Бабровіцкі сельсавет (Валожынскі раён)
| Бабровіцкі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Бабровічы |
| Дата ўтварэньня | 16 жніўня 1973 |
| Дата скасаваньня | 30 кастрычніка 2009 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| | |
Бабро́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бабровічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]12 кастрычніка 1940 году створаны Даўбенскі сельсавет у складзе Валожынскага раёну Баранавіцкай вобласьці. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Маладэчанскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Валожынскаму раёну.
16 жніўня 1973 году сельсавет перайменаваны ў Бабровіцкі.
30 кастрычніка 2009 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — пасёлак Першамайскі, вёскі Бабровічы, Банькава, Баркі, Бурнейкі, Вядзернікі, Галубы, Даўбені, Капусьціна, Носавічы, Палікшчына, Паморшчына, Пешкуры, Пруднікі, Прыбарныя, Саланая, Яцкава-Замосныя, Яцкава-Канчане, Яцкава-Карчомныя, Яцкава-Млынавыя, Яцкава-Падрэзьзе, Яцкава-Пяскі, Яшкавічы — перададзены Валожынскаму сельсавету[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 335, 336