Петрыкаўскі раён
| Петрыкаўскі раён | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён Беларусі |
| Уваходзіць у | Гомельская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Петрыкаў |
| Кіраўнік | Аляксандар Наўныка[d][1] |
| Насельніцтва (2018) | 27 001[2] |
| Шчыльнасьць | 9,5 чал./км² |
| Плошча | 2835,18[3] км² |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 134 м[4] |
| Месцазнаходжаньне Петрыкаўскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Тэлефонны код | +375 2350 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Пе́трыкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Петрыкаўскі раён мяжуе з Жыткавіцкім, Каленкавіцкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Рудабельскім раёнамі Гомельскай вобласьці і Любанскім раёнам Менскай вобласьці.
Паселішчы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На тэрыторыі раёну разьмешчана 125 населеных пунктаў. Адміністрацыйна, акрамя гораду, раён падзелены на Капаткевіцкі пасялковы і 16 сельскіх саветаў: Бабуніцкі, Галубіцкі, Грабаўскі, Камаровіцкі, Капцэвіцкі, Колкаўскі, Конкавіцкі, Лучыцкі, Ляскавіцкі, Муляраўскі, Мышанскі, Навасёлкаўскі, Петрыкаўскі, Пціцкі, Чалюшчавіцкі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле зьвестак на 2009 год па нацыянальным складзе насельніцтва дзеліцца на беларусаў — 94,3%, расейцаў — 3,5%, украінцаў — 1,3%, іншыя — 0,9%[5].
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У раёне базавыя школы знаходзяцца ў вёсках Рог, Сякерычы, Сялюцічы, Слабада, Сьнядзін, Церабаў, Макарычы, пачатковыя ў вёсках Міхедавічы, Муляраўка, музычныя ў Навасёлках, Мышанцы, Капаткевічах, Петрыкаве, сярэднія ў Брынёве, Грабаве, Капцэвічах, Лучыцах, Новых Галоўчыцах, Бабунічах, Вялаўску, Галубіцы, Залесьсі, Колках, Камаровічах, Конкавічах, Капаткевічах, Курыцічах, Кашэвічах, Ляскавічах, Мышанцы, Навасёлках, Пцічы, Сьмятанічах і Чалюшчавічах і 3 у райцэнтры.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз раён праходзіць аднакалейная неэлектрыфікаваная чыгунка Гомель — Берасьце, станцыі з грузавой працай Муляраўка (абслугоўвае райцэнтар і Капцэвічы), іншыя станцыі (фактычна, разьезды) Каржоўка, Пціч, Мышанка, прыпынкі Баррэчча, Бобрыч, Аголічы. Пасажырскія зносіны: дызэль-цягнікі з Калінкавічаў на Жыткавічы, Муляраўку і Пціч, пасажырскія штодзённыя Берасьце — Масква, Гомель, Віцебск, Горадня — Гомель, іншыя Горадня — Кіеў і Сімферопаль. Найбуйнейшая аўтадарога Берасьце — Гомель. Аўтобусныя зносіны штодзённыя Петрыкаў — Муляраўка і Ляскавічы, Капаткевічы — Пціч, Мазыр — Любань. Астатнія рэйсы па днях тыдня, у тым ліку на Менску зь Петрыкава і Капаткевічаў, на Гомель з райцэнтру і Акцябрскага праз Навасёлкі — Капаткевічы, на Мазыр з Кашэвічаў і райцэнтру.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле збору помнікаў гісторый і культуры Гомельскай вобласьці цікавымі помнікамі зьяўляюцца ў Петрыкаве Мікалаеўская каменная царква 19 ст, драўляная царква мяжы 17—18 ст. на могілках, хата мяжы 19 і 20 ст., Усьпенская царква ў Кашэвічах 1642 г. Найвышэйшы пункт — г. Каўпак каля в. Чалюшчавічы. Паводле сайту radzima.org, ёсьць прысядзібны парк у Брынёве, у энцыкляпэдыі «Прырода Беларусі» згадваецца геалягічнае агаленьне «Дарашэвічы».
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іван Азёмша, казачнік
- Эма Дмахоўская, фальклярыстка
- Алесь Дудар, паэт, які за верш «Пасеклі край наш папалам» быў расстраляны ў 1937 г.
- Надзея Ляпешка (Папок; нар. 1989) — беларуская вясьлярка на байдарцы. Чэмпіёнка Эўропы 2011, прызэр чэмпіянатаў сьвету і чэмпіянатаў Эўропы. Бронзавы прызэр Алімпіяды ў Лёндане.
- Міхаіл Марыніч (1940—2014) — дзяржаўны і палітычны дзяяч, дыплямат. Ляўрэат Дзяжаўнай прэміі БССР, Ганаровы доктар эканамічных навук, палітвязень.
- Вера Палтаран (1919—1989) — беларуская пісьменьніца і публіцыстка.
- Арыстарх (Станкевіч) (1941—2012) — беларускі праваслаўны святар, архіяпіскап Гомельскі й Жлобінскі (1990—2012). Чалец Міжсаборнай прысутнасьці Расейскае праваслаўнае царквы (ад 2009).
- партызан дзед Талаш
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://petrikov.gomel-region.by/ru/committee/
- 1 2 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- ↑ Перепись населения — 2009. Гомельская область. Национальный состав населения (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Петрыкаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў