Юн Фосэ
| Юн Фосэ | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 29 верасьня 1959[1][2][3][…] (66 гадоў) |
| Сужэнец | Grethe Fatima Syéd[d][4] і Anna Fosse[d][5] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | драматург, паэт, дзіцячы пісьменьнік, перакладнік, навэліст, літаратуразнаўца, пісьменьнік, эсэіст |
| Мова | нарвэская мова[6] і нованарвэская мова[7][8] |
| Узнагароды | |
Юн Фосэ (па-нарвэску: Jon Fosse; нар. 29 верасьня 1959, Гаўгесун, Ругалян, Нарвэгія) — нарвэскі празаік, паэт, драматург. Піша на нованарвэскай мове. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2023).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў 1959 годзе ў камуне Гаўгесун на захадзе Нарвэгіі. Ва ўзросьце сямі гадоў ён трапіў у сур’ёзную аварыю, у якой ледзь не загінуў. Гэты выпадак моцна паўплываў на будучага пісьменьніка. У Бэргенскім ўнівэрсытэце вывучаў літаратуру, пасьля працяглы час працаваў журналістам і рэдактарам у мясцовых выданьнях і выдавецтвах.
Яшчэ падлеткам Фосэ пісаў уласныя тэксты да музычных твораў. Як празаік ён дэбютаваў у 1983 годзе раманам «Чырвонае, чорнае», як драматычны пісьменьнік — п’есай «І мы ніколі не расстанемся» (1994), якая была пастаўлена на Нацыянальнай сцэне ў Бэргене. У наступныя дзесяцігодзьдзі Фосэ апублікаваў некалькі дзясяткаў раманаў і п’ес, а таксама пісаў кароткую прозу, вершы ды эсэ. Яго кнігі «Мэлянхолія», «Трылёгія», «Хтосьці зьбіраецца прыйсьці» былі цёпла ўспрынятыя як чытачамі, так і крытыкамі.
Аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў. Юн Фосэ таксама вядомы творамі для дзяцей і сваімі перакладамі на нарвэскую мову твораў іншых аўтараў. Выкладаў літаратуру, займаўся журналістыкай.
На беларускую мову пачатак аповесьці «Бессань» у 2007 годзе пераклаў Ян Максімюк.
Проза
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чырвонае, чорнае, раман (1983)
- Плывучы дом, раман (1989)
- Свінец і вада, раман (1992)
- Дзве аповесьці (1993)
- Мэлянхолія I, раман (1995) пра жыцьцё мастака Лярса Хертэрвіга
- Мэлянхолія II, раман (1996)
- Раніца, вечар, раман (2000)
- Бессань, аповесьць (2007)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jon Fosse // filmportal.de — 2005.
- ↑ Jon Fosse // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ↑ Jon Fosse // BD Gest’ (фр.)
- ↑ Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ https://kultura.pravda.sk/kniha/clanok/683968-nobelovu-cenu-za-literaturu-ziskal-norsky-dramatik-jon-fosse/
- ↑ Fosse, Jon // CONOR.SI
- ↑ NRK Nobelpris til Fosse styrker nynorsken (бук.) — 2023.
- ↑ Jon Fosse: – Eg har overlevd som fattig forfattar. Eg har ikkje tenkt å endra på det. (бук.) — 2023.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||||||||||||||
- Нарадзіліся 29 верасьня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Нарвэгіі
- Кавалеры францускага Ордэна «За заслугі»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Сьвятога Олафа
- Ляўрэаты Нованарвэскай літаратурнай прэміі
- Ляўрэаты прэміі Добляўга
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі Паўночнай рады
- Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
- Нарвэскія літаратары