Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятых Канстантына і Алены (Валожын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятых Канстантына і Алены
Царква Сьвятых Канстантына і Алены
Царква Сьвятых Канстантына і Алены
Краіна Беларусь
Места Валожын
Каардынаты 54°20′50″ пн. ш. 26°33′17″ у. д. / 54.34722° пн. ш. 26.55472° у. д. / 54.34722; 26.55472Каардынаты: 54°20′50″ пн. ш. 26°33′17″ у. д. / 54.34722° пн. ш. 26.55472° у. д. / 54.34722; 26.55472
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятых Канстантына і Алены на мапе Беларусі
Царква Сьвятых Канстантына і Алены
Царква Сьвятых Канстантына і Алены
Царква Сьвятых Канстантына і Алены
Царква Сьвятых Канстантына і Алены на Вікісховішчы

Царква Сьвятых Канстантына і Алены — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Валожыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Віленскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Царква ў панараме места. Б. Тамашэвіч, 1897 г.

Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Валожыне збудавалі ў 1886 годзе.

За савецкім часам царква працягвала дзеяць. У 1990-я гады каля царквы паставілі драўляную капліцу.

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжападобны ў пляне храм з 2-яруснай чацьверыковай шатровай званіцай з франтальнага фасада. Над сяродкрыжжам узвышаецца 2-ярусны 8-гранны барабан, завершаны, як і званіца, высокім шатром з купалам-цыбулінай. На гарызантальна ашаляваных сьценах блакітнай афарбоўкі вылучаюцца пабеленыя ліштвы высокіх аркавых аконных праёмаў.

Унутраная прастора перакрываецца 8-гранным самкнутым скляпеньнем на ветразях, у малітоўную залю шырокімі прасьветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, апсыда і бабінец[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 70
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Г000074