Смаленскі павет
Смаленскі павет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Смаленск |
Старосты | Старосты смаленскія |
Час існаваньня | 1625—1667 |
Месцазнаходжаньне Смаленскага павету | |
![]() | |
![]() |
Смале́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Смаленск.
Месты: Белы, Дарагабуж, Ельня, Красны, Рослаў, Сярпейск.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618 год)[1]. У 1625 годзе ўтварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабускі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себескі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы)[2].
У 1633 годзе з Смаленскага вылучыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634 годзе. Паводле ўмоваў Палянаўскага міру (1634 год), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласьць. У 1638 годзе Невельская, Себеская і Краснагорская воласьці перайшлі да Полацкага ваяводзтва.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія войскі захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667 год) тэрыторыя павету апынулася пад уладай Масквы. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы зьбіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.
Ураднікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Старосты смаленскія
Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Драўляная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На тэрыторыі Смаленшчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.
- Помнікі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры
Саборная царква ў Смаленску, выкананая ў стылі цэркваў Віцебшчыны і Аршаншчыны[3]
Прачысьценская царква ў Красным
Мікольская царква ў Зьвяровічах
Прадцечанская царква ва Ўсьвяцьці
Мікольская царква ў Ядрэвічах
Мураваная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У XVII ст. у мураваную архітэктуру Смаленшчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — клясыцызму.
- Помнікі мураванай архітэктуры
Прачысьценская саборная царква з элемэнтамі магілёўскага барока[4]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Пазднякоў В. Смаленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 598.
- ^ Думин С. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // Вестник геральдиста. № 1 (4), 1991.
- ^ Ширяев С. Д. Этюды по истории архитектуры Смоленска и белорусской Смоленщины. — Смоленск, 1924.
- ^ Антон Астаповіч. Падняпроўскія цэрквы — прыгажосць магілёўскага барока, planetabelarus.by
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
|