Meduza
Meduza | |
Тып | СМІ |
---|---|
Даступныя мовы | расейская, ангельская |
Уладальнік | Medusa Project SIA |
Аўтар | Галіна Цімчанка |
Пачатак працы | 20 красавіка 2014 (10 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | так |
Актуальны стан | працуе |
Рэйтынг Alexa | 2301[1] |
meduza.io |
«Meduza» — зарэгістраванае ў Латвіі з большага расейскамоўнае інтэрнэт-СМІ, створаны былым галоўным рэдактарам «Lenta.ru(uk)» Галінаю Цімчанка, якую звольнілі з пасады з-за адменную пазыцыю выданьня, якое не падтрымала анэксію Крыма Расеяю(be). Сайт «Meduza», ядро рэдакцыі якога сфармавалі экс-супрацоўнікі «Lenta.ru(uk)», аднадумцы Цімчанка, пачаў працу 20 кастрычніка 2014 году. Асноваю СМІ сталі бясплатныя мабільныя дастасункі для «iOS(be)» і «Android»[2]. Назву сайту прыдумаў былы прадусар аддзелу новых мэдыя «Lenta.ru(uk)» Ігар Белкін.
Канцэпцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Meduza» зьяўляецца агрэгатарам навінаў і тэкстаў на расейскай мове, якія адбіраюць у ручным рэжыме, у адрозьненьне ад аўтаматычнага ранжыраваньня «Яндэкс.Навінаў(uk)». Таксама інтэрнэт-выданьне выпускае й уласныя матэрыялы. Суадносіны паміж агрэгаванымі ды ўласнымі матэрыяламі Галіна Цімчанка тлумачыла наступным чынам: «Мы будзем дзейнічаць гнутка. Чым больш якасных крыніцаў, тым больш агрэгуем. Калі раптам складзецца так, што іншыя СМІ будуць менш пісаць, а стоп-лісты стануць яшчэ даўжэй, мы будзем пашырацца у бок ўласнага кантэнту». Магчымасьць камэнтаваньня артыкулаў на сайце «Meduza» і ў мабільных дастасунках не прадугледжаная.
Супрацоўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Галоўны рэдактар — Галіна Цімчанка
- Намесьнік галоўнага рэдактара — Іван Калпакоў (былы кіраўнік аддзелу спэцкарэспандэнтаў «Lenta.ru(uk)»)
- Выдавец — Ільля Красільшчык (былы дырэктар па прадуктах часопісу «Афіша(cv)») ды інш.
Спэцыяльныя карэспандэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ільля Азараў (былы спэцыяльны карэспандэнт «Lenta.ru(uk)»)
- Андрэй Казянкоў (былы спэцыяльны карэспандэнт «Lenta.ru(uk)»)
- Данііл Тураўскі (былы спэцыяльны карэспандэнт «Lenta.ru(uk)»)
- Ільля Жагулёў ды інш.
Ціск
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]23 красавіка 2021 году Міністэрства юстыцыі Расейскай Фэдэрацыі(pl) ўнесла «Meduza» ў сьпіс замежных агентаў(de), што выклікала рэзкі адток рэкламадаўцаў з сайту, 3/4 месячнай аўдыторыі ў 13 мільёнаў наведвальнікаў якога прыходзілася на Расею. З-за гэтага рэдакцыя была вымушана скараціць заробкі штатным журналістам да 50%, закрыць сядзібы ў Рызе й Маскве, адказацца ад паслуг фрылянсэраў і зьвярнуцца да чытачоў за фінансаваю падтрымкаю. «Рэпартэры бязь межаў» ацанілі ціск на выданьне спробаю абмежаваць свабоду слова ў Расеі(ru) напярэдадні выбараў у Дзяржаўную Думу Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі ў верасьні 2021 году[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Alexa Internet (анг.) — 1996.
- ^ Галоўрэд партала Meduza Галіна Цімчанка ў праграме «Гаварыце» з Юліяй Таратутай. Тэлеканал Дождж (2014-10-10).
- ^ Russische Online-Zeitung kämpft ums Überleben (ням.). Рэпартэры бязь межаў. Праверана 2021-05-06 г. Архіўная копія ад 2021-05-06 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- https://meduza.io — афіцыйны сайт Meduza