Слушкі
![]() Герб «Астоя» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Слушкі (Słuški), Служкі — шляхецкі род гербу «Астоя» ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынальнік роду — Ян (Іван), які жыў у XV ст. У часе ўзяцьця князем Сьвідрыгайлам Кіева (каля 1401—1404) ягоныя бацькі, імаверна, загінулі, а самога Яна вывезьлі ў Каралеўства Польскае, дзе ахрысьцілі паводле каталіцкага абраду. Ягоным апекуном быў польскі ўраднік Я. Шчакацінскі. Магчыма, праз выкананьне службы атрымаў мянушку Служка, якая зрабілася прозьвішчам. Каля 1429 ён атрымаў пасаду бургграфа Ольштына, а ў 1436 — польскую набілітацыю ад Уладзіслава III з гербам «Волга» (у далейшым прадстаўнікі роду карысталіся гербам «Астоя»). Памёр па 1472, меў 2 дачок і, імаверна, сына Амяльяна, які вярнуў спадчынныя маёнткі на Літве, у тым ліку Новы Двор каля Менску. Амяльян меў сыноў Рыгора і Івана. Рыгор (? — па 1517) быў дваранінам гаспадарскім, намесьнікам цырынскім. Імаверна, гэта ён згадваецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага (1528) як Слушка Амельяновіч, які выстаўляў 14 коньнікаў з двара гаспадарскага Менскага. Ад яго пайшоў далейшы род Слушкаў, ад Івана Амельяновіча — род Цяпінскіх[1].
Найбольш вядомыя прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Крыштап Слушка (? — 1620) — ваявода вэндэнскі
- Аляксандар Слушка (каля 1580—1647) — ваявода троцкі
- Юзэф Багуслаў Слушка (1652—1701) — кашталян віленскі, гетман польны літоўскі
- Дамінік Міхал Слушка (1655—1713) — ваявода полацкі
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Слушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 597.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Слушкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў