Цынкавыя хлопчыкі
| Цынкавыя хлопчыкі | |
| рас. Цинковые мальчики | |
| Жанр: | аповесьць |
|---|---|
| Аўтар: | Сьвятлана Алексіевіч |
| Мова арыгіналу: | расейская |
| Публікацыя: | 1989 |
| Асобнае выданьне: | 1991 |
| Выдавецтва: | Молодая гвардия |
| Сэрыя: | Галасы Ўтопіі |
| Колькасьць старонак: | 175 |
| Пераклад на беларускую: | 1991 |
| Перакладчык: | Мікола Гіль[1] |
| Носьбіт: | Папера |
| Папярэдні твор: | «Апошнія сьведкі» |
| Наступны твор: | «Зачараваныя сьмерцю» (1993)[2] |
| ISBN: | 5-338-00848-3 |
| Электронная вэрсія | |
«Цы́нкавыя хло́пчыкі» — дакумэнтальная аповесьць беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, прысьвечаная вайне ў Аўганістане. Некалькі матуляў загінулых на вайне савецкіх жаўнераў падалі на аўтарку ў суд за паклёп на іх сыноў, абвінаваціўшы яе ў скажэньні іх расповяду пра сваіх сыноў. У лютым 1993 г. менская газэта «Сьцяг юнацтва» выдала супольны ліст з заступніцтвам за дапушчаныя пісьменьніцай мастацкія абагульненьні, які падпісалі Мікола Аўрамчык, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Аляксандар Дракахруст, Навум Кісьлік і Валянцін Тарас. 18 траўня 1993 г. газэта «Савецкая Беларусь» выдала артыкул «Цынкавыя сэрцы» генэрала Мікалая Чаргінца, які ў 1984—1987 гадах служыў савецкім дараднікам у Аўганістане і меў няўхвальнае меркаваньне аб аповесьці[3].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кнізе ў жанры дакумэнтальна-мастацкай прозы сабраныя ўспаміны сябровак, матак і жанок савецкіх жаўнераў — загінулых маладых хлопцаў, якія прынялі ўдзел у спэцапэрацыі СССР у Аўганістане. Аўтар не называе імёнаў сваіх суразмоўцаў — адны прасілі пра тайну споведзі, іншых яна спрабуе абараніць ад жорсткіх папрокаў.
У кнізе раскрываюцца праўдзівыя рэальныя жыцьцёвыя сюжэты пра аўганскую вайну 1979—1989 ва ўспамінах тых, чыё жыцьцё гэта вайна падзяліла на «да» і «пасьля». С. Алексіевіч асьвятляе гісторыю апошніх гадоў савецкай улады, канчаткова падарванай гэтай вайной. Яна апісвае бясконцае гора маці «цынкавых хлопчыкаў», іхняе жаданьня ведаць праўду пра тое, як і за што ваявалі і гінулі ў Аўганістане іхнія сыны.
Экранізацыі і пастановы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле матываў кнігі рэжысэр Сяргей Лук’янчыкаў на студыі «Беларусьфільм» стварыў Аўганскую нізку з двух дакумэнтальных кінафільмаў:
- «Сорам» (1991)
- «Я з падпарадкаваньня выйшаў» (1992)[4]
Спэктаклі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Цынкавыя хлопчыкі» — Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы. Рэжысэр Валер Раеўскі[5].
- «Калі пражыву лета» — Санкт-Пецярбурскі акадэмічны Адкрыты тэатар. Рэжысэр Генадзь Трасьцянецкі[5].
- «Цынкавыя хлопчыкі» — Чарнігаўскі моладзевы тэатар, 1990[6].
- «Des cercueils de Zinc. Un Essai d’effraction» — Бастыльскі тэатар(fr), Парыж. Рэжысэр Дыд’ё-Жорж Габілі(fr)[7].
- «Mort à la guerre en temps de paix» — Château Rouge і інш., рэжысэры Патрык Лё Моф, Ляран Вэрсалета, 1993[8].
- «Les cercueils de zinc» — Тэатар Камуны(fr), Обэрвілье, рэжысэр Жак Нішэ(fr), 2003[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алексіевіч, С. Цынкавыя хлопчыкі / перакл. з рас. Мікола Гіль. — Менск: Беларусь, 1991. — 175 с. — 15 000 ас. — ISBN 5-338-00848-3
- ↑ Выданьні (рас.) // Сьвятлана Алексіевіч, 2015 г. Праверана 8 лютага 2016 г.
- ↑ Валянцін Тарас. Крыж пакаяньня // Дзеяслоў : часопіс. — Верасень 2007. — № 5 (30). — С. 191-206. — ISSN 2076-1309.
- ↑ Светлане Алексиевич — 65 (рас.). Хартыя’97 (31 траўня 2013). Праверана 7 лютага 2016 г.
- 1 2 Театр (рас.) Светлана Алексиевич. Персональная страница Праверана 7 лютага 2016 г.
- ↑ С.Алексиевич. Цинковые мальчики. Исповедь (рас.). Чернігівський Молодіжний Театр. Праверана 7 лютага 2016 г.
- ↑ The performance : Des cercueils de zinc (фр.). Bibliothèque nationale de France. Праверана 7 лютага 2016 г.
- ↑ Mort à la guerre en temps de paix (фр.). Le Centre national du Théâtre. Праверана 7 лютага 2016 г.
- ↑ The performance : Les cercueils de zinc (фр.). Bibliothèque nationale de France. Праверана 7 лютага 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Арыгінальны тэкст на расейскай мове(недаступная спасылка)
- Асаблівасьці тэкстуальнай арганізацыі