2021
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Гады |
2018 · 2019 · 2020 — 2021 — 2022 · 2023 · 2024 |
Дзесяцігодзьдзі |
2000‑я · 2010‑я — 2020‑я — 2030‑я · 2040‑я |
Стагодзьдзі |
20 ст. — 21 стагодзьдзе — 22 ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 2021 MMXXI |
Ад заснаваньня Рыму | 2774 |
Армянскі каляндар | 1470 ԹՎ ՌՆՀ |
Каляндар Багаі | 177 — 178 |
Бізантыйскі каляндар | 7529 — 7530 |
Бірманскі каляндар | 1383 |
Будысцкі каляндар | 2565 |
Каляндар бэрбэраў | 2971 |
Габрэйскі каляндар | 5781 — 5782 |
Галяцэнскі каляндар | 12021 |
Іранскі каляндар | 1399 — 1400 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 2076 — 2077 |
· Нацыянальны каляндар | 1943 — 1944 |
· Калі-юга | 5122 — 5123 |
Карэйскі каляндар | 4354 |
Кітайскі каляндар | 4717 — 4718 |
Копцкі каляндар | 1737 — 1738 |
Мусульманскі каляндар | 1442 — 1443 |
Тайскі сонечны каляндар | 2564 |
Час Unix | 4406400 — 4492799 |
Этыёпскі каляндар | 2013 — 2014 |
2021 (MMXXI) — невысакосны год нашай эры (пасьля Нараджэньня Хрыстовага), які пачаўся зь пятніцы. 21-ы год III тысячагодзьдзя, XXI стагодзьдзя.
Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Студзень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1 студзеня — Вялікабрытанія афіцыйна выйшла з саставу Эўразьвязу
- 3 студзеня — У дзень 75-годзьдзя Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча Папа Рымскі Францішак прыняў яго адстаўку
- 4 студзеня:
- Іран аднавіў 20-працэнтнае ўзбагачэньне ўрану
- Колькасьць афіцыйна зарэгістраваных беларусаў з COVID-19 перавысіла 200 тысяч
- 5 студзеня:
- Краіны Пэрсыдзкай затокі аднавілі дыпляматычныя зносіны з Катарам
- Газэта «Вольнае Глыбокае» спыніла выхад пасьля 26 гадоў працы
- 7 студзеня — Чатыры чалавекі загінулі ў выніку штурму Капітолія прыхільнікамі Трампа
- 9 студзеня:
- 31 студзеня:
- Больш за 160 чалавек затрыманыя падчас гуляньняў у цэнтры Менску
- Больш за 5000 чалавек затрыманыя ў Расеі падчас пратэстаў супраць арышту лідэра апазыцыі Аляксея Навальнага»
Люты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 16 лютага:
- Масавыя ператрусы прайшлі ў праваабарончых і прафэсійных арганізацыях Беларусі
- У М’янме пратэстоўцы заблякавалі чыгунку, хунта паабяцала новыя выбары
- 17 лютага — Пачаўся суд над Віктарам Бабарыкам і фігурантамі справы «Белгазпрамбанку»
- 18 лютага:
- Журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Вольгу Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен»
- Марсаход NASA «Упартасьць» (Perseverance) зьдзейсьніў пасадку на Марс
- Па факце гібелі Рамана Бандарэнкі завялі крымінальную справу праз 100 дзён пасьля сьмерці
- 19 лютага:
- ЗША афіцыйна вярнуліся ў Парыскае пагадненьне аб клімаце
- Пратэсты ў М’янме: Першая ахвяра – маладая жанчына, забітая стрэлам у галаву падчас дэманстрацыі
- 20 лютага — Пратэсты ў М’янме: паліцыя ўжыла баявыя патроны, двое загінулых
- 23 лютага — Парлямэнт Канады прызнаў абыходжаньне Кітаю з уйгурамі «генацыдам»
- 24 лютага — Жэрару Дэпард’ё выставілі абвінавачваньне ў згвалтаваньні
Сакавік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 3 сакавіка:
- М’янме пры разгонах пратэстаў забілі 38 чалавек, у тым ліку дзяцей
- Лік прадпрыемстваў Беларускага парку высокіх тэхналёгіяў перасягнуў 1000
- 4 сакавіка — Трэці запуск Starship Ілана Маска скончыўся выбухам праз 10 хвілін пасьля пасадкі
Сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Сьпіс памерлых у 2021 годзе
- 2 студзеня:
- Уладзімер Кораняў, савецкі і расейскі актор тэатру і кіно
- Арнольд Сьмеяновіч, беларускі нэўрахірург
- 5 студзеня, Анатоль Цітоў, славуты гісторык і геральдыст
- 12 студзеня — Філарэт, кіраўнік Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату (1990—2013)
- 14 студзеня — Леанід Шчамялёў, народны мастак Беларусі
- 20 студзеня — Барыс Забораў, беларускі і францускі жывапісец і графік
- 14 красавіка — Анатоль Клышка, беларускі пісьменьнік, аўтар беларускага буквара
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
2021 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў