяно
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 ліпеня 1945(1945-07-30)[1][2][3][…] (79 гадоў)
Бацькі Albert Modiano[d]
Люіза Калпэйн[d]
Сужэнец Дамінік Зэрфус[d]
Дзеці Мары Мадыяно[d] і Зіна Мадыяно[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці сцэнарыст, пісьменьнік, драматург, пясьняр, эсэіст
Гады творчасьці 1968 — цяпер
Жанр раман, біяграфія і дзіцячая літаратура[d]
Мова француская мова[5]
Узнагароды
камандор Ордэна мастацтваў і літаратуры камандор ордэна Ганаровага легіёну афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну прэмія Ражэ Нім’е[d] (1968) Q131300727? (1969) Гран-пры Францускай акадэміі за раман[d] (1972) Прыз кнігагандляроў[d] (1976) Ганкураўская прэмія[d] (1978) прэмія прынца Манацкага[d] (1984) Grand prix national des Lettres[d] (1996) Вялікая літаратурная прэмія Поля Марана[d] (2000) прэмія Жана Манэ[d] (2002) прэмія Чына дэль Дука[d] (2010) прэмія SWR „Сьпіс найлепшых пісьменьнікаў“[d] (2010) прэмія Нацыянальнай бібліятэкі Францыі[d] (2011) Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па эўрапейскай літаратуры (2012) Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (2014)
https://lereseaumodiano.blogspot.com/

Патры́к Мадыяно́ (па-француску: Patrick Modiano; нар. 30 ліпеня 1945, Булёнь-Біянкур) — францускі пісьменьнік і сцэнарыст. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2014).

Нарадзіўся ў сям’і францускага камэрсанта габрэйскага паходжаньня Альбэра Мадыяно, са старога роду салёнікскіх сэфардаў[6][7], і флямандзкай камічнай актрысы Люізы Калпейн(fr). Бацькі пазнаёміліся восеньню 1942 году ў акупаваным немцамі Парыжы, у лютым 1944 году яны ажаніліся. Пад акупацыяй бацька займаўся нелегальным гандлем, жыў з фальшывымі дакумэнтамі; маці выступала перад акупацыйнымі войскамі[8]. Брат Патрыка — Рудзі, памёр дзесяцігадовым у 1957 годзе, да 1982 году пісьменьнік прысьвячаў яму ўсе свае раманы[8]. Бацькі разышліся на пачатку 1960-х гадоў.

Вучыўся ў парыскім Ліцэі Генрыха IV, дзе адным з выкладчыкаў быў сябра яго маці Раймон Кено, які далучыў Мадыяно да літаратурнага кола выдавецтва «Галімар», працягваў адукацыю ў ансійскіх ліцэі і каледжы.

У 1970 годзе ажаніўся з Дамінік Зэрфюс, дачкой вядомага архітэктара Бернара Зэрфюса; мае дзьвюх дачок — Зіну (1974 г.н.), кінарэжысэра, і Мары(fr) (1978 г.н.), літаратара і сьпявачку[9].

Быў чальцом журы Канскага кінафэстывалю (2000).

Яшчэ падчас вучобы ў Ліцэі Гэнрыха IV далучыўся да літаратурнага кола выдавецтва «Галімар». Першы раман «Плошча Зоркі» (1968) адразу прынёс Мадыяно вядомасьць.

Да найбольш вядомых раманаў П. Мадыяно належаць «Плошча Зоркі» (1968), «Віла Журба» (1975), «Вуліца Цёмных Крамак» (1978), «Зьніклы квартал» (1985), «З глыбіні забыцьця» (1996), «Дора Брудэр» (1997), «Далягляд» (2010).

Практычна ўсе творы пісьменьніка аўтабіяграфічныя і/або зьвязаныя з тэмай акупацыі Францыі часоў 2-й сусьветнай вайны. У сваім інтэрвію ў кастрычніку 1975 году П. Мадыяно кажа, што «апантаны перадгісторыяй, мінулым», а «мінулае — гэта смутная і ганебная эпоха акупацыі». «Мой сюжэт — час», — дадаў ён у інтэрвію газэце «Монд» (ад 24 мая 1973 году).

