Капаткевічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Капаткевічы
лац. Kapatkievičy
Герб Капаткевічаў Сьцяг Капаткевічаў


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Петрыкаўскі
Сельсавет: Капаткевіцкі
Вышыня: 118 м н. у. м.
Насельніцтва: 2876 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2350
Паштовы індэкс: 247920
СААТА: 3243830906
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°19′2″ пн. ш. 28°48′52″ у. д. / 52.31722° пн. ш. 28.81444° у. д. / 52.31722; 28.81444Каардынаты: 52°19′2″ пн. ш. 28°48′52″ у. д. / 52.31722° пн. ш. 28.81444° у. д. / 52.31722; 28.81444
Капаткевічы на мапе Беларусі ±
Капаткевічы
Капаткевічы
Капаткевічы
Капаткевічы
Капаткевічы
Капаткевічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Капатке́вічы[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Пцічы. Цэнтар сельсавету Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2876 чалавек[1]. Знаходзяцца за 35 км на паўночны ўсход ад Петрыкава, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пціч (лінія Каленкавічы — Лунінец). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Рудабелкай і Петрыкавым, а таксама магістральлю Гомель — Берасьце.

Капаткевічы — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыж з царквы. Д. Струкаў, 1864—1867 гг.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўленыя археолягамі могільнікі (адпаведна — 17 і 15 насыпаў за 1 км на поўдзень і 2 км на захад ад мястэчка) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясьцовасьці ў далёкай старажытнасьці. Упершыню Капаткевічы ўпамінаюцца ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя як сяло ў Мазырскім павеце Менскага ваяводзтва. На мапе 1560 году паселішча значыцца як валодваньне вялікіх князёў.

У 1568 годзе, паводле мэтрыкі вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, Капаткевічы перайшлі да Д. Руцкага. Пазьней мястэчкам валодалі Яленскія. Пад 1693 годам упамінаецца тутэйшая царква Покрыва Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Капаткевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Мазырскага павету. На 1795 год у мястэчку было 55 двароў (на 1816 год 31 двор у мястэчку Капаткевічы, 75 — у сяле Капаткевічы), у 1796 годзе пачаў дзейнічаць касьцёл.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак Капаткевічы ў Яленскіх і ў 1868 годзе падаравалі яго царскаму генэралу Цылаву. У 1864 годзе з мэтаю маскалізацыі краю тут адкрылі народую вучэльню. На 1886 год у Капаткевічах было 8 двароў, дзейнічалі царква, касьцёл сьвятога Аўгустына і юдэйскі малітоўны дом, працавалі школа, млын і 3 крамы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку Капаткевічы было 285 двароў, у вёсцы — 97; існавалі царква, касьцёл, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, народная вучэльня, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка, 13 крамаў, вятрак, карчма; побач знаходзіліся 2 вёскі: Малыя і Старыя Капаткевічы.

За часамі Першую сусьветную вайну зь лета да 2 сьнежня 1918 году Капаткевічы займалі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Капаткевічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У 1924—1931 і 1935—1962 гадох Капаткевічы былі цэнтрам раёну, у 1931—1935 і з 1962 году — у Петрыкаўскім раёне. У 1930-я гады тут працавалі шорная, кравецкая і шавецкая майстэрні. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 1 жніўня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

23 чэрвеня 2003 году ў Капаткевічах адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касьцёла пад тытулам сьвятога Аўгустына[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 1062 чал.; 1883 год — 1,5 тыс. чал.[4]; 1897 год — 2081 чал. у мястэчку Капаткевічах, 644 чал. у сяле Капаткевічах
  • XX стагодзьдзе: 1972 год — 2,6 тыс. чал.; 1997 год — 4,4 тыс. чал.[5]; 1998 год — 3,6 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 3,9 тыс. чал.[7]; 2006 год — 3,8 тыс. чал.[8]; 2007 год — 3,7 тыс. чал.; 2008 год — 3,6 тыс. чал.; 2009 год — 3415 чал.[9] (перапіс); 2016 год — 2960 чал.[10]; 2017 год — 2880 чал.[11]; 2018 год — 2876 чал.[1]

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Капаткевічах дзейнічаюць царква Покрыва Багародзіцы (па 1990 годзе) і касьцёл сьвятога Аўгустына (з 1998 году).

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Капаткевічах працуюць сярэдняя і музычная школа, 2 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць кінатэатар, клюб, 2 бібліятэкі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Дрэваапрацоўка.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Аўгустына (XVIII ст.)
  • Царква Покрыва Багародзіцы (XVII ст.)
  • Сынагога (XIX ст.)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 247.
  3. ^ Капаткевічы — парафія святога Аўгустына, Catholic.by
  4. ^ Jelski A. Kopatkiewicze // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 374.
  5. ^ Самахвалаў І. Капаткевічы // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 96.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 20.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
  8. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  9. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]