2022
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Гады |
2019 · 2020 · 2021 — 2022 — 2023 · 2024 · 2025 |
Дзесяцігодзьдзі |
2000‑я · 2010‑я — 2020‑я — 2030‑я · 2040‑я |
Стагодзьдзі |
XX ст. — XXI стагодзьдзе — XXII ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 2022 MMXXII |
Ад заснаваньня Рыму | 2775 |
Армянскі каляндар | 1471 ԹՎ ՌՆՀԱ |
Каляндар Багаі | 178 — 179 |
Бізантыйскі каляндар | 7530 — 7531 |
Бірманскі каляндар | 1384 |
Будысцкі каляндар | 2566 |
Каляндар бэрбэраў | 2972 |
Габрэйскі каляндар | 5782 — 5783 |
Галяцэнскі каляндар | 12022 |
Іранскі каляндар | 1400 — 1401 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 2077 — 2078 |
· Нацыянальны каляндар | 1944 — 1945 |
· Калі-юга | 5123 — 5124 |
Карэйскі каляндар | 4355 |
Кітайскі каляндар | 4718 — 4719 |
Копцкі каляндар | 1738 — 1739 |
Мусульманскі каляндар | 1443 — 1444 |
Тайскі сонечны каляндар | 2565 |
Час Unix | 4492800 — 4579199 |
Этыёпскі каляндар | 2014 — 2015 |
2022 (MMXXII) — цяперашні год і звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў суботу; 2022-і год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 22-і год III тысячагодзьдзя і XXI стагодзьдзя і 3-і год 2020-га дзесяцігодзьдзя.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў абвясьціла 2022 Міжнародны годам аматарскай рыбалоўлі і воднай культуры, а яшчэ Міжнародным годам шкла.
Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1 студзеня — у грамадзкі набытак у ЗША пяройдуць усе гуказапісы, апублікаваныя да 1923 року, а таксама ўсе кнігі, фільмы ды іншыя творы, апублікаваныя ў 1926 року.
- 30 студзеня — парлямэнцкія выбары ў Партугаліі
- 4 — 20 лютага — Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пэкіне
- 10 лютага — пачаліся вучэньні «Саюзная рашучасьць-2022» у Беларусі
- 24 лютага — пачатак расейскага ўварваньня ва Ўкраіну
- 9 сакавіка — прэзыдэнцкія выбары ў Паўднёвай Карэі
- 3 красавіка — парлямэнцкія выбары ў Сэрбіі
- 10 красавіка — прэзыдэнцкія выбары ў Францыі
- 9 траўня — парлямэнцкія выбары ў Філіпінах
- 29 траўня — прэзыдэнцкія выбары ў Калюмбіі
- 6 — 31 ліпеня — жаночы чэмпіянат Эўропы па футболе ў Ангельшчыне
- 11 верасьня — парлямэнцкія выбары ў Швэцыі
- 2 кастрычніка — парлямэнцкія выбары ў Бразыліі
- 8 лістапада — парлямэнцкія выбары ў ЗША
- 21 лістапада — 18 сьнежня — чэмпіянат сьвету па футболе ў Катары
Нараджэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Сьпіс памерлых у 2022 годзе
- 3 студзеня — Адам Мальдзіс, еларускі літаратуразнавец, крытык, публіцыст
- 5 студзеня — Аляксандар Федаровіч, беларускі футбаліст і трэнэр, брамнік
- 6 студзеня — Сыдні Пуат’е, першы амэрыканскі цёмнаскуры актор, які атрымаў «Оскар»
- 19 студзеня — Анатоль Малафееў, першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі
- 30 студзеня — Леанід Кураўлёў, савецкі і расейскі актор
- 15 лютага — Павал Жук, выдавец беларускага незалежнага друку
- 14 сакавіка — Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік, журналіст, перакладчык
- 14 красавіка — Лявон Шыманец, дзеяч беларускай дыяспары ў Францыі, сябра Рады БНР
- 21 красавіка — Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык
- 6 чэрвеня — Мікола Аляхновіч, беларускі літаратар, лінгвіст, кандыдат філялягічных навук
- 8 чэрвеня — Серж Мінскевіч, беларускі паэт і перакладчык
- 11 чэрвеня — Мікалай Дудчанка, харэограф, рэжысэр, сцэнарыст, пэдагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
- 13 чэрвеня — Алег Судлянкоў, беларускі бібліяфіл, калекцыянэр графікі, кніжных знакаў
- 18 чэрвеня — Яраслаў Клімуць, беларускі літаратуразнаўца
- 23 чэрвеня — Юры Шатуноў, савецкі і расейскі сьпявак, саліст групы «Ласкавы май»
- 1 ліпеня — Сьцепаніда Сьцепанюк, легендарная беларуская ткачыха, народны майстар Беларусі
- 2 ліпеня — Леанід Шварцман, савецкі і расейскі рэжысэр-мультыплікатар і мастак мультыплікацыйнага кіно