Маргела
Маргела лац. Margieła / Marhieła | |
Mergell | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Mero + Gelo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Маргель, Маргайла, Маргіла |
Зьвязаныя імёны | Gelmer |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Маргела» |
Маргела (Маргель, Маргіла), Маргайла — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэргель (Mergell[1], Mergel[2]) і Гейламер або Гелмер (Geilamer, Gelmer) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Мервін, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mervinus, Waldmer, Nitimerus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5].
У Польшчы ў 1635 годзе адзначалася прозьвішча Margol, у 1743 годзе — Margiel[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Волковыиском повете на имя Моркгелевщина (1503 год)[7]; Hrehory Margiełło (1621 год)[8]; Siemion Margiel (6 студзеня 1700 году)[9]; od P. Margielewicza księgarza (1753 год)[10]; pan Marcin Morgilewicz (27 ліпеня 1797 году)[11].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рыгор Маргела — шавельскі баярын, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
- Антон і Цімох Маргайлы — жыхары маёнтку Цімкавічаў, якія ўпамінаюцца ў 1713 годзе[12]
- Антон Маргайла — жыхар маёнтку Цімкавічаў, які ўпамінаюцца ў 1730 годзе[13]
На гістарычнай Віленшчыне існуюць вёскі Маргелі і Маргелькі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 195.
- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 62.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 568—569.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 428.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 100.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 113.
- ^ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 283.
- ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 94.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 504.
- ^ Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв.: Владение Тимковичи. — Минск, 1982. С. 98.
- ^ Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв.: Владение Тимковичи. — Минск, 1982. С. 146.