Марат Батвіньнік
Выгляд
Марат Батвіньнік | |
| Дата нараджэньня | 22 сьнежня 1928 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 28 студзеня 2008[1] (79 гадоў) |
| Месца вучобы | |
| Занятак | гісторык, этнограф, прафэсар унівэрсытэту |
| Навуковая сфэра | гісторыя[2], гісторыя культуры[d][2], этнаграфія[2] і cultural history[d][2] |
| Месца працы | |
Мара́т Бары́савіч Батві́ньнік (22 сьнежня 1928, Менск — 2008) — беларускі гісторык.
У 1951 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Працаваў ва ўстановах народнай асьветы. 3 1977 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі. Вывучаў гісторыю культуры і асьветы Беларусі.
Аўтар кніжак «Лаўрэнцій Зізаній» (1973), «Адкуль ёсьць пайшоў буквар» (1983). Дасьледаваў гістарыяграфію, прысьвечаную жыцьцю і дзейнасьці Францішка Скарыны. Адзін з аўтараў кнігі «Іван Фёдараў і ўсходнеславянскае кнігадрукаваньне» (1984). Адказны рэдактар кнігі «Францыск Скарына — беларускі гуманіст, асьветнік, першадрукар» (1989).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- ↑ Батвіннік Марат Барысавіч
- 1 2 3 4 Botvinnik, Marat Borisovič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі