Касьцёл Сьвятога Язэпа (Валожын)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа
| |
Касьцёл Сьвятога Язэпа
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Валожын |
Каардынаты | 54°05′22″ пн. ш. 26°31′41″ у. д. / 54.08944° пн. ш. 26.52806° у. д.Каардынаты: 54°05′22″ пн. ш. 26°31′41″ у. д. / 54.08944° пн. ш. 26.52806° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] і клясыцызм |
Аўтар праекту | магчыма Лаўрын Гуцэвіч і магчыма Аўгуст Касакоўскі[d] |
Заснавальнік | Юзаф Ігнацы Тышкевіч[d] |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Язэпа | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Язэпа[a] — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Валожыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[b]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы драўляны касьцёл у Валожыне збудавалі ў 1500 годзе. У 1681 годзе з фундацыі Слушак пры касьцёле заснавалі кляштар бэрнардынаў.
У 1690 годзе на месцы старога касьцёла збудавалі новы драўляны.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Валожын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У пажары 1815 году будынкі згарэлі. У 1816 годзе на іх месцы збудавалі мураваны парафіяльны касьцёл.
Пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл рыма-каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У будынку месьціліся вытворчыя памяшканьні, склады.
У 1990-я гады касьцёл вярнулі рыма-каталікам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 3-нэфавая базыліка пад 2-схільным дахам. На галоўным фасадзе — портык дарычнага ордэра з шасьцю пастаўленымі на кубічныя цокалі калёнамі і трыкутным франтонам. У нішах некалі стаялі велічныя скульптуры эвангелістаў[1].
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі. Інтэр’ер аздабляе галоўны алтар пад тытулам Сьвятога Язэпа і чатыры бакавыя алтара, захаваўся арган. Пад хорамі разьмяшчалася пахавальня роду Тышкевічаў.
Брама-званіца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брама-званіца — масіўная 3-пралётная аркада зь фігурнымі контрфорсамі з бакоў. У арках брамы месьцяцца тры бронзавыя званы.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Стары драўляны касьцёл, XVIII ст.
-
1887 г.
-
1897 г.
-
Ф. Рушчыц, 1900 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1900 г.
-
1918 г.
-
1921 г.
-
1920-я гг.
-
1930-я гг.
-
1937 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
З боку гістарычнага Рынку
-
Брама-званіца
-
Інтэр’ер
-
Абраз Сьвятога Язэпа
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 103.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000073 |