Сьвентагал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьвентагал, Зьвінгель (Жвінгель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Фармант -гайл- (-гал-) празь імёны Гайлімонт і Монтгайла зьвязвае Сьвентагала зь імём Жыгімонт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Вігайла зьвязвае Сьвентагал з германскім імём Віганд (найбольш вядомы — Віганд з Марбургу)[2].

Галсьвінта або Гельсьвінт (Galsuintha, Gelsuint) — імя германскага паходжаньня[3]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -сьвін(т)- (гоцкія імёны Svintericus, Svintila, Svinthiliuba) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны', а фармант -гайл- (усходнегерманскія імёны Gailo, Geilamir, Gailswindis, Ingeila, Sarahailo) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4]. Адзначалася старажытнае германскае імя Swithgils[5][a].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: rozdawanie tego zasćiankv od dwv pol tego sioła y od zasćiankv, ktory został kv Zwingielęm, rozdawano tym sposobęm, iako y włoki (12 кастрычніка 1561 году)[7]; listy boyar Swiętogałow (12 траўня 1582 году)[8]; Żwingielewicz Andrzey (1667 год)[9].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле гэтага ж выданьня: Gilswith < Gelesuintha[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 569.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  5. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 437.
  6. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 556.
  7. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 620.
  8. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. S. 265.
  9. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 6. — Warszawa, 2016. S. 418.