Талішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Талішкі
лац. Tališki
лет. Toliškės
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Кашадарскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°42′29″ пн. ш. 24°10′8″ у. д. / 54.70806° пн. ш. 24.16889° у. д. / 54.70806; 24.16889Каардынаты: 54°42′29″ пн. ш. 24°10′8″ у. д. / 54.70806° пн. ш. 24.16889° у. д. / 54.70806; 24.16889
Талішкі на мапе Летувы
Талішкі
Талішкі
Талішкі

Талішкі (лет. Toliškės) — вёска ў Летуве, каля ракі Нёману. Уваходзяць у склад Кронскага староства Кашадарскага раёну Ковенскага павету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Таль (імя)

Тала або Таль (Talo, Thal) — імя германскага паходжаньня[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX ст. чатыры вёскі з назвай Талішкі ўваходзілі ў склад Троцкага павету Віленскай губэрні[5]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1905 год — 86 чалавек у засьценках 1-х, 2-х, 3-х і 4-х Талішках[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 399—400.
  2. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  3. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 147.
  6. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 329.