Абмеркаваньне:Валожын

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цікава, што ёсьць зьвесткі, што Валожын толькі ў 1940 годзе атрымаў статус гораду. Я найшоў зьвесткі, паводле якіх атрымаў гэты статус ужо ў 1929 годзе [1]. Відаць, памылкова статус быў атрыманы другі раз. Як гэта запісаць, што б не прыбіраць зьвестак аб 1940 годзе? Bocianski 20:06, 21 кастрычніка 2009 (UTC)

Пэўна, адзін раз за Польшчай, другі — за саветамі (саветы, відаць, скасавалі да стану 1921 году). Але палазіў па інтэрнэце, знайшоў яшчэ адну спасылку пра статус горада, але 1 верасьня 1929 г. [1]. Пра 1940 нідзе ні слова, нават на афіцыйным сайце райвыканкаму [2]. Калі зьвесткі пра 1940 год слушныя, то я мяркую лепей пакінуць афіцыйную вэрсію, але пра дзьве даты пазначыць прынамсі ў «цікавых фактах». —zedlik 01:54, 22 кастрычніка 2009 (UTC)
1940 рок па ўсяму відаць "пайшоў" з кнігі Нашы гарады. Праўда, тое выданьне ня надта цягне на вельмі аўтарытэтную крыніцу. --Казімер Ляхновіч 16:58, 22 кастрычніка 2009 (UTC)
Перапісаў у адпаведнасьці з існымі крыніцамі. Дзякуй за ўдакладненьне. --Казімер Ляхновіч 17:08, 22 кастрычніка 2009 (UTC)
Варта дапісаць, што адначасова да Валожына былі ўлучаныя населеныя пункты з гміны Валожын. Не ведаю, як напісаць гэтыя назвы па беларуску: folwark Bondary, osiedla: Kielewicze, Jewłasze, Ponizie. Bocianski 21:09, 22 кастрычніка 2009 (UTC)
Дапоўніў, аднак невядомасьць націскаў у Бондарах (Бандарах?) і Еўлашах (Яўлашах?) не дае ўпэўненасьці ў правільнасьці перакладу. --Казімер Ляхновіч 21:29, 22 кастрычніка 2009 (UTC)

Магчыма, ня варта пакуль дадаваць фота ў картку. Усё ж яно дублюецца ў тэксьце артыкула і пагатоў якасьць самое здымкі (выбар кампазыцыі) ня вельмі добрая. --Казімер Ляхновіч 13:17, 24 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

Калі ёсьць вольныя выявы, мяркую, варта хоць штосьці адлюстраваць у картцы. --Jauhienij 23:54, 24 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]