Перайсьці да зьместу

Мервін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Mervin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mero + Wino
Іншыя формы
Варыянт(ы) Мірвін
Зьвязаныя імёны Winimar
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мервін»

Мервін (Мірвін) — мужчынскае імя.

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Марвін або Мервін, пазьней Мэрэвін (Maruin, Meruin, Mervinus, Merevine) і Вінімар (Winimar) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мервино… Себестыянь Мервиньский з Мервина… Войтехъ Щесновичъ з Мервина… Янъ Липъчичъ з Мервина… Матей Климонтовичъ з Мервина… Петръ Климонтовичъ з Мервина[5], Бартошъ Степановичъ з Мирвина… Войтехъ Бартошевичъ з Мервина… Тофилъ Бартошевичъ з Мервина… Янъ Михаловичъ з Мервина… Вавърынець Михаловичъ з Мервина… Якубъ Бартошевичъ з Мервина… Станиславъ Бартошевичъ з Мервина… Троянъ Петровичъ з Мервина… Матей Яновичъ з Мервина… Матысъ Станиславовичъ з Мервина… Михалъ Якубовичъ з Мервина[6] (1567 год).

На гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Мервіны.

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне існавала шляхецкая ваколіца Марвіна[7].

На 1906 год існавала вёска Мервінкі ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[8].

На гістарычнай Віцебшчыне існуе вёска Мервіна.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1106, 1615.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 168.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1100—1101.
  6. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1129.
  7. ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 30.
  8. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 375.