Таліят
Таліят лац. Talijat | |
Talet | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Talo + Joto |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Талет, Талят, Талат, Далят, Талют, Далат |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Таліят» |
Таліят, Талет — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Талят (Талат, Далят).
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Талет, Талетэ або Тайлет (Talet, Talette[1], Taillet[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова тал- (дал-) (імёны ліцьвінаў Дальман, Талімунт, Талмут; германскія імёны Dalman, Talamund, Talmut) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[5] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[6], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[5]. Такім парадкам, імя Таліят азначае «дасьціпнае дзіця»[7].
Імя Талят бытавала ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Gregor Thaladt (1511—1520 гады)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Talutten von Medenig (1406 год)[9]; Thaliati Wygaylowicz[10], Thaliati Wygaelowycz[11] (1 верасьня 1431 году); Taliad (15 траўня 1432 году)[12]; Taleiothe (11 ліпеня 1433 году)[13]; Juskone filio Taliathonis (24 чэрвеня 1437 году)[14]; Троцкое волости. Таляту Кезкгаиловичу пять чоловеков[15], Таляту семица[16] (Талят Кезкгаилович; 1440—1492 гады); domino Thalud et filiis ipsius Butwid (1451 год)[17]; Талата, тивуна ойракгольского (30 траўня 1481 году паводле выпісу 19 верасьня 1568 году)[18]; в Городенском повете… земли пустовъскихъ Талютевъщыну (5 сакавіка 1509 году)[19]; Лаврин Талятовичъ[20], Григор Талюдовичъ[21], Петръ Талятович[22] (1528 год); земян господарских земли Жомоитскои, пана Яна и пана Станислава Урбановичов Петровича Талаттов Келпъшов (30 студзеня 1607 году)[23]; а пана Павла Талятовича (29 ліпеня 1608 году)[24]; передо мною Яномъ Геронимомъ Далятомъ — подстаростимъ Жомойтскимъ (7 студзеня 1656 году)[25]; po śmierci ur. Jana Hieronima Talata, podstarościego żmujdzkiego (24 ліпеня 1658 году)[26]; енерала воеводства Троцъкого Станислава Талятовича (8 кастрычніка 1666 году, 7 сьнежня 1668 году, 11 студзеня 1672 году)[27]; зъ умоцованымъ своимъ паномъ Юрьемъ Талятовичом (6 чэрвеня 1671 году)[28]; Georgius 2dus de Talat (1675—1677 гады)[29]; с пленипотентом своим наном Юремъ Талятовичомъ (6 чэрвеня і 11 кастрычніка 1679 году, 5 лістапада 1682 году)[30]; пан Юрей Талятовичъ (6 чэрвеня 1681 году)[31]; Maria Taletowicz (1802 год)[32].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Таліят Кезгайлавіч — літоўскі баярын
- Таліят Вігайлавіч — літоўскі баярын, які засьведчыў Чартарыйскую ўмову (1431 год) пячацьцю з рускім надпісам «ТАЛИЯТОВА»[33]
- Таліят — адзін зь літоўскіх водцаў, якія ў 1433 годзе ўварваліся ў землі Тэўтонскага ордэну
- Юшка Таліятавіч — літоўскі баярын, які ў 1437 годзе засьведчыў наданьне Даўгайлы віленскім францішканам
- Таліят (Талют) — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1451 годзе
- Таліят — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, цівун эйрагольскі ў 1481 годзе
- Урбан Пятровіч Талятовіч (Талят) — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1581—1586 гадох[34]
- Ян Талят Келпш — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстароста берасьцейскі ў 1614—1617 гадох[35]
Таляты гербаў Жураў і Прус — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[36].
Кенскі-Талат (Kęski-Tałat) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[37].
Таляты (Talat) гербу Ястрабец і Талятовічы або Тэлятовічы (Talatowicz, Telatowicz) гербу Ястрабец — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[38].
Талаты[39] і Таляты-Келпшы[40] — літоўскія шляхецкія роды.
Далатовічы — літоўскі шляхецкі род[41].
Талатовіч або Талятовіч (Talatowicz, Tolatowicz) і Тальятовіч (Taljatowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[42].
У 1523 годзе ўпаміналася пустаўшчына Тальятоўшчына (Тальятовщина) у Ковенскім павеце[43].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Strackerjan K. Die jeverländischen Personennamen mit Berücksichtigung der Ortsnamen. — Jever, 1864. S. 21, 45.
- ^ Vroonen E. Les noms de famille de Belgique. Vol 2: Dictionnaire étymologique des noms de famille de Belgique. — Bruxelles, 1957.
- ^ T, Dictionnaire de tous les noms de famille belges
- ^ Patronyme TALET, Filae.com: Genealogy
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Rowell S. C. Aspects of settlement in the Klaipėda District (Memelland) in the late fifteenth and early-sixteenth centuries // Acta historica universitatis Klaipedensis. T. 11, 2005. P. 30.
- ^ Das Marienburger Tresslerbuch der Jahre 1399—1409. — Königsberg, 1896. S. 397.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 137.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
- ^ Regesta historica-diplomatica Ordinis S. Mariae Theutonicorum, 1198—1525. Pars I. — Göttingen, 1948. S. 406.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 168.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 48.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 235.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 393.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 314.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 87.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 162.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 385.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 371.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 12. — Вильна, 1883. С. 425.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 129, 136.
- ^ С. 389, 398, 421.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 31. — Вильна, 1906. С. 415.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 20.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 31. — Вильна, 1906. С. 444, 449, 476.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 31. — Вильна, 1906. С. 460.
- ^ Barbaryszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Semkowiczh W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych z szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. IV, 1913. S. 45.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 76, 163, 209.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 124.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 820.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 308.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 431.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Т, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 278.