Час сэканд-гэнд
| Час сэканд-гэнд | |
| па-расейску: Время секонд хэнд | |
Вокладка першага выданьня | |
| Жанр: | эсэ |
|---|---|
| Аўтар: | Сьвятлана Алексіевіч |
| Мова арыгіналу: | расейская |
| Публікацыя: | 2013 |
| Асобнае выданьне: | 2013 |
| Выдавецтва: | Мастацкая літаратура |
| Сэрыя: | Галасы Ўтопіі |
| Пераклад на беларускую: | 2014 |
| Перакладчык: | Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч[1] |
| Носьбіт: | Папера |
«Ча́с сэ́канд-гэ́нд» (па-расейску: Время секонд хэнд) — дакумэнтальна-нарысавая кніга беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. У гэтай кнізе распавядаецца ня столькі пра падзеі ХХ стагодзьдзя, колькі пра іх адлюстраваньне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новае гістарычнай супольнасьці людзей». Паводле жанру, гэта трагічны эпас савецкага народу, які балюча зьнікае на нашых вачах разам з распадам імпэрыі. Зьяўляецца пятай часткай мастацка-дакумэнтальнай нізкі «Галасы ўтопіі».
Публікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кніга апублікаваная ў 2013 годзе, а ў 2016 годзе перакладзеная Бэлай Шаевіч на ангельскую мову. Між гэтых падзеяў — Нобэлеўская прэмія па літаратуры, якую Сьвятлана Алексіевіч атрымала ў 2015-м. У студзень 2014 году кнігу пераклалі на беларускую мову[2].
У культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пастановы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]17 сакавіка 2018 году ў Менскім абласным драмтэатры, які працуе ў Маладзечне, адбыўся прэм’ерны паказ спэктакля «Час сэканд гэнд» паводле кнігі Сьвятланы Алексіевіч. У афішы жанр спэктакля вызначаны як «дакумэнтальная драма». Пастанову й сцэнічную рэдактуру ажыцьцявіў заслужаны дзяяч мастацтваў Валер Анісенка. У спэктаклі, які складаецца з пранізьлівых маналёгаў пра савецкую мінуўшчыну, задзейнічаная амаль уся трупа драмтэатру.[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алексіевіч, С. Час сэканд-гэнд= / перакл. з рас. Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч. — Кнігарня пісьменьнікаў. — Менск: 2014.
- ↑ "Час second-hand" Святланы Алексіевіч пераклалі на беларускую мову, tut.by, 8-01-2014
- ↑ У маладзечанскім тэатры паставілі “Час сэканд хэнд” па кнізе Святланы Алексіевіч, Эўрарадыё,