Эльфрыдэ Елінэк
Эльфрыдэ Елінэк | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 20 кастрычніка 1946[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11] (74 гады) Мюрцушляг, Брук-Мюрцушляг, Штырыя, Аўстрыя[1] |
Сужэнец | Готфрыд Гюнгсбэрг |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, драматург, сцэнарыстка, паэтка, перакладніца, навэлістка, аўтарка, лібрэтыстка і літаратурны крытык |
Гады творчасьці | 1987 — цяпер |
Мова | нямецкая[12] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
http://www.elfriedejelinek.com |
Эльфрыдэ Елінэк (па-нямецку: Elfriede Jelinek) (нарадзілася 20 кастрычніка 1946) — аўстрыйская пісьменьніца і драматург габрэйскага паходжаньня, якая піша пераважна на фэміністычныя тэмы.
Нарадзілася Елінэк у аўстрыйскім мястэчку Мюрцушлаг, яе бацька, габрэй, паходзіць з Чэхіі, а маці — зь Вены. Елінэк атрымала музычную адукацыю ў Венскай кансэрваторыі. Ейны літаратурны дэбют адбыўся ў 1967 годзе, калі яна выдала сваю першую кнігу паэзіі. Елінэк піша прозу, вершы і п’есы. Паводле рамана Елінэк «Піяністка» рэжысэр Міхаэль Ханэке зьняў фільм, які атрымаў Гран-пры на Канскім кінафэстывалі 2001 году. Сярод іншых твораў пісьменьніцы — раманы «Пажадлівасьць» (Lust) і «Каханкі» (Die Liebhaberinnen). У 2004 годзе Елінэк атрымала Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры «за музычныя плыні галасоў і контар-галасоў у яе раманах і п’есах, якія з выключнай моўнай стараннасьцю дэманструюць абсурднасьць грамадзкіх клішэ і іхнюю прыгнятальную сілу». Асноўныя тэмы ейнай творчасьці: жаночая сэксуальнасьць, вайна паміж жанчынай і мужчынам.
На беларускую мову Нобэлеўскую лекцыю Елінэк пераклаў Альгерд Бахарэвіч[13], урывак з рамана «Дзеці мёртвых» — Вольга Гронская[14].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119001802 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ SNAC — 2010.
- ^ Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
- ^ Discogs — 2000.
- ^ filmportal.de — 2005.
- ^ FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах
- ^ Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Kritisches Lexikon der Gegenwartsliteratur
- ^ Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Наўзбоч. Нобелеўская лекцыя
- ^ Елінэк, Эльфрыдэ. Дзеці мёртвых (Урывак з рамана) // ARCHE. № 9 (108) — 2011. С. 265—275.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Наўзбоч. Нобелеўская лекцыя
- Афіцыйная хатняя старонка (па-нямецку)
- Нобэлеўскую прэмію за літаратуру атрымала аўстрыйка Эльфрыдэ Елінэк
|