Гасьмір
Выгляд
Гасьмір лац. Haśmir | |
Hessemer | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Hesa + Mero |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гасьмір» |
Гасьмір — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гасмар, пазьней Гесэмэр (Hasmar, Hessemer[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова гес- (гас-) паходзіць ад назвы германскага племені гесаў або ёсьць вытворнай ад асновы -гад-[3], а аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) — ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: зъ Госмира (1 лістапада 1530 году)[5].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кірыл, Юрка і Івашка Гасьміры — жыхары вёсак Хіжова і Гасьмірова (каля Полацку), якія ўпамінаюцца ў 1680 годзе[6]
На 1910 год існаваў маёнтак Гасьмір (Госьмір) у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[7].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 37.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 787, 1101.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 103.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Беларускі архіў. Т. 2. — Менск, 1928. С. 226.
- ^ Яўген Анішчанка, Полоцкая коллегия езуитов 1680 год. Имение, Архіў гісторыка Анішчанкі, 26 ліпеня 2017 г.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 178.