Перайсьці да зьместу

Жан-Мары Гюстаў лё Клезіё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жан-Мары Гюстаў лё Клезіё
Jean-Marie Gustave Le Clézio
Жан-Мары Гюстаў лё Клезіё
Жан-Мары Гюстаў лё Клезіё
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 красавіка 1940 (84 гады)
Сьцяг Францыі Ніцца, Францыя
Сужэнец Jémia Le Clézio[d]
Дзеці Anna Jean[d][1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Гады творчасьці 1963—цяперашні час
Мова ангельская мова, гішпанская мова, італьянская мова[2] і француская мова[3]
Прэміі Прэмія Рэнадо (1963),
Нобэлеўская прэмія па літаратуры (2008)
Узнагароды

Жан-Мары Гюстаў лё Клезіё (па-француску: Jean-Marie Gustave Le Clézio, па-француску: J.M.G. Le Clézio, нарадзіўся 13 красавіка 1940, Ніцца) — францускі пісьменьнік, ляўрэат прэміі Рэнадо (1963) і Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2008 году[4] за «навізну, паэтычныя шуканьні і пачуцьцёвасьць, а таксама за пошукі гуманнасьці за межамі цяперашняй цывілізацыі».

Нарадзіўся ў Ніцы. Абодва бацькі былі выхадцамі з Маўрыкіі: бацька — хірург, па паходжаньні ангелец, маці — з брэтонскай сям’і, якая эмігравала на Маўрыкій у XVIII стагодзьдзі. Вучыўся ва ўнівэрсытэце Ніцы на філялягічным факультэце, затым, пасьля таго, як правёў некалькі гадоў у Лёндане і Брыстолі, працаваў настаўнікам у ЗША.

У 1967 годзе быў закліканы на ваенную службу, якую праходзіў у Тайляндзе, але за крытыку дзіцячай прастытуцыі быў пераведзены ў Мэксыку. З 1970 па 1974 год жыў сярод індзейцаў у Панаме.

У 1977 годзе, апублікаваў пераклад індзейскага эпасу «Вяшчунствы Чылам Балям». У тым жа годзе прадставіў дысэртацыю па Мічыёакану, якую абараніў у Цэнтры дасьледаваньня Мэксыкі ў Пэрпіньяне. Затым выкладаў ва ўнівэрсытэце ў Альбукерцы (Нью-Мэксыка, ЗША). У 1978 і 1979 годзе падаваў заяву на месца дасьледніка, асацыяванага з CNRS, але ня змог атрымаць месца[5].

Лё Клезіё шмат падарожнічае. Пісаць пачаў ва ўзросьце сямі гадоў і не спыняў. У 1963 годзе ён апублікаваў раман «Пратакол» (па-француску: Procès-Verbal), за які атрымаў прэмію Рэнадо і быў кандыдатам на Ганкураўскую прэмію.

Аўтар больш 30 кніг: аповядаў, раманаў, эсэ, казак і двух перакладаў кніг па амэрыканскай міталёгіі. Яго творчасьць дзеліцца на два пэрыяду.

З 1963 па 1975 год яго раманы і эсэ зьяўляюцца наватарскімі, дасьледуюць магчымасьці мовы, фармальныя і друкарскія ў рэчышчы, зададзеным яго сучасьнікамі, такімі, як Анры Мішо, Жорж Пэрэк, Мішэль Бютор.

З канца 1970-х гадоў у яго творчасьці на першы плян выходзяць тэмы дзяцінства, адзіноты, вандраваньняў. У 1980 годзе Лё Клезіё атрымлівае прэмію Полі Морана за раман «Пустэльня».

У 1994 годзе абраны найвялікшым пісьменьнікаў з тых што зараз жывуць, пішучых па-француску[6].

  1. ^ https://gw.geneanet.org/wikifrat?lang=fr&pz=honore+gabriel&nz=de+riqueti+de+mirabeau&p=jemia&n=jean
  2. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ Le Clézio, Jean-Marie Gustave // CONOR.SI
  4. ^ The 2008 Nobel Prize in Literature
  5. ^ «Magazine Littéraire», No. 362, люты 1998, працытаваны: http://www.paperblog.fr/1170376/jmg/
  6. ^ "Le Clézio no1, 1994, 22s. À la question «Quel est le plus grand écrivain vivant de langue française?», 13% des lecteurs du magazine Lire ont répondu Le Clézio.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]