Багданаўскі сельсавет (Валожынскі раён)
Багда́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Багданаў.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
16 ліпеня 1954 году створаны ў складзе Валожынскага раёну Маладэчанскай вобласьці.
26 ліпеня 1957 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Ластаянцаўскага сельсавету.
20 студзеня 1960 году сельсавет далучаны да Іўеўскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет далучаны да Валожынскага раёну (за выключэньнем 24 населеных пунктаў).
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — пасёлак Багданаў, вёскі Альшанка, Багданава, Беразьніца, Букаты, Вайганы, Войштавічы, Гута, Данілкі, Дзясятнікі, Доўкневічы, Зарэчная, Іванішкі, Ігнатава, Каралінова, Коцеўшчына, Людымы, Люташ, Масьцішча, Наркаўшчына, Пічоўшчына, Праца, Рымавічы, Сантокі, Селішчы, Чырвоная Горка, Яхімаўшчына — перададзеныя ў склад Вішнеўскага сельсавету[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 335