Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (Валожын)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў
| |
Палац Тышкевічаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Валожын |
Каардынаты | 54°05′17″ пн. ш. 26°31′37″ у. д. / 54.08806° пн. ш. 26.52694° у. д.Каардынаты: 54°05′17″ пн. ш. 26°31′37″ у. д. / 54.08806° пн. ш. 26.52694° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Аўгуст Касакоўскі[d] |
Заснавальнік | Юзаф Ігнацы Тышкевіч[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў | |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XIX ст. у Валожыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на ўзвышаным беразе ракі Валожынкі, каля гістарычнага Рынку[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з мураваных палаца, бакавых флігеляў (афіцыны і аранжарэі), якія утвараюць прастакутны парадны двор, і парку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваны палац у Валожыне збудавалі ў 1806 годзе на сродкі ўладальніка маёнтку графа Юзэфа Тышкевіча (1724—1815) паводле праекту архітэктара Аўгуста Касакоўскага.
У міжваенны час палац быў месцам разьмяшчэньня штаба палка Корпусу аховы памежжа «Валожын». За савецкім часам у будынках разьмясьцілася адміністрацыйная ўстанова.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. Палац і флігель — прастакутныя ў пляне 1-павярховыя будынкі з калідорным плянам, іх цэнтральныя часткі з мансардамі вылучаюцца 4-калённымі дарычнымі портыкамі. Будынкі стаяць на высокім цокальным паверсе, апрацаваным рустам.
Аранжарэя — будынак сымэтрычнай кампазыцыі, накрыты 2-схільным вальмавым дахам з сфэрычным купалам у цэнтры. Франтальныя фасады рытмічна падзяляецца прастакутнымі вокнамі, у цэнтры вылучаецца рызалітамі з трыкутнымі франтонамі і завяршаецца разьвітым антаблемэнтам. У дэкоры выкарыстоўваюцца прафіляваныя сандрыкі, пілястры. Да ўваходу вядуць вялікія каменныя сходы. Галоўнае месца ва ўнутраным калідорным пляне адводзілася 2-сьветлавой параднай залі другога паверху[1]
Парк
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перад палацам быў рэгулярны парк, які спускаўся да ракі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1887 г.
-
Б. Тамашэвіч, 1897 г.
-
Б. Тамашэвіч, 1897 г.
-
1836 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1914 г.
-
1912 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1915 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1925 г.
-
1930-я гг.
-
12.09.1931 г.
-
1932 г.
-
1932 г.
-
1932 г.
-
1933 г.
-
1936 г.
-
ліпень 1938 г.
-
1938 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1943 г.
-
1943 г.
-
9.11.1943 г.
-
9.11.1943 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Палац
-
Флігель
-
Флігель, портык
-
Аранжарэя
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашнія афіцыйныя адрасы будынкаў — плошча Свабоды, 4, 17, 19
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 104.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000075 |