Пры гэтым Мадыяно заяўляе: «Акупацыя ў маіх раманах мае мала агульнага з сапраўднымі 40-мі гадамі. Я ствараю атмасфэру, якая нагадвае акупацыю, але ўрэшце ня так ужо і да яе і падобна… У маіх першых трох раманах я апісваў не гістарычныя падзеі, а нявернае сьвятло маіх вытокаў»[8]. Францускі крытык Ж. Брэнэр піша, што «вядомая памяць Мадыяно — на праўдзе прадукт яго ўяўлення»[10].

Героі Мадыяно заняты пошукамі вытокаў, каранёў, вывучэньнем мінулага для самапазнаньня. Гэта пакаленьне непрыкаяных, «лішніх» людзей[11]. З творчасьцю Мадыяно зьвязваюць распаўсюджваньне моды на стыль «рэтра» і адмову ад палітычнай актуальнасьці[8].

У раманах Мадыяна ствараецца пачуцьцё ірэальнасьці, хуткацечнасьці, двухсэнсавасьці і таямнічасьці бягучых падзей. Ён любіць выводзіць герояў, які ўспамінаюць, вывучаюць і расьсьледуюць свае мінулае[12].

Пісьменьнік звычайна не клапоціцца праўдападобнасьцю і матывацыяй дзеяньняў пэрсанажаў[8], затое апантаны дасьледаваньнем часу і ролі мастацтва, прызнаецца ў любові да Парыжу і сілы клясычнай мовы, якая дысцыплінуе.

Мадыяно карыстаецца і парадуе ў сваёй творчасьці стыль і прыёмы шмат якіх францускіх пісьменьнікаў (Шатабрыян, Рэмбо, Русо, «новы раман» і рэгіяналісцкая літаратура), але найперш — Пруста і Сэліна[8].

У 2014 годзе стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. У заяве Нобэлеўскага камітэту адзначана, што прэмія прысуджана «за мастацтва памяці, дзякуючы якому ён выявіў самы неспасьціжны лёс людзей і раскрыў жыцьцёвы свет чалавека часоў акупацыі»[13].

Творы Мадыяно пераклалі на шмат якія мовы сьвету, іх ілюстравалі вядомыя мастакі (Сэмпэ, Жэрар Гаруст і інш.), ня раз экранізавалі.

П. Мадыяно аўтар 30 раманаў і сцэнарыяў, 9 твораў было экранізавана. Сам Мадыяно адзін разь зьняўся ў другаплянавай ролі ў фільме «Генеалогія злачынства» (Généalogies d'un crime).[14]

