Эліс Мунро
Эліс Мунро | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 10 ліпеня 1931[1][2][3][…] (90 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, сцэнарыстка, навэлістка, навэлістка, журналістка |
Гады творчасьці | 1950 — цяпер |
Жанр | апавяданьне |
Мова | ангельская мова[6][7][2][…] |
Узнагароды | |
Эліс Эн Мунро або Манро (па-ангельску: Alice Ann Munro; нар. 10 ліпеня 1931, Ўінгем, Антарыё, Канада) — канадзкая навэлістка, ляўрэат Букераўскай прэміі, трохразовы ляўрэат канадзкай прэміі генэрал-губэрнатара ў галіне фантастыкі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бацька, Робэрт Эрык Лэйдлаў, быў фэрмэрам, маці, Эн Кларк Лэйдлаў, працавала школьнай настаўніцай. Творчасьцю пачала займацца ў падлеткавым узросьце, першы твор «Вымярэньні ценю» апублікавала ў 1950 годзе, калі вучылася ва ўнівэрсытэце Заходняга Антарыё. У гэты ж пэрыяд працавала афіцыянткай, зборшчыцай тытуню, бібліятэкаркай. Выйшла замуж і пераехала ў Вікторыю, дзе адкрыла кнігарню «Munro’s Books», якая працуе да сёньня.
Летам 2013 году 82-гадовая Мунро абвясьціла пра сыход зь літаратуры: зборнік апавяданьняў «Дарагое жыцьцё» (Dear Life), які выйшаў восеньню 2012 году, павінен стаць яе апошняй кнігай.
Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чырвоная сукенка ўзору 1946 года(недаступная спасылка) = (Red Dress—1946) : апавяданьне / Перакл. з англ. П. Касьцюкевіч. З дэбютнага зборніка Э. Манро «Танец шчасьлівых ценяў ды іншыя гісторыі» (1968).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Alice Munro // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia (анг.)
- ^ а б нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ http://www.theage.com.au/news/Books/The-making-of-Alice-Munro/2004/11/25/1101219665269.html?from=storyrhs
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ OCLC. Record #68944521 // Virtual International Authority File (мн.) — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |