Герта Мюлер
Герта Мюлер | |
Herta Müller | |
![]() Герта Мюлер, 2019 год | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 17 жніўня 1953 (66 гадоў) Ніцкідорф, Румынія |
Сужэнец | Richard Wagner[d] і Harry Merkle[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, паэтка, эсэістка |
Гады творчасьці | 1976 — цяпер |
Жанр | раман, аповед, верш, эсэ |
Мова | нямецкая[1] і румынская мова |
Значныя творы | «Зямля зялёных сьліў», «Усё, што маю, нашу пры сабе» |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія па літаратуры (2009) |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Герта Мюлер (па-нямецку: Herta Müller; нар. 17 жніўня 1953) — нямецкая пісьменьніца, грамадзкі дзяяч. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2009 году з фармулёўкай «з засяроджанасьцю ў паэзіі й шчырасьцю ў прозе апісвае жыцьцё абяздоленых».
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герта Мюлер нарадзілася ў сям'і нямецкамоўных румынскіх фэрмэраў. Яе дзед быў заможным фэрмэрам, але ж яго багатая спадчына была канфіскаваная камуністычным рэжымам. Яе бацька служыў у войску СС у гады Другой сусьветнай вайны, потым, у камуністычнай Румыніі, працаваў вадзіцелем грузавіка.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аўтар вершаў, прозы, эсэ. Выступае як мастак і фатограф. Яе галоўная тэма — досьвед перажытай несвабоды й гвалту, індывідуальная й калектыўная памяць, выцясьненьне з памяці, амнезія, нежаданьне памятаць. Дзеяньне шматлікіх раманаў Мюлер адбываецца ў румынскай правінцыі эпохі Чаўшэску.
Зборнікі прозы і эсэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Niederungen (Нізіна) (Бухарэст, 1982)
- Drückender Tango (цяжкае танга) (Бухарэст, 1984)
- Barfüßiger Februar (Басаногі люты) (1987)
- Wie Wahrnehmung sich erfindet (1990)
- Der Teufel sitzt im Spiegel (Д’ябал знаходзіцца ў люстэрку) (1991)
- Eine warme Kartoffel ist ein warmes Bett (1992)
- Der Wächter nimmt seinen Kamm (1993)
- Angekommen wie nicht da (1994)
- Hunger und Seide (Голад і шоўк) (1995)
- In der Falle (1996)
- Der fremde Blick oder das Leben ist ein Furz in der Laterne (1999)
- Heimat ist das, was gesprochen wird (2001)
- Der König verneigt sich und tötet (Кароль кланяецца і забівае) (2003)
- Die blassen Herren mit den Mokkatassen (2005)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герта Мюлер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.