Перайсьці да зьместу

Кадзуо Ісігура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кадзуо Ісігура
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 лістапада 1954(1954-11-08)[1][2][3][…] (70 гадоў)
Бацькі Shizuo Ishiguro[d]
Shizuko Ishiguro[d]
Сужэнец Lorna MacDougall[d]
Дзеці Naomi Ishiguro[d][4]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэліст, пісьменьнік, сцэнарыст, аўтар, пісьменьнік навуковай фантастыкі, пясьняр, аўтар-кампазытар
Гады творчасьці 1981 — цяпер
Мова ангельская мова[5] і японская мова
Узнагароды

Кадзуо́ Ісігуро́ (нар. 8 лістапада 1954, Нагасакі, Японія) — брытанскі пісьменьнік японскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2017 году.

Нарадзіўся ў сям’і акіянографа Сідзуо Ісігуро. У 1960 годзе сям’я Ісігуро пераехала ў брытанскі горад Гілфард, адміністрацыйны цэнтар графства Сарэй, куды бацьку Кадзуо запрасілі на дасьледчую працу ў Нацыянальным інстытуце акіянаграфіі. Кадзуо паступіў у школу першай ступені ў Стафтане, а потым працягнуў навучаньне ў граматычнай гімназіі Сарэя. Пасьля сканчэньня школы ўзяў акадэмічны адпачынак тэрмінам на адзін год і адправіўся ў падарожжа па ЗША і Канадзе. Марыў стаць музыкантам, граў у клюбах.

У 1974 годзе Кадзуо паступіў у Кэнцкі ўнівэрсытэт, дзе ў 1978 годзе атрымаў ступень бакаляўра ангельскай мовы і філязофіі. Быў сацыяльным работнікам у Лёндане. У 1980 годзе атрымаў ступень магістра мастацтваў ва ўнівэрсытэце Ўсходняй Ангельшчыны. Ва ўнівэрсытэце адзін з сэмінараў, якія наведваў Кадзуо, вёў Малькальм Р. Брэдбэры. У 1983 годзе Ісігуро атрымаў брытанскае грамадзянства.

Ісігуро — суаўтар словаў некалькіх песень альбомаў джазавай сьпявачкі Стэйсі Кент «Сьняданак у ранішнім трамваі» 2007 году («Breakfast On the Morning Tram») і «Зьменлівыя агні» 2013 году («The Changing Lights»).

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раман «Не адпускай мяне» на беларускую мову пераклала Ганна Янкута (2019).

  • Не адпускай мяне: раман / Кадзуа Ісігура. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 317, [2] с. — (Серыя «Noblesse Oblige»).