  • 1968 «Плошча Зоркі» (La Place de l'Étoile). У тым жа годзе раман атрымаў прэмію імя Ражэ Нім’е (Prix Roger Nimier), у наступным — прэмію Фэнэёна (Prix Fénéon)
  • 1969 «Начны дазор» (La Ronde de nuit).
  • 1972 «Бульварнае кольца» (Les Boulevards de ceinture). Вялікая прэмія Францускай Акадэміі (Grand Prix du roman de l'Académie française) у тым жа годзе.
  • 1974 «Лякомб Люсьен» (Lacombe Lucien). Сцэнар да фільма ў сааўтарстве зь Люі Маль (Louis Malle). У наступным годзе фільм атрымаў прэмію BAFTA ў намінацыі лепшы замежны фільм.[14]
  • 1975 «Віла Журба» (Villa triste). У наступным годзе прыз кнігагандляроў (Prix des libraires). У 1994 годзе экранізаваны Патрысам Лекантам, «Парфум Івоны» (Le Parfum d'Yvonne).[14] Раман перакладзены беларускай.
  • 1977 «Сямейная хроніка» (Livret de famille).
  • 1978 «Вуліца цёмных крамак» (Rue des boutiques obscures). Ганкураўская прэмія ў тым жа годзе.
  • 1978 «Мадам судзьдзя» (Madame le juge), сцэнар адной сэрыі з тэлесэрыялу[14].
  • 1981 «Маладосьць» (Une jeunesse). Раман — экранізаваны сцэнар[14].
  • 1981 «Сьцежкамі памяці» (Memory Lane).
  • 1982 «Такія слаўныя хлопцы» (De si braves garçons). Раман экранізаваны ў сааўтарстве Міхаэлем Гэрсам (Mikhael Hers) у 2006 годзе пад назвай «Чарэль» (Charell).[14]
  • 1985 «Зніклы квартал» (Quartier perdu).
  • 1986 «Нядзеля ў жніўні» (Dimanches d'août). Экранізаваны ў 2001 годзе Мануэлем Пуайрэ (Manuel Poirier) у фільме «Я цябе кахаю» (ісп. «Te Quiero»).[14]
  • 1988 «Катрын Серціцюд» (фр. Catherine Certitude).
  • 1988 «Змякчэньне выраку» (Remise de peine).
  • 1989 «Гардэроб дзяцінства» (Vestiaire de l'enfance).
  • 1990 «Вясельнае падарожжа» (Voyage de noces).
  • 1991 «Кветкі на руінах» (Fleurs de ruine).
  • 1992 «Вандроўны цырк» (Un cirque passe). Раман экранізаваны ў тэлевізійную версію ў 2009 годзе, паводле сцэнарыя Жака Сантамарыя (Jacques Santamaria) пад назвай «Людзі, што праходзяць» (Des gens qui passent).[14]
  • 1993 «Недарэчная вясна» (Chien de printemps).
  • 1995 «Сын Гасконя» (Le fils de Gascogne). Экранізаваны сцэнар[14].
  • 1996 «З даліны забыцьця» (Du plus loin de l'oubli).
  • 1997 «Дора Брудэр» (Dora Bruder).
  • 1999 «Незнаёмкі» (Des inconnues).
  • 2001 «Маленькая пярліна» (La Petite Bijou).
  • 2003 «Начная прыгода» (Accident nocturne).
  • 2003 «Добрай дарогі» (Bon voyage). Экранізаваны сцэнар у сааўтарстве з Жан-Полем Рапено.
  • 2005 «Радавод» (Un pedigree). Аўтабіяграфія.
  • 2007 «Кавярня непрыкаянай маладосьці» (Dans le café de la jeunesse perdue).
  • 2010 «Гарызонт» (L'Horizon).
  • 2012 «Начная трава» (L'Herbe des nuits).
  • 2014 : «Каб бы ты не згубіўся ў квартале» (Pour que tu ne te perdes pas dans le quartier)
  • 2017 : «Спячыя ўспаміны» (Souvenirs dormants)

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Прэмія Фэнэёна (1968) за раман «Плошча Зоркі»
  • Прэмія Ражэ Нім’е (1968) за раман «Плошча Зоркі»
  • Вялікая прэмія Францускай Акадэміі (1972) за раман «Бульварнае кольца»
  • Ганкураўская прэмія (1978) за раман «Вуліца Цёмных Крамак»
  • Літаратурная прэмія князя Манацкага (1984) за сукупнасьць творчасьці
  • Міжнародная прэмія Чына дэль Дука (2010)
  • Нобэлеўская прэмія па літаратуры (2014)
  • Lectures de Modiano // Textes réunis et présentés par Roger-Yves Roche. — Nantes: Defaut, 2009;
  • Ржевская Н. Ф. Патрик Модиано. — М.: Наследие, 1995. — С. 654—665.
  1. ^ Kuiper K. Patrick Modiano // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Patrick Modiano // filmportal.de — 2005.
  3. ^ Patrick Modiano // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118784382 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Modiano, Patrick, 1945- // CONOR.SI
  6. ^ Генеалогія сям'і Мадыяно
  7. ^ The Genealogical Story of the Modiano Family: from 1570 to our days: Сям'я бабулі, Гэнрыеты Леві, паходзіла з Франкфурту.
  8. ^ а б в г д е {{{аўтар}}} 1995.
  9. ^ The Genealogical Story of the Modiano Family: from 1570 to our days
  10. ^ Бреннер Ж. Моя история современной французской литературы. — М.: Высшая школа, 1994. — ISBN 5-06-003195-0 — С. 313.
  11. ^ Андреев Л. Г. Литература Франции // Зарубежная литература XX века. — М., 2000. — С. 412—413.
  12. ^ Бреннер Ж. Моя история современной французской литературы. — М.: Высшая школа, 1994. — С. 312—313.
  13. ^ Нобелевскую премию по литературе получил Патрик Модиано // РБК
  14. ^ а б в г д е ё ж з Patrick Modiano (анг.) фільмаграфія. на сайце IMDbПраверана 2014-10-12 г.